Tribuna/Хоккей/Блоги/Беларуский акын/Беларуская дыяспара ў Еўропе. Беларусы, якія атрымліваюць вышэйшую хакейную адукацыю па-за межамі нашай краіны

Беларуская дыяспара ў Еўропе. Беларусы, якія атрымліваюць вышэйшую хакейную адукацыю па-за межамі нашай краіны

На хвалі ад поспеху нашай хакейнай юніёрскай зборнай на чэмпіянаце свету вырашыў зрабць невялічкі агляд нашых маладых талентаў.

Автор — immitrik
27 апреля 2018, 14:56
3
Беларуская дыяспара ў Еўропе. Беларусы, якія атрымліваюць вышэйшую хакейную адукацыю па-за межамі нашай краіны

Вітаю ўсіх! На хвалі ад поспеху нашай хакейнай юніёрскай зборнай на чэмпіянаце свету вырашыў зрабць невялічкі агляд нашых маладых талентаў. Ні ў якім разе не хачу адбіраць хлеб у спадара Пуціміра, таму вынайшаў для сябе галіну, якую мы яшчэ, калі я правільна памятаю, не разглядалі, а менавіта – беларусы ў еўрапейскіх лігах. Зацікавіла тое, што ў зборнай, якая выйшла ў чвэрцьфінал ЧС ёсць некалькі хлопцаў, атрымліваўшых хакейную адукацыю па-за межамі нашай краіны. І калі мы прызвычаіліся, што нашыя суайчыннікі едуць у ЗША ці Канаду, то факт, што асноўны брамнік зборнай Мікіта Талапіла 2 гады таму гуляў у Швейцарыі мяне вельмі зацікавіў. Вось я ўзяў на ўзбраенне інтэрнэт і адшукаў беларусаў у заходнееўрапейскіх лігах. Адразу адзначу, што не разглядаліся гульцы ўзрост якіх перавышае 20 гадоў. Таксама не ўвайшлі ў гэты спіс хлопцы, што гуляюць у Расіі ці Казахстане, бо незразумела што будзе з іх грамадзянствам. І так…пачнем.

У якасці першай стравы у нас Чэхія

Ягор Грахольскі (F) 27.02.2002г

Гульні – 32, галы – 5, пасы – 8, +/- -11, шхв – 30.

Клуб – HC Ceske Budejovice U16

Ліга – Czech U16

Выхаванец бабруйскай школы гуляе ў Чэхіі першы сезон. Ягоны Чэске Будзёвіцэ скончыў рэгулярны чэмпіянат на 4 месцы ў сваёй падгруппе, але выбыў ў чвэрцьфінале. На нашага суайчынніка разлічваюць больш у 2-3 звяне. У каманды ёсць 3 асноўных форварда і яны робяць ільвіную долю працы, але Ягор у спісе бамбардыраў ідзе адразу пасля іх, таму, спадзяемся на яго прафесійны рост.

Станіслаў Камінскі (F) 30.04.1999г

Гульні – 34, галы – 4, пасы – 6, +/- 0, шхв – 12.

Клуб – Pelhrimov

Ліга – Czech U16

Станіслаў гуляе ў клубе-аўтсайдэры трэцяй чэшскай лігі. Поспехаў пакуль што няма, Чэхія была спробай неяк аднавіць кар’еру, бо Стас гуляў і за зборныя U17 i U18, але вырашыў змяніць вектар развіцця, а нам застаецца толькі пажадаць поспехаў.

Наступнай будзе Аўстрыя. Краіна якая пераканала ўвесь свет, што Моцарт – аўстрыец, а Гітлер – немец, дала прытулак ажно 4 нашым хлопцам.

Андрэй Барташэвіч (D) 15.10.1999г

Гульні – 22, галы – 4, пасы – 5, +/- 6, шхв – 27. У ПО – 3, 0+0, +/- 2, шхв 0.

Клуб – Okanagan HC Europe U20

Ліга – EBYSL

Беларускі прадстаўнік галоўнай маладзежнай лігі Аўстрыі першыя хакейныя крокі зрабіў у школе сталічнага Дынама і перайшоў у нейкую копію мінскага клуба КХЛ, толькі ў іншай краіне. Клуб, як кажуць, “Крепкий середняк”, але далей за першы раўнд ПО не праходзіў, так сталася і ў гэтым годзе. Наш абаронца апраўдвае давер трэнера, гуляе ў 1-2 пары, больш арыентаваны на разбурэнне атак сапернікаў, але і сам любіць паўдзельнічаць у наступе, пра што кажа станоўчая лічба ў +/-.

Арцём Катовіч (D) 31.07.2001г

Гульні – 30, галы – 4, пасы – 10, +/- -20, шхв – 60.

Мікіта Запольскі (D) 18.02.2002г

Гульні – 29, галы – 5, пасы – 12, +/- -16, шхв – 20.

Клуб – Okanagan HC Europe White U18

Ліга – EBJL

Але ў структуры гэтага клуба ёсць яшчэ два цікавыя для нас гульцы. Каманда White U18 – тыповы аўтсайдэр і пра плэй-офф гаворка нават і не пачыналася, нашыя хлопцы гуляюць шмат, пункты набіраюць спраўна, нажаль, толькі каэфіцыент карыснасці для абаронцаў даволі на нізкім узроўні.

Уладзіслаў Палягошка (F) 25.04.2002г

Гульні – 28, галы – 29, пасы – 39, +/- 68, шхв – 14. У ПО – 6, 4+6, +/- 0, шхв 6.

Клуб – EC Salzburg U18

Ліга – EBJL

Уладзіслаў змяніў школу мінскага Дынама на аўстрыйскую юніёрскую лігу і стаў яе чэмпіёнам. Паралельна з гэтым Улад з’яўляецца трэцім бамбардзірам сваёй каманды і чацвертым ва ўсей лізе. І на ўсе гэтыя дасягненні трэба глядзець пад прызмай таго, што ён на год-два маладзешы за сваіх аднаклубнікаў. Будзем спадзявацца, што такі старт – толькі пачатак, тым больш што клуб дае магчымасці для развіцця : у мінулым годзе ў кэмп для моладзі прыязджаў Сягрей Баброўскі, што сведчыць аб неблагім узроўні школы.

Аляксей Бародзіч (F) 18.01.2002г

Гульні – 3, галы – 0, пасы – 0, +/- -, шхв – 8. ЗаMeudon/ACBB U17

Гульні – 8, галы – 3, пасы – 2, +/- -, шхв – 4. У ПО – 4, 1+0, +/- 0, шхв 4. ЗаAvignon U17

Клуб – Meudon/ACBB U17 і Avignon U17

Ліга – France U17

Напэўна досвед Паўла Чарнаока натхніў Аляксея на гэтую вандроўку, як бы не было цяжка паверыць, але нашы есць і ў Французскай юніёрскай лізе. Не сказаць, што Аляксей гуляе бліскуча, але тое, што гуляе – ужо добра. Французская зборная U18 яшчэ ў эліце, таму і ліга, адпаведна, не самая слабая.Пасля змены клубаў гульнявога часу ў Аляксея паболела, засталося дачакацца росту выніковых балаў.

Апошнім часам нашых хакеістаў вабіць Скандынавія, пачалося ўсё з Матушкіна і працягваецца дагэтуль…

Данііл Ціханаў (D) 24.12.2000г

Гульні – 27, галы – 5, пасы – 6, +/- -, шхв – 82.

Клуб – Lidingö Vikings J18

Ліга – J18 Div.1

Каб назва лігі не блытала адразу скажу – гэта трэцяя з чатырох юніёрскіх ліг Швецыі. Клуб Данілы перамог у сваім дывізіёне, але прабіцца на ўзровень вышэй не здолеў, што датычыцца нашага юнага абаронцы, то ён тыповы дамасед, больш арыентаваны на разбурэнне і на сілавую барацьбу. Напэўна гэта вынікае з яго габарытаў (190/84) і яго першай вядомай школы – Русь(Масква), школа стала славутай у нашых шыротах пасля гэтай гісторыі:

Арцём Канавалаў (LW) 14.04.2000г

Гульні – 31, галы – 10, пасы – 24, +/- -, шхв – 6. За Nynäshamns IF U18

Гульні – 13, галы – 0, пасы – 2, +/- -6, шхв – 2. ЗаNynäshamns IF U20

Клуб – Nynäshamns IF U18 і Nynäshamns IF U20

Ліга – J18 Div.1 i J20 Elit, адпаведна

Пачатак сезону Арцём гуляў у камандзе U18, але з-за добрых вынікаў і, у некаторай ступені, з-за ўзросту яго перавялі ў маладзёжку, але нажаль гуляць на ўзроўні вышэй атрымліваецца не так удала. Трэба ж, канешне, улічваць, што каманда Nynäshamns IF U20 прымае ўдзел не ў 3, а ў 2 лізе Швецыі, таму, спішам слабую статыстыку на нязвыкласць.

Яўген Лаўроў(СF) 27.12.2000г

Гульні – 22, галы – 15, пасы – 11, +/- -, шхв – 18. За Göta/TranebergU18

Гульні – 34, галы – 7, пасы – 9, +/- 13, шхв – 14. За Göta/TranebergU20

Клуб – Göta/Traneberg U18 і Göta/Traneberg U20

Ліга – J18 Div.1 i J20 Elit, адпаведна

У Яўгена сітуацыя падобная да Арцёма, але ён лепш увайшоў у гульню ў лізе U20. Трэнеры выкарыстоўваюць яго і ў спецбрыгадах, таму можна спадзявацца, што вырасце цэнтр добрага ўзроўню, галоўнае, каб федэрацыя яго не  згубіла, бо толькі ў яго з гэтага спісу падвойнае грамадзянства.

Апошнія прадстаўнікі моладзі вартыя нашай увагі знаходзяцца ў Фінляндыі

Дзмітры Багдановіч (D) 13.06.2001г

Гульні – 21, галы – 0, пасы – 2, +/- -, шхв – 0.

Клуб – Ässät U17 і Ässät U18 ІІ

Ліга – Jr. B2 SM-sarja i Jr. B Aluesarja, адпаведна

Марк Ізоўскі (F) 13.11.2001г

Гульні – 14, галы – 2, пасы – 7, +/- -, шхв – 0.

Клуб – Ässät U17

Ліга – Jr. B2 SM-sarja

Хлопцы ў складзе каманды U17 сталі бронзавымі прызёрамі рэгулярнага чэмпіянату, нажаль, больш канкрэтнай інфармацыі пра нашых суайчыннікаў адшукаць не атрымалася, але тое, што яны гуляюць вышэйшай лізе ва ўзросце U17 у фінляндыі і гуляюць рэгулярна, дае падставу меркаваць, што ў іх ёсць магчымасць вырасці ў сапраўдных прафесіяналаў.

Гэта толькі невялічкі агляд беларусаў за мяжой. У наступным чакаецца агляд беларусаў не змяніўшых грамадзянства у Расіі і яшчэ агляд беларусаў у самых экзатычных чэмпіянатах, вы напэўна не ведалі, што нашы гуляюць нават у Ісландыі. Дзякуй за ўвагу.

Фота: eliteprospects.com, hcdinamo.by, facebook.com