Tribuna/Биатлон/Блоги/Жыве біятлон!/Дзмітрый Лазоўскі: «Фаварытамі лічу агульнапрынятых лідэраў: усю зборную Нарвегіі і Францыі»

Дзмітрый Лазоўскі: «Фаварытамі лічу агульнапрынятых лідэраў: усю зборную Нарвегіі і Францыі»

У італьянскім Антхольцы-Антэрсельве толькі стартаваў чэмпіянат свету па біятлоне. Так як уся інфармацыйная прастора занята альбо Русланам Васільевым, якога ўжо немагчыма чытаць, альбо артыкуламі ў сацыяльных сетках, якія так ці інакш датычныя да БФБ, я вырашыў разбавіць інфармацыю. Буду браць інтэрв’ю ў розных спецыялістаў: былых біятланістаў, цяперашніх, юніёраў і трэнераў. Першапачаткова пішу для суполкі ў ВК: vk.com/bijatlon, якая развіваецца і, галоўнае, беларускамоўная. Потым ужо для гэтага блога на трыбуне.

15 февраля 2020, 16:24
2
Дзмітрый Лазоўскі: «Фаварытамі лічу агульнапрынятых лідэраў: усю зборную Нарвегіі і Францыі»

У італьянскім Антхольцы-Антэрсельве толькі стартаваў чэмпіянат свету па біятлоне. Так як уся інфармацыйная прастора занята альбо Русланам Васільевым, якога ўжо немагчыма чытаць, альбо артыкуламі ў сацыяльных сетках, якія так ці інакш датычныя да БФБ, я вырашыў разбавіць інфармацыю. Буду браць інтэрв’ю ў розных спецыялістаў: былых біятланістаў, цяперашніх, юніёраў і трэнераў. Першапачаткова пішу для суполкі ў ВК, якая развіваецца і, галоўнае, беларускамоўная. Потым ужо для гэтага блога на трыбуне. 

Першым вырашыў выбраць бронзавага прызёра чэмпіянату свету сярод юніёраў 2020 года – Дзмітрыя Лазоўскага. 

Чэмпіянат свету толькі пачаўся, Дзіма. Каго лічыце фаварытамі ў мужчынскай частцы? Як думаеце, чаго чакаць ад нашай мужчынскай паловы? 

Фаварытамі лічу агульнапрынятых лідэраў: усю зборную Нарвегіі, Францыі, а таксама італьянцы Хофер і Віндзіш. Мяркуючы па змешанай эстафеце, гаспадары ў вельмі добрай форме. Аднак, гледзячы на сённяшнюю жаночую гонку, нікога нельга спісваць з рахункаў. Пры ідэальнай стральбе і ідэальнай працы інвентара наша мужчынская каманда таксама можа выступіць вельмі добра і змагацца за высокія месцы. 

Але пакуль вельмі складана зрабіць высновы па форме нашых біятланістаў. Жаночая зборная шмат прайгравала ў спрынце нагамі. Сяргей і Антон у эстафеце таксама адставалі ад лідэраў. Як думаеце гэта горы накрылі ці ж пакуль не разбегліся пасля перапынку? 

Усе каманды гатовыя вельмі моцна. Чэмпіянат свету – гэта пік усяго сезону. Па форме рабят яшчэ рана нешта казаць, адбыліся толькі першыя гонкі і магло быць усякае. І не ў маёй кампетэнцыі ацэньваць вынікі маіх калегаў па зборнай. 

Вы размаўляеце з камандай? Які настрой у хлопцаў? 

Так, размаўляем з хлопцамі. Яны настроены працаваць і паказваць максімальны вынік. 

Давайце трохі паспрабуем спрагназаваць. Як думаеце, хто будзе лепшым з беларусаў у спрынце? 

Ой, прагнозы – гэта вельмі няўдзячная справа. Я думаў, што Экхаф будзе ў ліку лепшых, а яна ледзь адабралася ў пасьют. Так што я губляюся ў прагнозах. 

Добра, трохі спросцім задачу. Фуркад ці Бё-малодшы? 

Бё-малодшы. 

І некалькі пытанняў пра вас. Пасля паспяховага выступлення на ЮЧС усе заўзятары хацелі бачыць вас у Італіі на дарослым чэмпіянаце свету. Як гэта глядзець за гонкамі па тэлевізары і разумець, што мог выступаць там? 

Выступаць заўсёды хочацца, асабліва калі фармуецца нядрэнная спартыўная форма, але каманда, якая выступае зараз там – згодна адбору на працягу сезона, пасля ЮЧС я трохі прытаміўся і, у прынцыпе, добра, што атрымалася невялікая паўза паміж стартамі, дзе можна аднавіцца і папрацаваць над слабымі кампанентамі. Я назіраю з перажываннямі і падтрымліваю нашу каманду. 

Якія планы на рэшту сезону? Будзеце на чэмпіянаце Еўропы, які нечакана пройдзе ў Раўбічах? 

Папярэдне – так, буду выступаць на чэмпіянаце Еўропы. 

Можа ў вас ёсць папярэдняя інфармацыя хто з вамі будзе на гэтых спаборніцтвы выступаць? 

Такой інфармацыяй я не валодаю. 

З якімі пачуццямі ўспрынялі інфармацыю аб пераносе ЧЕ з Эстоніі ў Беларусь? 

Са станоўчымі, дома падабаецца выступаць. 

Дзякуй, Дзіма. Поспехаў у Раўбічах і на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў нарвежскім Хахфільцэне. 

Дзякую. 

 

 

Фота: / picture alliance; Facebook.com Андрэя Іванова; Дзмітрыя Лазоўскага.