Ганна Сола: «У нас няма выбару... Таму будзем цярпець і працаваць!»
Перад індывідуальнай гонкай пагутарыў з Ганнай Сола. Атрымалася вельмі цікавае і досыць адкрытае интэрвью. Матэрыял пішу ўжо пасля гонкі, дзе дзяўчаты нас зноў, на жаль, не парадавалі. Лепшая Ірына Крыўко толькі 30ая.
Перад індывідуальнай гонкай пагутарыў з Ганнай Сола. Атрымалася вельмі цікавае і досыць адкрытае интэрвью. Матэрыял пішу ўжо пасля гонкі, дзе дзяўчаты нас зноў, на жаль, не парадавалі. Лепшая Ірына Крыўко толькі 30ая.
- Першае пытанне будзе пра адчуванне. Горы....наколькі аклімацізаваліся?
Самаадчуванне перад стартамі было добрае, ды і цяпер не скарджуся. Адзіны дзень, калі было цяжка - гэта дзень перад спрынтам.
- Аня, раскажыце, усіх цікавіць, што адбылося ў спрынце?
Я скажу, што адбылося: 7 штрафаў і 84 месца. З чым звязаныя штрафы? Не магу вам адказаць.
- Задам досыць прамое пытанне. Стральба стральбой, але ход таксама далёка не такі, як чакалі заўзятары. Пры гэтым ва ўсіх дзяўчат. З чым гэта можа быць звязана?
Я не буду адказваць за ўсіх дзяўчынак, а што тычыцца майго ходу, то пасля сямі штрафных колаў, калі разумееш, што ты дакладна міма прыследванняў - няма сэнсу моцна ўпірацца.
Я не магу дакладна сказаць, што да эстафеты я буду ў добрай форме, але мая фізічная форма перад стартамі мяне больш чым задавальняла.
- У заўзятараў шмат прэтэнзій і шмат у чым ня да спартоўцаў, а да трэнерскага штаба. Наколькі складаная атмасфера ў камандзе?
Ёсць пытанні па падрыхтоўкі да сезона. Мы шмат працуем фізічна, але трэба яшчэ працаваць і галавой, як па мне. Мы атрымліваем вельмі мала інфармацыі ад трэнерскага штаба. Але я веру, што ў нас атрымацца пазмагацца на ЧС. Мінімум за кветкі.
- Заўтра індывідуальная гонка. Пасля 7 промахаў у спрынце, здзіўлены, што вас паставілі яе бегчы?
Хто бяжыць, а хто не, вырашае трэнерскі штаб, а не спартоўцы. Раз паставілі мяне - значыць трэнер вераць, што магу справіцца, што вельмі прыемна.
- Разбіралі з трэнерамі стральбу? Якія падказкі рабілі?
Так, стральбу разбіралі, у плоць да таго, што памянялі ізгатоўку, а таксама ўнеслі змены з вінтоўкай. Крыху не звыкла зараз страляць, але я спадзяюся, што заўтра мне гэта дапаможа.
- Што адбываецца з Дзінарай? Зараз ад заўзятараў вялікі ціск. Шмат негатыву, які вельмі лёгка растлумачыць. Як каманда падтрымлівае Дзінару?
Мы заўсёды падтрымліваем адзін аднаго. І гэта тычыцца не толькі Дзінары.
- Апошняе пытанне, Ганна. Ён звязаны з навіной, што Чэмпіянат Еўропы зноў пройдзе ў Раўбічах і аснова выступіць на ім. Атрымліваецца да фінішу сезона ў вас не будзе часу адпачыць. Шчыра, як адрэагавалі на гэтую навіну?
Ну, у нас няма выбару... Таму будзем цярпець і працаваць.
- Смела...
Тым больш мы не ведаем, як будзе далей, можа ў нас будзе прыліў сіл. Чаго раней часу біць трывогу? 😁
Фотаздымкі: facebook.com / Andrei Ivanov; IBU