«Планы скончыць сезон у топ-40». У свой дзень нараджэння, на сувязі Максім Варабей

У біятлоне пачаўся новы сезон, які праходзіць пад велізарнай шыльдай COVID-19. Этапы аб’ядноўваюць па два, так першыя два прайшлі ў фінскім Кантыялахці. Беларускія біятланісты паказалі добрую хуткасць, а вось са стральбой пакуль не спраўляюцца. Сяргей Бачарнікаў і Дзінара Алімбекава паказалі свае лепшыя вынікі ў кар’еры. Герой гэтага інтэрв’ю паўтарыў лепшы вынік – 19 месца. У свой дзень нараджэння, Максім Варабей на сувязі з Аўстрыі.

 - Максім, павіншую з паўторам лепшага выніку ў кар’еры! Успамінаючы этап і ўмовы, вынік у Канадзе, вядома, не стаіць побач з гэтым сезонам. Якія эмоцыі адчуваеш ад разумення, што сезон пачаўся паспяхова?

- Дзякуй)) Так, няма асабліва моцных эмоцый, але хочацца з кожным стартам ўсё лепш і лепш паказваць вынік.

- На першых двух этапах ў мужчынскай зборнай добрыя лыжы. Як лічыш, твае 5,8 секунд адставання на 1 км ад хуткага Тарыя Бё – гэта ўжо добрыя паказчыкі або ў планах скарачаць гэтую лічбу?

- Лыжы ў нас сапраўды нядрэнныя)) Адставанне, вядома, можна і трэба скараціць!

- Зараз будзе не самае прыемнае пытанне. Максім, што са стральбой? 74% - гэта далёка не мяжа мараў. Разбіралі з трэнерамі памылкі? З-за чаго яны?

- Улетку шмат працаваў над стральбой, і быў зусім іншы адсотак, як толькі едзем на спаборніцтвы – уся стральба кудысьці сыходзіць. Я не ведаю, можа гэта псіхалогія? Не ведаю.

- І гэта праблема характэрна не толькі табе... Што пайшло не так у каманды ў эстафеце?

- Не магу сказаць. Усе ведаем, што можам, проста вельмі хацелі паказаць добры вынік, але не справіліся з эмоцыямі.

- Якую ацэнку паставіш сабе за фінскія этапы?

- Калі па 10 бальнай, то 5.

- Ужо заўтра пачынаецца трэці этап. Якія планы? У якім стане падыходзіш да яго? Як арганізм рэагуе на горы?

- Планы – паказаць добры вынік. Стан, у цэлым, не дрэнны)) Вышыня трошкі, але дае пра сябе знаць.

- Траса ў Хахфільцэне або Кантыялахці табе падабаецца больш?

- Па вялікім рахунку, яны ўсе аднолькавыя. Усюды цяжка, але па-свойму!))

- Якія планы для сябе ставіш на сезон? Можа нешта звязана з чэмпіянатам свету?

- Мае планы скончыць сезон у топ-40. Чэмпіянат свету – гэта той жа кубак свету. На ім, калі траплю, хачу паказаць годны вынік.

- Так як журналісты не часта бяруць інтэрв’ю ў беларускіх біятланістаў хачу задаць пытанне пра каманду. З кім з мужчынскай каманды сябруеш лепш за іншых?

- Я з усімі сябрую і з усімі аднолькавыя адносіны.

- Хто твой кумір у біятлоне?

- Бьёрндален.

- Ці сочыш ты за іншымі відамі спорту, можа заўзееш за кагосьці персанальна?

- Люблю паглядзець баі без правілаў і цікавыя матчы ў футболе.

- Максім, інтэрв’ю ў дзень нараджэння, таму прымі віншаванні. Здароўя табе і спартыўных поспехаў! Дзякуй за інтэрв’ю.

Нажаль, у першай гонцы трэцьяга этапу Максім не здолеў паказаць класны вынік: 5 промахаў і толькі 84 месца.

 

Фотаздымкі: facebook.com / Andrei Ivanov; instagram.com / Максім Варабей

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Жыве біятлон!
+21
Написать комментарий
Реклама 18+