Як выглядаюць тайбаксёры праз секунды пасля перамог

“Байцоўскі ген” фатаграфуе чэмпіёнаў Беларусі, як толькі яны спускаюцца з рынгу пасля двубояў.

Не заўсёды можна пабачыць прафесійнага байца муай-тай у яго натуральным абліччы. У рынгу спартоўцы часта застрашваюць саперніка. А на трэніроўках таксама нярэдка выглядаюць больш пагрозліва, чым на самай справе.

Таму фатаграфуем нашых чэмпіёнаў па муай-тай адразу пасля таго, як яны перамагаюць у фінале чэмпіянату Беларусі 2015-га і спускаюцца з рынгу.

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/michovich.jpg

Эдуард Міховіч (Асіповічы, 54 кг). Чэмпіён Беларусі і срэбраны прызёр чэмпіянату свету па муай-тай 2015 года.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/zajac.jpg

Андрэй Заяц (Мінск, клуб “Кік-файтар”, 57 кг). Чэмпіён Беларусі-2015. Шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/klimovich.jpg

Дзяніс Клімовіч (Мінск, клуб “Чынук”, 60 кг). Чэмпіён Беларусі-2015.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/filipau.jpg

Дзмітрый Філіпаў (Мінск, “СДзЮШАР Прафсаюзаў”, 63,5 кг). Чэмпіён Беларусі-2015.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/varac.jpg

Дзмітрый Варац (Гродна, клуб “Булат”, 67 кг). Шматразовы чэмпіён Беларусі і Еўропы. Неаднойчы здабываў медалі чэмпіянатаў свету. Узыходзячая зорка сусветнага прафесійнага муай-тай.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/kuliebin.jpg

Андрэй Кулебін (Мінск, клуб “Кік-файтар”, 71 кг). Заслужаны майстар спорту Беларусі. Шматразовы чэмпіён свету сярод аматараў і прафесіяналаў. Зорка сусветнага прафесійнага муай-тай.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/hurkou.jpg

Віталь Гуркоў (Мінск, клуб “Патрыёт”, 75 кг). Заслужаны майстар спорту Беларусі. Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы. Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (WBC, 2014 год). Зорка сусветнага муай-тай. Часова не баксіруе, але, спадзяемся, вернецца ў вялікі спорт. Першы беларускі спартовец топ-узроўню, які прамовіў па ТБ на роднай мове.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/valient.jpg

Дзмітрый Валент (Мінск, клуб “Кік-файтар”, 81 кг). Заслужаны майстар спорту Беларусі. Шматразовы чэмпіён свету сярод аматараў і прафесіяналаў. Зорка сусветнага прафесійнага муай-тай. Першы беларускі баец, які пачаў выходзіць у рынг у нацыянальнай вышыванцы.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/tumasian.jpg

Карэн Тумасян (Мінск, клуб “Чынук”, 81 кг). У адсутнасць Дзмітрыя Валента стаў чэмпіёнам Беларусі-2015.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/bajhen/volchak.jpg

Яўген Волчак (Мінск, Ivan’s Gym, 86 кг). Чэмпіён Беларусі. На чэмпіянаце свету-2015 атрымаў трэцяе месца.

 

 

Фота – Аляксандр Ждановіч

Крыніца budzma.by

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Будзьма беларусамі!
+4
Реклама 18+
Написать комментарий
Реклама 18+