Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/20 тур. Спякотны! Зімовы! Твой! Прэв'ю

20 тур. Спякотны! Зімовы! Твой! Прэв'ю

Зімовая алімпіяда крыху адцягвае ўвагу на футбольныя чэмпіянаты ў дастатковай колькасці гледачоў. Для тых, хто бліжэйшыя 2 тыдні збіраецца глядзець не толькі хакей, біятлон, бабслей і г.д. прэв’ю 20 туру Бундэслігі.

Автор — Bayern-fan
7 февраля 2014, 23:06

У 20 туры ў Германіі будзе на што паглядзець. Калі вы не вырашыце пасля адкрыцця Сочы-2014 пайсці спаць, вітаем вас на Баруссія-парк у Менхенгладбаху, дзя мясцовая Барусія прыме леверкузенскі Баер.

У гаспадароў матч прапусцяць абаронцы Юліян Корб (дыскваліфікацыя) і Йоэл Мера (пашкоджанне), а ў Баера - паўабаронца Робі Круз (пашкоджанне).

Чаканні: Будзе вельмі ўпарты матч, лічу, што абедзьве заб'юць, а скончыцца ўсё перамогай Баера 2-1.

Субота, 8 лютага

Вольфсбург - Майнц.

Сутыкненне суседзяў па турнірнай табліцы. Для Вольфсбурга другі сур'ёзны матч запар. І тым, і другім патрэбна перамога, каб не дапусціць павялічвання адрыву ад каманд, якмя вышэй. У "ваўкоў" прапусціць гульню Даніэль Каліжуры, а ў "карнавальшчыкаў" - Ніколчэ Навескі, абодва праз дыскваліфікацыю.

Чаканні: результатыўная нічыя. 1-1, 2-2, 3-3, 4-4 і г.д.

Вердэр - Барусія Дортмунд

Яшчэ адзін цікавы матч. У прошлым крузе "жоўта-чорныя" перамаглі 1-0, але лік не адлюстроўвае падзей, якія былі на поле Сігнал Ідуна Парк. 

У абедзвюх каманд шмат траўмаваных футбалістаў: Мехмет Экіджы, Клеменц Фрыц, Якуб Блашчыкоўскі, Невен Суботіч, Ілкай Гюндаган - і гэта толькі самыя вядомыя. 

Чаканні: рэзультатыўнага матчу і перамогі Барусіі, напрыклад, 1-3.

Нюрнберг - Баварыя

Баварскае дэрбі. 

Калі на Альянц-Арэне Баварыя легка разбіраецца з "клубам", то на Ізі-Крэдыт Штадзіоне ў мюнхенцаў перыядычна ўзнікаюць перашкоды. Але, гледзячы на тое, які ход набралі падапечныя Гвардзіёлы, перашкоды ўзнікнуць якраз у Нюрнберга.

Як і ў Барусіі з Вердэрам у Баварыі з Нюрнбергам шмат траўмаваных: Эмануэль Пагацец, Макота Хасэбе, Хана Баліч, Франк Рыберы, Басціян Швайнштайгер.

Чаканні: Упэўненная перамога Баварыі. 0-3, 1-3.

Фрайбург - Хафенхайм 1899

Шчыльнасць у табліцы Бундэслігі такая, што расслабляцца нельга ні ў кожным матчы. Вось і тут Фрайбург 16, а Хафенхайм 11 у табліцы, а розніца ў балах - 4 ачкі. Гульня будзе безкампраміснай.

Чаканні: прагназаваць штосьці бессэнсоўна. Гэта Бундэсліга і ў матчы роўных каманд вынік можа быць самы-самы нечаканы.

Айнтрахт Франкфурт - Айнтрахт Браўншвайг

Перспектывы гасцей, у адрозненні ад гспадароў, выглядзяць не вельмі добра. Да 16 радку, які выводзіць у стыкавыя матчы з трэцяй камандай другой Бундэслігі, 5 балаў. Чым раней браўнгшвайцы пачнуць скарачаць адрыў, тым будзе для іх лепей.

Чаканні: жвавай гульні. Гэта дзве самыя незабіваючыя каманды Германіі.

Гамбург - Герта

Крутое піке Гамбурга рызыкуе прадоўжыцца ў матчы з "старой дамай". Адрыян Рамас, задаволены леташнім пераходам у Дортмунд, будзе не супраць папоўніць свой галявы рахунак. У гаспадароў шмат траўмаваных, таму калі яны не прайграюць, то могуць лічыць вынік здавальняючым.

Чаканні: годнага выгляду Гамбурга. Гола Адрыяна Рамаса. 

Нядзеля, 9 лютага

Штутгарт - Аўгсбург

Адкрыцце гэтага сезону супраць Штутгарта, які з 2007 году не дэманструе стабільнасці. Аўгсбург выканаў асноўную задачу на свой сезон: захавалі прапіску ў Бундэслізе. Еўракубкі вельмі блізка, але ці патрэбны яны ім? 

Чаканні: працягу бяспройгрышнай серыі Аўгсбурга.

Шальке 04 - Гановер 96

 

Шальке, акрылены важнай перамогай над Вольфсбургам, не супраць працягнуць набор 3 балаў. Наперадзе Гановер, які ў гэтым крузе таксама не прайграваў. 

Чаканні: рэзультатыўнага матчу. У абедзвюх каманд есць каму забіваць, да таго ж і абарона ў іх не галоўны козыр.

Глядзіце Бундэслігу, будзе цікава!

P.S. Бундэсліга. Беларускі варыянт віншуе ўсіх-усіх з надыходам зімовай алімпіяды! Поспехаў нашым спартсменам і спартсменкам. 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты