2 тур Бундэслігі. Агляд туру

Пачалося ўсё ў пятніцу, калі дортмундская Барусія завітала да Аўгсбурга. Хуткі рэзультатыўны пачатак у выкананні дортмундцаў крыху паслабіў ціск на браму гаспадароў, а трэці гол у выкананні Адрыяна Рамаса, які ўпершыню забіў за Барусію, канчаткова супакоіў віцэ-чэмпіёнаў Германіі. Дзёрзкія баварцы не прамінулі гэтым скарыстацца: Бабадылья і Матаўж скарацілі розніцу да мінімуму, але далей Аўгсбургу не хапіла часу. 2-3, перамога Дортмунда і Аўгсбург - адзіная каманда, якая пакуль з абаранкам у турнірнай табліцы.

Субота была адзначана матчам туру, у Гельзенкірхіне сустракаліся Шальке з Баварыяй. Гэты матч заканчваў суботнюю праграму, таму пра яго крыху пазней. Для пачатку даведаемся як згулялі знакамітыя нямецкія клубы, якія пержываюць нялепшыя часы - Штутгарт, Вердэр і Гамбург.

На траіх яны ў гэтую суботу набралі 1 бал, адзначыліся "музыкі", якія здолелі выправіць гульню з Хафенхаймам, пасля памылкі свайго брамніка. Штутгарт і Гамбург успомнілі пра свае старыя праблемы: 2 мячы ад Кёльна атрымалі "швабы" і 3 мячы ад Падэборна - "дыназаўры". З такімі гульнямі гэтыя 2 каманды ўжо ў красавіку будзе чакаць 2 Бундэсліга, і тады Гамбург рызыкуе страціць сваю ўнікальнасць.

Гол Марыа Ўранчыча

Ну а дэбютанты Бундэслігі працягваюць свой крэйсерскі ход. Калі б не прыкрая памылка ў канцы матчу з Майнцам, то "07-я" разам з Баерам падзялялі бы 1 радок пасля 2-х тураў.

Леверкузенцы не без прыгод перамаглі сталічную Герту. Двойчы прайграючы ў матчы, "аспірынавыя" здолелі адыграцца і выйсці наперад, ну а замацаваў перамогу нядаўні рэкардсмен Карым Бельарабі. Адзначым "дубль" Ціна Едвая. Пасля яго другога голу, успомніўся адзін "барадаты" анекдот пра футбаліста і жонку.

Агляд матчу Баер - Герта

Падыходзім да галоўнай падзеі 2 туру. Матч Шальке - Баварыя

Гэты матч паказаў, што Баварыя яшчэ вельмі далёка ад сваёй аптымальнай формы. Гэта не павінна нікога здіўляць, бо Баварыя традыцыйна дэлегуе шмат гульцоў у розныя зборныя на топ-турніры. Дастаткова ўспомніць, як пачынала свой сезон Баварыя пасля чемпіянату свету - 2010.

Шальке ж праявіў характар, біўся на працягу ўсіх 90 хвілін. Праводзячы паралелі з матчам, які быў на Фелтынс-арэне год таму, калі "кобальтавыя" прайгралі 0-4, зараз Шальке выдатна згуляў з мюнхенцамі. 

Галоўны вынік гэтага матчу - ад Баварыі, пакуль, рана патрабаваць штосьці звышнатуральнага. Каманда па-просту ўцягваецца ў сезон пасля доўгага міжнароднага спаборніцтва. Другая праблема, што часу на разварушванне не так шмат. Зараз міжнародны перапынак, частка гульцоў ад'ехала ў сборныя, 13 верасня хатні матч са Штутгартам, а праз 4 дні - з Манчэсцер Сіці. Спадзаюся, Пеп Гвардыёла падвядзе каманду да матчу з англічанамі ў добрым становішчы і мы пабачым сапраўдную Баварыю. Шальке ў той жа дзень адправіцца ў Лондан да Чэлсі, таксама і ім поспехаў :)

Крыху скажам і пра нядзельныя матчы: Майнц, Гановер, Фрайбург і гладбахская Барусія набралі па 1 ачку і не забілі ніводнага мяча. Мехмедзі мог прынесці Фрайбургу перамогу, але не забіў з пенальці.

Зборная туру:

Брамнік: Ферман (Шальке)

Абаронцы: Хёведэс (Шальке) - Налда (Вольфсбург) - Спахіч (Баер) - Папастатопулас (Барусія Дортмунд)

Паўабаронцы: Фірміна (Хафенхайм) - Уранчыч (Падэборн) - Родэ (Баварыя) - Ройс (Барусія Дортмунд) - Бельарабі (Баер)

Нападаючы: Шыбер (Герта)

Гол туру: Налда (Вольфсбург - Айнтрахт Фр) 

На гэтым развітваюся. Гэты тыдзень - пара міжнародных сустрэч, галоўная з іх - рэмэйк нядаўняга фіналу ЧС-2014 Германія-Аргентына ў Дзюссельдорфе. Без Мессі і Швайнштайгера, але ўсё роўна будзе цікава. Да таго ж адбудуцца ўзнагароджванні Філіпа Лама і Пера Мертэзакера, якія вырашылі скончыць свае выступленні за "Бундэсманшафт"

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Бундэсліга. Беларускі варыянт
+6
Реклама 18+
Популярные комментарии
Bayern-fan
0
Баварыя традыцыйна буксуе ў пачатку сезону ў цотныя гады. У 2012 быў упэўнены старт, але гэта абярнулася правалам напрыканцы 1 круга. У Барусіі таксама такая ж праблема у апошнія гады. Шанс у першую чаргу для Баера і Шальке, каб сапраўды паўдзельнічаць у чэмпіёнскай гонцы.
У каманд накшталт Падэборна, Фрайбурга, Кёльна дрэнны старт лідараў - магчымасць забяспечыць сябе "залатымі" баламі, якія дазволяць застацца ў Бундэслізе.
Ответ на комментарий strelnikov
Думаю, па такім сезоне цалкам магчыма чэмпіёнства нейкай трэцяй каманды - Байера ці нават Шальке. Баварыя мусіць буксаваць першыя тыдні, а мо нават і месяцы. Барусія нешта вельмі цяжка ўваходзіць у сезон - праблемы ў абароне. Гэта шанец для андэрдогаў набраць нейкі гандзі-кап і паспрабаваць не аддаць яго павясне, калі фаварыты знойдуць сябе.
strelnikov
0
Думаю, па такім сезоне цалкам магчыма чэмпіёнства нейкай трэцяй каманды - Байера ці нават Шальке. Баварыя мусіць буксаваць першыя тыдні, а мо нават і месяцы. Барусія нешта вельмі цяжка ўваходзіць у сезон - праблемы ў абароне. Гэта шанец для андэрдогаў набраць нейкі гандзі-кап і паспрабаваць не аддаць яго павясне, калі фаварыты знойдуць сябе.
Написать комментарий
Реклама 18+