Tribuna/Футбол/Блоги/Беларускі пармезан/Цуд адбыўся, цудаў больш не будзе

Цуд адбыўся, цудаў больш не будзе

І мне здаецца, вельмі сваечасова адбыўся гэты няўдалы сезон для Барусіі, калі яна так і не можа стабільна паказваць сваю сапраўдную гульні з новымі лідарамі, якія будуць вызначаць аблічча Барусіі ў будучым (я маю на ўвазе Ройса, Мхітарана, Абамеянга). Своечасова, бо аказаўся ў ценю галоўнай падзеі чэмпіянату.

Автор — strelnikov
26 марта 2014, 10:38
6

Учора я глядзеў рурскае дэрбі, на якое, здаецца, паўплывала тое, што фактычна гэта было разборкай за мала каму патрэбнае другое месца. У сэнсе выніка, а не гульні. Гульня як раз была напружаная. Ігракі адчайна лупілі адзін аднаго па нагах, але чамусьці міма брамкі. Ну і брамнікі, і Вайдэнфеллер, і Фэрман раз-пораз тварылі сапраўдныя цуды, пакінуўшы нулі на табло недатыкальнымі.

Сумна таксама тое, што ёсць гэты дастаткова камфортная адлегласць ад Баера. І нават пры той нестабільнай гульні, якую дэманструе Барусія, рэалістычная мэта - трапіць у ЛЧ на будучы сезон - будзе выканана. І нават калі "праклятае" Шальке будзе вышэй, якая зрэшты розніца... І мне здаецца, вельмі сваечасова адбыўся гэты няўдалы сезон для Барусіі, калі яна так і не можа стабільна паказваць сваю сапраўдную гульні з новымі лідарамі, якія будуць вызначаць аблічча Барусіі ў будучым (я маю на ўвазе Ройса, Мхітарана, Абамеянга). Своечасова, бо аказаўся ў ценю галоўнай падзеі чэмпіянату.

Галоўная падзея чэмпіяната ўжо адбылася. Баварыя зрабілася чэмпіёнам у рэкордна кароті тэрмін. І тут радасна і трывожна за іх адначасова. Бо з аднаго боку файна, што "Гвардыёла даказаў". Але з другога боку, нас чакае вельмі цікавыя паўфіналы і фіналы ЛЧ, бо цяпер Баварыя штурмуе другі кубак запар, чаго ў найноўшай гісторыі не зрабіў ніхто. І параза (вельмі верагодная) ударыць псіхалагічна па ігракам вельмі моцна. А яшчэ чэмпіянат свету чакаем.

Калі вярнуцца да спраў Барусіі, то вельмі смешна цягнецца гэты перапалка з Баварыяй. Напомню, спачатку Заммер ляпнуў, што іншыя клубы Бундэслігі "проста зайздросцяць", потым Клоп парыраваў, што гэта Заммеру пашанцавала працаваць у Баварыі (як па мне, гэта лепшы тролінг за апошні год!), а не наадварот, потым Руменіге пажаліўся, маўляў, Баварыя да Барусіі так кепска не ставіцца. Міла падыскутавалі, карацей.

І вось цяпер слова далі Вацке, генмэнеджэру Дортмунда. Даслоўна: "Fakt ist, dass nicht Jürgen Klopp den ersten Stein geworfen hat, sondern Matthias Sammer in Richtung aller 17 Klubs". :) Ну ладна, перакладу: Факт, што не Юрген Клопп кінуў першы камень, а Маціас Заммер - у напрамку ўсіх 17 клубаў".

Як на маю думку, гэта перапалка больш дортмундцам больш патрэбная, бо ім не застаецца нічога апроч словаў. Баварыя перамагла, пераможцаў не судзяць. Таму пераможцы могуць куражыцца, як захацяць. А Барусіі трэба неяк апраўдвацца. І мне падабаецца, што рыторыкі наконт заможнага клуба Бундэслігі з боку Клопа і Вацке не чуваць. І гэтым святле тое, што Левандоўскі сыходзіць у Мюнхен "за так", выглядае дастойна, маўляў, да падавіцеся вы сваімі грашыма.

У тым самым інтэрв'ю Вацке дастойна адказаў Отмару Хіцфельду, які заўважыў, што каб перамагаць Барусія мусіць больш выдаткоўваць на ігракоў. "Так ужо было, калі Отмар быў трэнерам у Дортмундзе, і ён сам таму спрыяў. І чым усё скончылася, мы ведаем. Таму нам не патрэбна такіх парадаў. Я гэта паведаміў Хіцфельду асабіста".

Барусія працягне жыць па сродках, і свайго, мне здаецца, не ўпусціць. Чакаць пакуль міма на хвалях Рура праплывае цела ворага ў Дортмундзе ўмеюць.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты