Tribuna/Футбол/Блоги/ЧестнОК/Анатоль Лябедзька падтрымаў Аляксандра Івуліна спецыяльнай майкай з выявай палітвязьня

Анатоль Лябедзька падтрымаў Аляксандра Івуліна спецыяльнай майкай з выявай палітвязьня

Спецыяльны прадстаўніх Святланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў эфіры Беласата з’явіўся ў спецыяльнай майцы з выявай палітвязьня.

Блог — ЧестнОК
Автор — Бэзавы Кіт
2 февраля 2022, 13:03
Анатоль Лябедзька падтрымаў Аляксандра Івуліна спецыяльнай майкай з выявай палітвязьня

Спецыяльны прадстаўніх Святланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў эфіры Беласата з’явіўся ў спецыяльнай майцы з выявай палітвязьня і журналіста Трыбуны Аляксандра Івуліна.

Таксама Анатоль удзельнічаў у навагоднім звароце Ціханоўскай у майцы з гэтай выявай:

Чаму менавіта Івулін? У траўні 2021-га экс-кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў арыштаваны на 30 дзён. Гэты час ён правёў у камеры на Акрэсціна разам з Аляксандрам Івуліным і Расціславам Шавелем:

«Здаецца гэта было ўчора. У душнай, смярдзючай камеры Акрэсціна. Дзе на 10 квадратаў 16-19 чалавечых цел, разам з Сашам Івуліным мы адціскаліся ад акрэсцінскага полу, прасякнутага потам, мачой і хлоркай, і па якім поўзалі неапазнаныя насякомыя, якія выпаўзлі з-пад вільготных труб каналізацыі. За вузенькім сталом, з алюмініевай міскай, у якой, у лужыне кашы плавала хлебная катлета, сядзеў усміхаючыся Шавель...», – успамінаў палітык.

Дэпутат Вярхоўнага савета ў 90-я гады распавеў, чаму варта прыйсці на выбарчы ўчастак і прыняць удзел у рэферендуме па новай канстытуцыі. Ці ёсць сэнс ставіць два крыжыкі? Глядзіце з адзнакі 32:15.

Сам палітык нядаўна паведаміў, што супраць яго завялі крымінальную справу:

«Маю жонку Святлану выклікаюць у Маскоўскі РАУС Мінска ў якасці сведкі па крымінальнай справе, якая распачатая ў адносінах да мяне».

У чым яго абвінавачваюць і па якім артыкуле, палітык не ведае, але выказвае меркаванне, абвінавачанне можа быць такім жа, «як у блогераў Пятрухіна, Спірына, ці ў палітыкаў Севярынца, Статкевіча».

Калі вы хочаце падтрымаць Сашу лістом ці тэлеграмай, то адправіць іх можна па адрасе: г. Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030.Івуліну Аляксандру Мікалаевічу.

Фота и відэа: https://youtu.be/A8gSIr-09o4

Другие посты блога

Все посты