Tribuna/Хоккей/Блоги/О футболе и не только/Прыгожы лозунг i суровая рэальнасць

Прыгожы лозунг i суровая рэальнасць

Спорт - люстэрка жыцця, i калi жыццё крочыць да прорвы, спорт чакае тая ж доля

Автор — Dmitry Kuratnik
6 июня 2021, 14:02
Прыгожы лозунг i суровая рэальнасць

Ёсць знакамiты выраз: спорт мусiць быць па за палiтыкай. Але гэта крывадушнасць. Так, магчыма, ў нейкiм iдэальным жыццi так мае быць, аднак на практыцы звычайна так не атрымлiваецца. Спорт - неад'емная частка нашага жыцця, якое, ў сваю чаргу, па вялiкiм рахунку i ёсць палiтыка. Аддзялiць адна ад iншага тут вельмi цяжка, калi увогуле магчыма.

У гэтым сэнсе паказальны розгалас вакол iнцыдэнту ў Рызе, дзе тамтэйшы мэр Мартыньш Стакiс замянiў дзейны афiцыйны сцяг Беларусi на бчб. Так, мабыць, i не варта было таго рабiць, але ж гэта была рэакцыя на тое, што адбываецца ў нашай краiне аплшнiм часам. Увогуле, калi паглядзець на гiсторыю, то можна прыгадаць i Алiмпiйскiя гульнi 1980 г. ў Маскве, байкатаваныя заходнiмi краiнамi, i наступныя гульнi 1984 г. ў ЗША, байкатаваныя сацыялiстычнай супольнасцю. Рэчаiснасць палягае ў тым, што спорт рэгулярна выкарыстоўваецца як палiтычны iнструмэнт, асаблiва недэмакратычнымi рэжымамi. Спрачацца з гэтым марна. Дастаткова прыгадаць буйныя спартыўныя спаборнiцтвы, якiя у сябе прымалi Беларусь, Азэрбайджан ды iнш. Спорт i палiтыка там iшлi побач. Таксама спорт часта выступае механiзмам высвятлення стасункаў мiж краiнамi, якiя маюць пэўныя канфлiкты мiж сабой, як, скажам, Брытанiя i Аргентына. А тое, што УЕФА разводзiць ў еўракубках расейскiя ды украiнскiя клубы, хiба не праява таго, што спортi палiтыка досыць шчыльна звязаныя.

I ў гэтым, ў гэтых сувязях, на маю думку, палягае адна з праблем нашага спорту.

Не сакрэт, што айчынных спартоўцаў зараз масава прымушаюць падпiсваць лiсты ў падтрымку рэжыма. А тых, хто адмаўляецца цi выказвае свае альтэрнатыўныя погляды, проста выкiдваюць з прафесii. Гэта, дарэчы, вельмi паказальна з пункта гледжання двайных стандартаў: калi рыжскi мэр здымае злачынны сцяг, то нашы ўлады абураюцца i кажуць, што спорт па за палiтыкай. А потым бяруць i адсякаюць недабранадзейных спартоўцаў, прычым не нейкiх заштатных, а хiба не найлепшых, гонар беларускага спорту. Зразумела, што гэта моцна б'е па перспектывах таго самага спорту i яго бягучых вынiках. I гэта датычыць не толькi спартоўцаў, але i трэнераў, большасць з якiх зараз займаюць свае пасады не таму, што яны лепшыя, а таму, што яны прагнулiсь пад рэжым. Такiм быў Мiхаiл Мархель, былы трэнер зборнай Беларусi, такiм ёсць i Мiхаiл Захараў, пад кiраўнiцтвам якога наша хакейная дружына аганьбiлася на чэмпiянаце свету па хакеi.

Можна, канешне, казаць, што гэта наш аб'ектыўны узровень, што з такiмi выканаўцамi мы не маглi разлiчваць на большае, але, мне здаецца, гэта не зусiм так. Щанец выступiць больш годна у нас быў, але для гэтага нашу зборную мусiў узначальваць болей квалiфiкаваны настаўнiк, а сама зборная мусiла рыхтавацца ў нариальных умовах, а не пад прэсам ўсяго таго, што адбываецца ў краiне. Хакеiсты - жывыя людзi, i калi ў iх краiне адбываецца такi жах, гэта не можа не адбiвацца на iх эмацыйным стане, на настроi ды iнш. Цяжка засярэдзiцца на абароне гонару тваёй дзяржавы, калi кiраўнiцтва той дзяржавы робiць ўсё, каб гэты гонар знiшчыць, а спартовая супольнасць краiны падвяргаецца татальнаму разгрому, i зараз яна фактычна падзеоена на сваiх ды чужых. Я кепска сабе уяўляю, як можна гуляць ў хакей ў падобных умовах. Хаця, канешне, пасля пройгрышу Брытанii гэта апраўданне на карысць бедных.

Фактычна зараз ўся Беларусь падзелена на бчб i чырвона-зялёных. Кожнаму так цi iнакш даводзiцца рабiць свой выбар. Нельга быць напалову цяжарнай. Цяпер пытанне стаiць рубам - або ты з тымi, або з тымi. Спорт - люстэрка жыцця, яго неад'емная частка,, i яго прадстаўнiкi таксама маюць рабiць выбар. А зрабiўшы, быць гатовым пачуць пра сябе шмат "добрага" ад супрацьлеглага боку. А, можа, i не толькi пачуць.

Спорт па за палiтыкай - гэта iдэал, якi, нажаль, маладасягальны. Але трэба iмкнуцца да таго, каб палiтыка не перашкаджала спорту, а, насупраць, дапамагала. Задача таксама няпростая. Баюся, што пры iсным рэжыме яна застанецца невыкананай. А значыць, чакаць нейкiх значных поспехаў ад нашых спартоўцаў нам давядзецца яшчэ вельмi доўга.