Tribuna/Хоккей/Блоги/Зямля пад белымі крыламі/Апошні склад мінскага «Тарпеда», які гуляў у вышэйшай лізе: дзе яны цяпер?

Апошні склад мінскага «Тарпеда», які гуляў у вышэйшай лізе: дзе яны цяпер?

Усяго праз год гэтая каманда страціла прафесійны статус

Автор — Karchmar
6 декабря 2017, 17:01
14
Апошні склад мінскага «Тарпеда», які гуляў у вышэйшай лізе: дзе яны цяпер?

Сезон-2004 мінскае «Тарпеда-СКА» скончыла на 6-м месцы ў вышэйшай лізе пры роўнасці ачкоў з пятым «Гомелем». Здаецца, неблагі вынік, які дазваляе на нешта разлічваць у наступным годзе. Але ўсё склалася інакш: кіраўніцтва МАЗ вырашыла рэарганізаваць клуб, адклікала ліцэнзію каманды ад удзелу ў вышэйшай лізе і заявіла ў другую. Д3 «аўтазаводцы» выйгралі без асаблівага напружання: 22 перамогі і 4 нічыі. Але МАЗ увогуле адмовіўся спансаваць «Тарпеда» – «чорна-белыя» страцілі прафесійны статус і апусціліся ў чэмпіянат Мінска.

З 2006 па 2015 годы клуб існаваў дзякуючы намаганням фанатаў. З 2016 года у «Тарпеда» расійскі спонсар. З 2013 па 2015 год каманда гуляла ў другой лізе. І зараз ледзьве не вярнулася ў «эліту». Для гэтага «аўтазаводцам» была патрэбна нічыя ў матчы з «Промнем». Але «Тарпеда» саступіла з лікам 0:2 – «квіток» у вышэйшы свет дастаўся «Смалявічам». Вяртанне тарпедаўцаў адкладваецца, а мы згадваем тых, хто абараняў колеры клуба ў яго апошнім «элітным» сезоне.

Таксама гулялі: Аляксей Наумаў (32 гады, абаронца; 27 матчаў, 2 асісты) — скончыў кар’еру; Віталь Міхалёў (30 гадоў, паўабаронца; 25 матчаў, 1 гол, 1 асіст) — у 2013 годзе гуляў у міні-футбольным чэмпіянаце Мінска; Эдуард Валуцэ (25 гадоў, абаронца; 13 матчаў) — у 2014 годзе гуляў у інданезійскім клубе «Мадура Утама»; Аляксандр Мерэуцэ (25 гадоў, брамнік; 4 матчы, 5 прапушчаных галоў) — пасля «Тарпеда» гуляў у «Дачыі», з якой у Лізе Еўропы супрацьстаяў «Шальке»; Раман Драбенюк (21 год, паўабаронца; 9 матчаў, 1 гол, 1 асіст) — да 2011 года гуляў ва ўкраінскіх аматарскіх клубах; Анатоль Ванжула (29 гадоў, паўабаронца; 5 матчаў) — працуе дзіцячым трэнерам у Таганрозе; Алег Паляруш (27 гадоў, паўабаронца; 5 матчаў) — гуляе ў расійскім аматарскім клубе ТПФ (Новапрыморскі); Віталь Макрыцкі (24 гады, паўабаронца; 3 матчы) — гуляе ў «Маладзечна-ДЮСШ»; Уладзімір Вострыкаў (28 гадоў, паўабаронца; 16 матчаў, 1 гол, 1 асіст) — трэнер у школе «Энергетыка-БДУ»; Аляксандр Плячысцік (19 гадоў, нападаючы; 2 матчы) — гуляе за «Клецк»; Сяргей Падмагільны (22 гады, брамнік; 1 матч); Аляксандр Сцяпанаў (22 гады, 2 матчы); Георгій Пурцаладзэ (22 гады, 2 матчы); Яўген Казлоў (19 гадоў, 1 матч). 

Другие посты блога

Дзед і яйкі
28 апреля 2020, 08:35
2
Все посты