Tribuna/Футбол/Блоги/Ашмяны-БДУФК/Пра знаёмства з Аляксандрам Глебам, гульню ў адной камандзе з Сяргеем Гурэнка, універсіяду ў Кітаі. Інтэрв’ю з паўабаронцам Дзмітрыем Велісевічам

Пра знаёмства з Аляксандрам Глебам, гульню ў адной камандзе з Сяргеем Гурэнка, універсіяду ў Кітаі. Інтэрв’ю з паўабаронцам Дзмітрыем Велісевічам

Інтэрв’ю з паўабаронцам Дзмітрыем Велісевічам

19 июня 2020, 16:13
Пра знаёмства з Аляксандрам Глебам, гульню ў адной камандзе з Сяргеем Гурэнка, універсіяду ў Кітаі. Інтэрв’ю з паўабаронцам Дзмітрыем Велісевічам

Дзмітрый, у нас ёсць цікавая інфармацыя ад тваіх суседзяў. У двары заўсёды стаяў грукат раніцай, таму што ты выходзіў на вуліцу і бегаў, гоняючы пустую банку. Суседзі не падманваюць?

- (Усміхаецца) Неяк выпадкова так атрымлівалася. Усё, што мне траплялася пад нагу, “штурхаў”. Так звычайнае баўленне часу з мячом ператварылася ў мой любімы занятак.

У кожнага хлапчука ў дзяцінстве была футбольная майка. Кім “быў” ты?

- (Усміхаецца) Дакладна, усе хлопцы цягнуцца да футбольных зорак. Мне дасталася майка знакамітага “зубасціка” Раналда, які тады вытвараў нешта неверагоднае на футбольным полі.

А ёсць той, каму ты сімпатызуеш і як чалавеку, і як спартсмену?

- Гэты чалавек Дэвід Бэкхэм. Чалавечнасць у яго зашкальвае як на полі, так і за яго межамі. Яго бачанне поля. Перадачы праз усю пляцоўку. Штрафныя ўдары. Гульня Дэвіда дастаўляла задавальненне ад прагляду.

Ты займаўся футболам у СДЮШАР “Дынама”. І твой першы трэнер Валерый Браніслававіч Драбушэўскі. Гэта значыць, той педагог, хто выхаваў Аляксандра Глеба. Усё верна?

- Менавіта так. Трапіў у секцыю футбола ў 7 гадоў. Трэніроўкі на асфальце, адкрытыя люкі – вось дзе нараджаюцца таленты. Брамнікі падкладалі маты.

На адным з дзіцячых турніраў ты быў прызнаны лепшым гульцом. Прыз для гэтай намінацыі перадаў Аляксандр Глеб, які тады выступаў у Штутгарце. Раскажы пра гэта.

- (Усміхаецца) Ад вас нічога не схаваеш. Усё дакладна: быў чарговы турнір, і наша каманда прымала ўдзел. Так атрымалася, што на гэтым турніры я паказаў сябе з добрага боку, і за мае старанні мяне прызналі лепшым гульцом. Аляксандр перадаў са Штутгарта статуэтку Валерыю Браніслававічу.

Гэта знак, Дзіма. Глеб з’яўляўся яшчэ ў тваім жыцці?

- Так, мы выводзілі зборную на матчы. І я выводзіў Аляксандра на поле. Гісторыя такая. Стаім пад трыбуным памяшканнем, чакаем гульцоў. Я быў 4-м па ліку. З’яўляюцца гульцы, і я бачу, што Аляксандр ідзе трэцім. На секунду я засмуціўся. Але сітуацыю змяніў брамнік каманды, які дагнаў стаў за капітанам. І такім чынам я апынуўся рука аб руку з Глебам. Выходзім на поле. Стадыён “Дынама” поўны людзьмі, усе падтрымліваюць зборную, скандуюць “Беларусь”. Усміхаюся, а па целе мурашкі бягуць ад радасці, што я разам са зборнай. Шчыра скажу, эмоцыі зашкальвалі. Усім у двары распавядаў, што маю дачыненне да нацыянальнай каманды.

СДЮШАР выпускае вас у ФК Партызан…

- Так, у 17 гадоў трапляем у ФК Партызан, які тады гуляў на першынстве горада, а затым з’явіўся спонсар, і каманда здабыла статус прафесійнай. Трэнерам быў Лаўрык, а памочнікам гуляючы трэнер Гурэнка.

Як табе гуляючы трэнер Сяргей Вітальевіч?

- Мы на полі бегалі і называлі яго Вітальевіч (смяецца). Гэта велізарны досвед – трэніравацца і гуляць з чалавекам, які выступаў за “Рому”. У якога хопіць вопыту на ўсю каманду. Бывалі і вясёлыя сітуацыі на поле, калі Гурэнка мог спакойна напхаць суддзі за няправільнае рашэнне.

Што здарылася з клубам?

- Патэнцыйны спонсар каманды не падзяліў думку з маладым дырэктарам пра перспектывы развіцця клуба. Таму каманда развалілася. Прыйшлося дайграць сезон у Маладзечне.

Як паўстаў варыянт з пераходам у ФК Ашмяны-БДУФК?

- Скончыўся сезон, і прапаноў ніякіх не паступала...

Атрымліваецца, што СДЮШАР выпусціла гульцоў, “Партызан” разваліўся, і вы засталіся на вуліцы як бяздомныя дзеці?

- Прыкладна так усё і было. Прыйшлося пачаць самому шукаць варыянты. Адным з такіх варыянтаў стала каманда “Славянін”, якая гуляла ў першынстве горада. У камандзе гулялі знаёмыя хлопцы. Большая частка гульцоў аднаго ўзросту. Калектыў быў добры.

У камандзе з табой гулялі старажылы Ашмянаў і дырэктар Матукевіч?

- (Усміхаецца) Гэта футбол. Адбылося аб’яднанне і ўтварылася каманда Ашмяны-БДУФК. Мы заявіліся ў другую лігу. Паказалі вельмі добры вынік.

Мы ведаем, што ты быў у Кітаі...

- Калі вучыўся ў БДУ (атрымліваў другую вышэйшую адукацыю), гуляў за зборную ВНУ на універсіядзе. Зборную гэтай навучальнай установы запрасілі ў Кітай на дадзены міжнародны форум, як самы прэстыжны ВНУ краіны.

Умовы касмічныя: усе пералёты, пражыванне, харчаванне, пераезды аплачаны цалкам, шыкоўны гатэль. У зале для настольнага тэніса стаяла цэлая шафа з фірмовымі тэнісныя красоўкамі ўсіх памераў. Дарэчы, я трохразовы чэмпіён Мінска па настольным тэнісе. Таксама быў сквош і іншыя забавы.

Турнір атрымаўся цікавы. У першай гульні ў групе абыгралі леташніх чэмпіёнаў ва ўпартай барацьбе. Склад у нас добры падабраўся, пару чалавек з яго нават у вышцы гуляюць цяпер. Тады і зразумелі, што па сілах выйграць увесь турнір. Так я стаў пераможцам міжнароднай універсіяды, нават прызавыя атрымаў.

Што запомнілася ў Кітаі?

- Пасля прылёту ў Пекін пайшлі на шпацыр. Мясцовыя вельмі ветлівыя і добрыя. На плошчы Мао Цзэдуна мы спыніліся зрабіць пару здымкаў на памяць, і мінакі падыходзілі з намі пагутарыць і сфатаграфавацца, як быццам зоркі першай велічыні прыляцелі. Стаўленне да прыезджых класнае, асабліва да беларусаў. У цэлым кітайскі народ гасцінны і цікавы, а вось кухня ў іх спецыфічная.

Давай вернемся з паднябеснай на беларускія футбольныя палі. Калі ідзе на замену капітан каманды Януш Ладуцька, ён перадае павязку табе. Раскажы, чаму менавіта табе?

- Капітанская павязка – гэта адказнасць. З Янушам мы старажылы клуба. Дзякуй яму за давер. Імкнуся на полі вырашаць усё спакойна і без якіх-небудзь эмоцый.

Ці былі думкі пакінуць клуб?

- Не мяняю клубную прапіску, таму што не хачу мяне “шыла на мыла”. Клубы ў першай лізе прыкладна аднаго ўзроўню. Хочацца трапіць у каманду катэгорыяй вышэй. З гэтым клубам я ўжо 5 гадоў і ўдзячны ўсяму трэнерскаму штабу і кіраўніцтву за давер.

Якія задачы ў цябе ў гэтым сезоне?

- Натуральна, выступіць з камандай як мага лепш. Паказаць годную гульню ў Кубку Беларусі супраць Тарпеда БелАЗ. Думаю, што супернік нам па зубах, але будзе вельмі цяжка. Гэта футбол і тут лёгка не бывае.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты