Tribuna/Футбол/Блоги/ФК Белшына/Бледа Радрыгес: «У Беларусі асаблівых адрозненняў ад Іспаніі я не бачу»

Бледа Радрыгес: «У Беларусі асаблівых адрозненняў ад Іспаніі я не бачу»

Іспанскі легіянер Мануэль Бледа Радрыгес Белшыны даў невялікае інтэрв’ю пра горад, трэнера, чэмпіянат.

Блог — ФК Белшына
Автор — Gobbllin
19 августа 2014, 02:19
11

Іспанскі легіянер Мануэль Бледа Радрыгес Белшыны даў невялікае інтэрв’ю пра горад, трэнера, чэмпіянат.

-Добры вечар, Мануэль.

-Добры вечар (з акцэнтам).

-З кім у камандзе вы паспелі пасябраваць?

-З усімі камунікую нармальна, усе досыць прыемныя і цікавыя людзі, не магу назваць некага аднаго, з кім маю зносіны больш за ўсё.

-Аляксандр Сяргеевіч Сяднеў мае рэпутацыю вельмі красамоўнага трэнера ў плане ўстановак, што скажаце пра яго?

-У нас добры трэнер, які можа знайсці падыход да кожнага гульца, але спачатку з-за моўнага бар’ера мне было складана разумець яго заданні, зараз жа праблема моўнага бар’ера практычна ліквідавана.

 -Якія месцы ў горадзе паспелі ўбачыць, што спадабалася, зацікавіла?

- Я не многа дзе паспеў пабываць,убачыў цэнтр горада, некалькі кафэ, а так галоўным чынам знаходжуся або ў гасцініцы, або на трэніровачнай базе, але тыя месцы, што паспеў наведаць, мне спадабаліся, у вас вельмі прыгожая цэнтральная плошча.

 -Як Вам беларускі чэмпіянат у цэлым?

-Беларускі чэмпіянат -гэта чэмпіянат, які пакуль што толькі развіваецца, яму ёсць, куды расці,каманды паказваюць досыць канкурэнтаздольны футбол, тут цікава гуляць.

 -Калі будзе магчымасць застацца ў Белшыне на працяглы тэрмін, пагадзіцеся?

-Я не магу даць адназначнага адказу, бо гэта залежыць ад многіх фактараў, але мне падабаецца гэта каманда і магчымасць працягу гульнявой кар’еры у гэтым клубе досыць цікавая.

-Які матч за час выступаў у Белшыне найболей запомніўся?

-Матч з Дынама (Брэст), у якім я аформіў хэт-трык, гэта былі добрыя эмоцыі, гэта быў найцікавы матч, хай суперніцтва і не было роўным, але вынік усё адно пацешыў.

 -Так, цудоўны матч выйшаў, Вы выдатна выступілі.

-Дзякуй, я рады, што заўзятарам спадабаўся гэты матч.

  -І як Вам падтрымка заўзятараў у матчах?

-Вельмі сумна, што не многа заўзятараў на трыбунах, але актыўная частка заўзятараў здяйсняе досыць якасную візуальную і гукавую падтрымку.

 -Хто з партнёраў па камандзе больш падабаецца па стылі гульні? 

-Нават не магу некага вылучыць з каманды, усе гуляюць на досыць добрым узроўні, усе добра выконваюць свае абавязкі на поле, таму не магу выбраць аднаго.

 -Можа, штосьці здзівіла за час знаходжання ў нашай краіне?

-Асаблівых адрозненняў ад Іспаніі я не бачу, адзінае, што вельмі здзівіла гэта тое, што каманда жыве ў атэлі, у Іспаніі так непрынята, звычайна гульцы ездзяць дахаты.

 -Вялікі дзякуй, Мануэль, што не пашкадавалі часу.

-Вялікі дзякуй (з акцэнтам), я заўсёды адкрыты да размовы.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Вось і ўсё
30 ноября 2014, 17:05
1
Першы запіс
14 августа 2014, 23:32
3
Все посты