Левандоўскі пабіў рэкорд Мюлера – увагнаў 41-ы гол у Бундэслізе! Лічбы Герда трымалiся 49 гадоў

1 покер, 4 хет-трыкi, 5 дубляў.

«Баварыя» ужо даўно чэмпіён Германii, таму ў матчы з «Аўгсбургам» (5:2) заставалася галоўнае пытанне: ці зможа Роберт Левандоўскі абагнаць Герда Мюлера і стаць адзіным лідарам па галах у Бундэслізе за адзін сезон?

Змог, але чакаць прыйшлося да самага канца – забіў аж на 90-й хвіліне!

«Баварыя» завяла чарговую зацяжную атаку, «Аўгсбург» абкапаўся ў сваёй штрафной. Лерой Санэ перапыніў спакой ударам з-пад частакола ног – Рафал Гiкевiч адбіў перад сабой. Роберт выскачыў з-за спін абаронцаў і дабіў у пустыя.

Гэты гол не назавеш прыгожым – але ён 41-ы!

У мінулым туры Левандоўскі зраўняўся з Мюлерам і адсвяткаваў, паказаўшы футболку з фатаграфіяй легендарнага форварда («Герд назаўжды»). Гэта прыгожы жэст – 75-гадовы Мюлер жыве ў доме састарэлых, пакутуе на хваробу Альцгеймера, амаль не размаўляе і нікога не пазнае. Выдатная нагода для Роберта нагадаць пра веліч пазачасавага суперніка.

На гэты раз Роберт сарваў з сябе футболку і паказваў у аб’ектыў сваё прозвішча – мае права. Паспрабуйце пераадолець новую планку.

Віншаваць паляка прыбег нават Мануэль Ноер.

Роберт біў увесь матч: 10 удараў, 6 з іх пайшлі ў створ – але зямляк Гiкевiч быў супраць. Брамнік прапусціў нават ад Камана і Кiмiха (далёка не галоўныя бамбардзіры у камандзе), але ратаваў пры кожнай пагрозе ад Роберта.

Вось рэцэпт ад рэкардсмена:

• 1 покер («Герце»), 4 хет-трыкi («Айнтрахту», «Барусіі» Д, «Штутгарту» і «Барусіі» М), 5 дубляў.

• Роберт сыграў у 29 матчах Бундэслігі – толькі ў чатырох гульнях застаўся без галоў. І толькі адна каманда не прапусціла ні разу – «РБ Лейпцыг», але хлопцам Нагельсмана пашанцавала – форвард прапусціў гульню другога круга.

• У мінулым сезоне паляк забіў у Бундэслізе 34 гола і смуткаваў, што прапусціў тры матчы, бо мог замахнуцца на дасягненне Мюлера яшчэ тады. Але Хансі Флік верыў у форварда: «Калі хтосьці і зможа гэта зрабіць, то Роберт».

• Левандоўскі чацвёрты сезон запар стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату. У 1970-х як раз Мюлер забіваў больш за ўсіх тры гады запар – яшчэ адзін міні-рэкорд у бясконцай скарбонцы польскага нападаючага.

Цяпер застаўся «Залаты мяч». У гэтым годзе без поспеха ў Лізе чэмпіёнаў будзе няпроста, але з такой індывідуальнай формай магчымы сюрпрыз.

Фота: globallookpress.com/CHRISTOF STACHE, imago-images.de; twitter.com/FCBayern

+2
Популярные комментарии
Наконец то в Вышке
+2
Золотой мяч у него должен был быть в прошлом сезоне
kaktus-grodno
+2
А ведь в юношестве его отцепили от Легии, как бесперспективного игрока
Написать комментарий
Реклама 18+