Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/Фанаты «Немана» ушанавалі памяць Ніла Гілевіча

Фанаты «Немана» ушанавалі памяць Ніла Гілевіча

У сённяшнім матчы «Неман» - «Граніт» фанаты каманды з Гродна ушанавалі памяць Ніла Гілевіча песняй і хвілінай маўчання.

Автор — Илья Шелег
3 апреля 2016, 22:37
2
Фанаты «Немана» ушанавалі памяць Ніла Гілевіча

Пачатак сезону, а фанаты "Нёмана" зноў здзіўляюць грамадскасць. На гэты раз гарадзенцы правялі акцыю ў памяць аб народным паэце Беларусі Ніле Гілевічы. На працягу матча "Нёман" - "Граніт", фанаты некалькі разоў спявалі песню на словы народнага паэта Беларусі "А я лягу прылягу", а таксама правялі хвіліну маўчання.  

"Мы, як патрыёты сваёй краіны, проста абавязаны былі гэта зрабіць. Ніл Гілевіч - быў сапраўдным сынам Беларусi, якім ганарацца і якога паважаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На матчы адкрыцця чэмпіяната мы спявалі песню на словы Ніла Гілевіча "А я лягу прылягу". Зрабілі мы гэта ў знак павагі і смутку аб народным паэце. Ідэя прыйшла зрабіць падобнае за некалькі дзён да матчу. Многія песню ведалі, але былі і тыя, што карысталіся падказкай з  паперы. На наш погляд, атрымалася ўсё добра", - распавёў старшыня Клуба заўзятараў Дзяніс.

Видэа песні:

Таксама на матчы фанаты "Нёмана" правялі цікавы пефоманс з жоўтай падводнай лодкай.

Некалькі фотаздымкаў фан-сектара:

Крыніца: Твой стыль

 Фота: Твой стыль

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты