Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Перад сустрэчай МЮ ды Ліверпуля

Перад сустрэчай МЮ ды Ліверпуля

Дэрбі М-62 ці класіка Ангельскага футбол, нас чакае звышпрынцыповая сустрэча на Олд Траффард. Дзевяты тур АПЛ завершыцца цэнтральнай сустрэчай, калі вынікі ўсіх супрацьстаянняў будуць ужо вядомыя.

Автор — Paulo
24 октября 2021, 09:06
1

Дэрбі М-62 ці класіка Ангельскага футбол, нас чакае звышпрынцыповая сустрэча на Олд Траффард. Дзевяты тур АПЛ завершыцца цэнтральнай сустрэчай, калі вынікі ўсіх супрацьстаянняў будуць ужо вядомыя. Так, Чэлсі разграміў Норвіч 7:0, а МанСіці забраў свае пераможныя пункты ў сустрэчы з Брайтанам 4:1. Такім чынам, вага перамогі ў прынцыповых сустрэчах МЮ ды Ліверпуля, на вечар нядзелі, узрастае ўдвая.

Пасярод тыдня, абедзве каманды перамаглі ў Лізе Чэмпіёнаў з аднолькавым рахункам 3:2. Гэта былі энэрга ды эмацыйна затратныя гульні, Ліверпуль гуляў на дзень раней, але лётаў у Мадрыд, тады, як МЮ ў сераду прымаў Аталанту. Як адзначыў Клоп, так як сустрэча ў нядзелю ўвечары, то гульні ў ЛЧ не павінны паўплываць на падрыхтоўку да гульні.

Валявая перамога над Аталантай на апошніх хвілінах, безумоўна станоўча паўплывае на гульцоў Сульшара. Раналду, пасьля вяртання ў Манчэстар, мае шэсць галоў у васьмі сустрэчах ва ўсіх спаборніцтвах, што паказвае, у якой добрай форме Партугалец. Бруно Фернандэш ды Мэйсан Грынвуд маюць па чатыры галы, а Поль Пагба лідар па асістах у АПЛ, ён аддаў сем пасоў на гол.

Махамед Салах выглядае зараз проста шыкоўна, на яго рахунку сем галоў ды чатыры пасы на гол у васьмі сустрэчах АПЛ. Бліскучая гульня ў Лізе Чэмпіёнаў, дзе Салах у тройцы лепшых бамбардзіраў і тут цяжка не пагадзіцца з Клопам, які кажа, што Ёгіпцянін зараз лепшы гулец у свеце.

У Ліверпуля аднавіўся пасля пашкоджання Кёрціс Джонс. Па-ранейшаму адсутнічаюць Алькантара ды Эліот. МЮ не можа разлічваць на Варана, Фрэда ды Дыало. Пад пытаннем удзел у сустрэчы Бруно Фернандэша, Маркуса Рэшфарда ды Антані Марсьяля.

Цяжка прадказаць вынік сустрэчы, яўнага фаварыта няма. Так, Ліверпуль зараз у добрай форме, каманда шмат забівае, але на Олд Траффард "чырвоным" заўжды складана. У мінулым сезоне яны здабылі важную перамогу на полі МЮ, але да таго, не перамагалі там з 2014 года. Манчэстар Юнайтэд выступае не роўна, але пасьля таго, што адбылося ў сераду, атмасфера на стадыёне будзе натхняльнай. Гэта можа быць вырашальным фактарам.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты