Ліверпуль крочыць у фінал Лігі Чэмпіёнаў

Каб стала зразумела, што такое для Вільярэала паўфінал Лігі Чэмпіёнаў, проста зірнем на колькасць насельніцтва ў гэтым горадзе - 51365 чалавек. Гэта фенаменальнае дасягненне, што яны тут. І гэта ні нейкая там выпадковасць, гэта праход такіх супернікаў як Ювентус і Баварыя, а на групавым этапе "жоўтая субмарына" вырвала пуцёўку ў плэй-офф у Аталанты. І цяпер, чарговы доказ, што хлопцы Уная Эмеры тут нездарма.

Эстадзіо дэ ла Сераміка

Атмасфера на падыходах да стадыёна і на самой арэне была ашаламляльная. Прыхільнікі Вільярэала зрабілі ўсё магчымае, каб каманда адчула іх падтрымку, зарадзілася нейкая дадатковай энэргіяй, гэта было на вышэйшым узроўні, ад заўзятараў "жоўтай субмарыны". Каманда адплаціла ім той жа манетай, але гэта крыху пазней.

Эмеры абраў тактыку 4-4-2 з Марэна і Дыа ў лініі атакі. Па краях паўабароны актыўна дзейнічалі ЛаЧэлса і Каклен, гэта быў той атакуючы кулак, на які разлічваў Эмеры. Лінію абароны ён узняў максімальна высока, каб накрываць Ліверпуль на іх палове поля. Што з гэтага атрымалася, зараз і даведаемся.

Першы тайм.

Ліверпуль раcпачаў гульню, але не паспеў памацаць толкам мяч, як ужо прайграваў. Вільярэал дзейнічаў вельмі зараджана, яны накінуліся на вароты "чырвоных" і занеслі мяч у пустую браму. Мяч у атацы Вільярэала перасунуўся з правага фланга на левы, адкуль быў адпраўлены на мяжу брамніцкай плошчы, дзе Капу апярэдзіў Робертсана і выкаціў мяч на набягаючага Дыя, а той пазыцыйна перагуляў Ван Дэйка. Мяч у сетцы, 1-0, гульцы, трэнерскі штаб, Эмеры, заўзятары, усе яны атрымалі тое, чаго хацелі і цалкам заканамерна. Вельмі ранні гол, вельмі важлівы гол у такім становішчы ў якім быў Эмеры і каманда.

Варта адзначыць, як недапрацавалі гэты эпізод абаронцы Ліверпуля. Спачатку Набі Кейта не перашкодзіў Каклену закінуць мяч у сваю штрафную, потым на далёкай стойцы прайграў месца за пазыцыю Робертсан, а ў цэнтры штрафной не знайшлося нікога з пары Ван Дэйк і Канатэ, каб накрыць Дыя.

Далей горай, для Клопа і каманды. Гульцы на полі зусім не спраўляюцца з прэсінгам Вільярэала. Каманда з Англіі, раз за разам дзейнічае прамалінейна, выносячы мяч і такім чынам губляючы яго. Цэнтральныя абаронцы Вільярэала сустракалі Манэ і Жоту ў цэнтральным коле, калі не атрымлівалася перахапіць мяч, яны прыбягалі да тактычных фалоў, толькі за першы тайм, я налічыў тры такія фалы ў цэнтры поля на Манэ ад Альбіоля. Гэтая тактыка высокага прэсінгу прыносіла свае плады, Ліверпуль меў маленькі адсодак дакладных перадач і дотыкаў да мяча было меней, чым у Вільярэала.

Так, у Вільярэала не было процьма галявых момантаў, але яны добра абараняліся, прымусіўшы Ліверпуль дзейнічаць далёкімі перадачамі, якія не былі падрыхтаваныя належным чынам, бо Гішпанская каманда дзейнічала вельмі энтэнсіўна і прэсенгавала. І вось гэты прэсінг на 37-й хвіліне прывёў да абрэзкі Кейта, які аддаў мяч пад ціскам чужому гульцу, а то вывяў Ла Чэлса сам насам з Бэкерам, але брамнік Ліверпуля выйшаў пераможцам з гэтага эпізода. Ла Чэлса разлічваў на пенальці, але суддзя адназначна паказаў, што згуляна было чыста.

І вось ужо на 41-й хвіліне Бэкер выратаваць каманду не змог, калі Капу навесіў з правага фланга сваёй каманды, а навес замкнуў галавой Каклен. Доўгі пас на Капу, той спачатку апяраджае Робертсана, потым фінтом прыбірае яго са свайго шляха і мякка навешвае ў цэнтр штрафной, дзе ўзляцеўшы Каклен накіроўвае мяч у верхні кут варот. Ізноў, абаронцы Ліверпуля дзейнічаюць не лепшым чынам, асабліва Трэнт Александр-Арнальд, які проста назіраў, як Каклен узлятае і кладзе мяч у сетку. Тут яшчэ такі чыннік, што на чатырох абаронцаў "чырвоных" прыйшлося пяць атакуючых гульцоў Вільярэала. Фабінья, Кейта і Алькантара не пасьпелі за гэтай хуткай атакай.

2-0 і 2-2 па суме дзвух сустрэч. Клоп і Эмеры забягаюць у падтрыбуннае памяшканне, бо ўсе адчувалі, што ўсё вырашыцца менавіта там, у распранальнях каманд.

Другі тайм.

Клоп робіць замену ў перапынку, замест Шоты выходзіць Луіс Дзіаз. Важлівая перастаноўка ад трэнера гасцявой каманды.

Гульня ўзнавілася і адразу стала заўважна, што на полі штосьці змянілася. Ліверпуль завалодаў мячом, пачаў перасоўваць яго нізам, выконваючы гострыя пасы, а далёкія пасы выконваліся толькі з падрыхтоўкай, а не так як у першым тайме. Гэта трэнерскае ператварэнне. Клоп уводзіць у гульню Дзіаса, які дзейнічае вельмі актыўна з першай секунды на полі. Каманда ж, пачала дзейнічаць інакш з мячом, гульцы перасоўваліся і шукалі вольныя зоны, а мяч ішоў на загастрэнне кароткімі ды сярэднімі перадачамі.

За першыя 15 хвілін другой паловы гульні, Ліверпуль зрабіў болей падыходаў да чужой брамы, чым за ўвесь першы тайм. У гэты адрэзак часу змясціўся і стрэл Трэнта ў папярэчыну і яшчэ 3 неблагія падыходы, без удараў у створ, але ж.

А вось на 62-й хвіліне, зацяжная атака Ліверпуля прывяла да іхняга голу. Гэта было вельмі шмат перадач, перад тым, як Салах аддаў на Фабінья і той выйшаў на ўдарную пазіцыю, заўважыў рух Руллі, які пайшоў было на перахоп прастрэлу, а паўабаронца прабіў па варотах, мяч прайшоў паміж ног брамніка. Гэта гол, лік робіцца 2-1 і ўжо Ліверпуль па суме праходзіць у фінал. Гол выцякаў з плыні сустрэчы ў другой палове, бо цяпер на полі была ўжо другая дамінуючая каманда, гэта Ліверпуль.

Потым на 66-й хвіліне адзначаецца Дзіаз, які выйшаў на замену і дадаў камандзе гастрыні на левым фланзе атакі. Гэтая атака распачалася з цэнтру поля, дзе Фабінья адарваўся ад апекуноў і аддаў на Кейта, той перадаў мяч Манэ, які апусьціўся на пазіцыю "манлівай дзевяткі", а Манэ перадаў мяч на Трэнта, які ювелірнай перадачай знайшоў Дзіаса, які ўварваўся ў цэнтра штрафной за спіны абаронцаў і "разстраляў" Рулі, лічы, ва ўпор. Гэта 2-2 і 2-4 па суме сустрэч, становішча Вільярэала катастрафічнае. І катастрофа тут далёка не ў тым, што трэба забіваць зноў два галы, а ў тым, што на полі цяпер ёсць толькі Ліверпуль.

Палова другога тайма прайшло, а футбалісты Эмеры нічога не стварылі на чужой палове поля.

А на 74-й хвіліне Манэ паставіў кропку ў гэтым супрацьстаянні. Ліверпуль перахапіў мяч на сваёй палове поля, калі Вільярэал пайшоў усім складам забіваць так патрэбныя галы, і Кейта закінуў мяч на чужую палову поля. Манэ зрабіў рывок і аперадзіў Рулі, які пакінуў свае вароты, праскачыў праз абаронцу, які адчайна спрабаваў выбіч мяч у падкате, але і ад яго Манэ сыйшоў і закаціў трэці мяч у пустыя вароты.

Гэта быў канец казкі для Вільярэала. Да ўсіх бедаў, сюды яшчэ дадамо і выдаленне Капу на 85-й хвіліне. 

Лунае фінальны свісток. Ліверпуль перамагае 2-3 і 2-5 па суме сустрэч і браніруе квіткі ў Парыж. Заўзятары Вільярэала дзякуюць сваім гульцам, яны гэтага заслугоўваюць.

Вынік.

Вільярэал паказаў усім у чарговы раз, што ні заўжды ў футболе вырашаюць грошы і памер. Эмеры выбіў такіх грандаў як Ювентус і Баварыя, а ў супрацьстаянні з Ліверпулем ледзь не сатварыў сапраўдную футбольную казку. Сенсацыі не адбылося, але гэта быў слаўны шлях "жоўтай субмарыны", яны правялі выбітную кампанію ў Лізе Чэмпіёнаў.

Ліверпуль змог перавярнуць хаду сустрэчы на сваю карысць і гэта паказчык класнай каманды. Змагчы ў паўфінале Лігі Чэмпіёнаў так выправіць памылкі на працягу адной сустрэчы, яны маюць клас, гэта вопытная каманда з мацнейшым трэнерам-прамоўцам.

Нас усіх будзе турбаваць пытанне, што ж Клоп сказаў у перапынку сваёй камандзе, бо мы пабачылі два розныя Ліверпулі.

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Футбол паўсюль
+15
Написать комментарий