Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Фінал Лігі Эўропы. Айнтрах — Рэйнджарс

Фінал Лігі Эўропы. Айнтрах — Рэйнджарс

Фіналісты ў гэтым розыгрышы Лігі Эўропы, падабраліся падобныя ў адным плане, што і Айнтрахт, і Рэйнджарс чакаюць першы Эўрапейскі трафей за шмат гадоў.

Автор — Paulo
18 мая 2022, 12:28
Фінал Лігі Эўропы. Айнтрах — Рэйнджарс

Фіналісты ў гэтым розыгрышы Лігі Эўропы, падабраліся падобныя ў адным плане, што і Айнтрахт, і Рэйнджарс чакаюць першы Эўрапейскі трафей за шмат гадоў.

Абедзве каманды могуць разлічваць на мацнейшую падтрымку сваіх заўзятараў, якія на працягу ўсяго розыгрыша паказвалі сваю адданасць клубу і былі важлівым чыннікам таго, што каманды ў фінале.

Айнтрахт.

З трыма перамогамі і трыма нічыйнымі вынікамі “Франкфурт” прайшоў групавую стадыю без паражэнняў і стаў пераможцам сваёй групы, але Фенербахчэ, Алімпіякас і Антвэрпэн былі сур’ёзнымі супернікамі, гэта былі цяжкія гульні, але яны прайшлі ў плэй-офф з трыма перамогамі і трыма нічыйнымі вынікамі.. У першым двубоі на вылет, ім спатрэбіўся дадатковы час, каб прайсці “Рэал Бэтыс” у 1/8 фіналу, вынік двух сустрэч 3–2, з голам на 120-й хвіліне. Поспех у чвэрцьфінале супраць Барселоны, асабліва перамога ў другой гульні 3–2 на Камп Ноу, застанецца ў памяці надоўга, вынік двух сустрэч 4–3. Тое, што яны перамаглі ў Вест Гэма у першым паўфінале, паказаў, што іх подзвігі ў Іспаніі былі невыпадковымі, перш чым яны скончылі працу дома, вынік двух сустрэч 3–1.

Айнтрахт толькі трэцяя каманда, якая выйшла ў фінал Лігі Эўропы без паражэнняў на працягу ўсёй кампаніі. Да іх гэта рабілі Чэлсі(сезон 2018/19) і Вільярэал у мінулагодняй кампаніі, у выніку гэтыя каманды заваёўвалі гэты трафей.

Айнтрахту лягчэй гуляць другім нумарам, яны добра пачуваюцца ў хуткіх атаках. Пры такім стылі сапраўдным дырыжэрам каманды з’яўляецца Косціч, яго навесы дакладныя і небяспечныя, а ўдар левай нагой можа патурбаваць любога брамніка, такія галы ён прыносіў камандзе ў вароты Бетыса і Барселоны. Лепшы бамбардзір гэтага розыгрышу ў Айнтрахта, Дайчы Камада з пяццю галамі.

Рэйнджарс.

Рэйнджэрс заняў другое месца ў сваёй групе. Яны правалілі пачатак групавой стадыі, прайграўшы дзве першыя сустрэчы і не забіўшы аніводнага голу. Але потым “рэйнджэры” здабылі дзве перамогі і два нічыйныя вынікі і прабіліся ў стыкавую стадыю. Там іх чакала Барусія Дортмунд, якая звалілася ў Лігу Эўропы з Лігі Чэмпіёнаў. Гэта было сапраўлднае выпрабаванне, якое Рэйнджарс прайшоў на выдатна, яны перамаглі па суме двух сустрэч 6–4. У 1/8 яны прайшлі Црвену Звезду, выкарыстаўшы ў якасці козыра свой родны стадыён — Айбракс, 4–2 па суме. Супрацьстаянне з Брагай у 1/4 ізноў паказала выжлівасць заўзятараў для каманды з Глазга, пасля паразы ў Партугаліі, яны бліскуча перамаглі на сваім поле, 3–2 па суме. Гэткі ж сцэнар быў і ў паўфінале, калі родныя сцены дапамаглі перагуляць РБ Лейпцыг, 3–2 па суме.

Рэйнджарс пераважна гуляе па схеме 4–2–3–1, але можа выкарыстоўваць схему з трыма цэнтральнымі абаронцамі і актыўнымі краямі. Каманда дзейнічае зусім па рознаму, гуляючы на чужым полі і сваім. Фінальная ж гульня, гэта нейтральнае поле, але колькасць заўзятараў з Шатландыі, можа ператварыць Севілью на Глазга. Джэймс Тавернье забіў сем галоў у гэтым розыгрышы і ўсе яны прыйшліся на плэй-офф. Джавані Ван Бронхарст замяніў Стывене Джэрарда пасярод сезона і змог дабрацца да фіналу.

Цікавосткі.

  • Гэта будзе трэці буйны еўрапейскі фінал, які пройдзе ў Севільі. Сцяуа з Бухарэста перамагла Барселону па пенальці ў Кубку Еўропы 1986 года на “Рамон Санчас Пісхуан”, а Порту перамог Селтык»у Кубку УЕФА 2003 года на “Эстадыё Ла Картуха”.
  • Для Айнтрахта гэта трэці эўрапейскі фінал. Яны прайгралі ў Кубку Еўропы 1960 года супраць мадрыдскага «Рэала» ў Хэмпдэне, перш чым абыграць «Барусію» з Мёнхенгладбаха і выйграць Кубак УЕФА 1980 года.
  • «Рэйнджэрс» — першы шатландскі клуб, які выйшаў у фінал пасля таго, як яны самі зрабілі гэта ў Кубку УЕФА ў 2008 годзе. Цяпер яны дасягнулі пяці фіналаў, што раўняецца колькасці ўсіх іншых выхадаў шатландскіх каманд разам.
  • Гэтыя каманды двойчы гулялі паміж сабой, і Айнтрахт выйграў паўфінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў 1960 года з агульным лікам 12–4.
  • Рэйнджэрс прайгралі першыя дзве групавыя гульні Лігі Еўропы ў гэтым сезоне супраць Ліёна і Спарты, не забіўшы галоў. Яны сталі першай камандай у гісторыі спаборніцтва, якая выйшла ў фінал пасля гэтага.
  • У гэтым сезоне Айнтрахт не прайграе ў Лізе Еўропы і можа стаць толькі трэцяй камандай, якая выйграе спаборніцтва без прайгравання, пасля Чэлсі ў сезоне 2018/19 і Вільярэала ў сезоне 2020/21.
  • “Рэйнджары” ўжо выбілі два нямецкія клубы Барусію Дортмунд і РБ Лейпцыг. Калі яны падымуць трафей, то стануць першай камандай, якая ліквідуе тры клубы з адной краіны за адзін сезон.
  • Рэйнджэрс правялі ў Іспаніі 14 матчаў і выйгралі толькі адзін раз (3 нічыі, 10 параз). Гэта была адзіная перамога, калі яны гулялі ў якасці нейтральнай каманды, разграміўшы маскоўскае Дынама ў фінале Кубка ўладальнікаў кубкаў 1972 года. Айнтрахт згуляў у Іспаніі шэсць матчаў і не прайграў у апошніх пяці.
Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты