А што б сёння рабілі Капскі і Салей? Цалкам дурны, але натуральны інтарэс

Вы ж таксама пра гэта думалі?

Я часта думаю пра памерлых. Не пра тых, хто яшчэ пры жыцці счарніў душу падтрымкай гвалту і злачынстваў, а пра рэальных памерлых. Хаця і наконт жывых, што ўжо не з намі, таксама хапае пытанняў. Адно з іх – а ці існуе ў Беларусі інстытут рэпутацыі? Ці мае ён для нас значэнне?

Гэта пытанне паўстае, калі я бачу, як Максім Недасекаў радуе сабой дзяцей. І калі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ён сустракаўся з адборнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў чырвона-зялёных гальштучках, то ў правінцыяльных школах паглядзець на скакуна прыходзілі розныя вучні. Ці па ўласным жаданні? Ці ведаюць яны што пра Недасекава-грамадзяніна? А ці ведалі бацькі, што іх дзяцей будуць арыентаваць на такі прыклад? Арыентаваць на чалавека, які ўхваляе катаванні і нават збіццё брата Домрачавай успрымае як норму. Чалавека, які радуецца, што Ціманоўскую адхілiлі ад Алімпіяды за меркаванне і ледзьве не вывезлі сілай у Беларусь.

У Недасекава ёсць рэпутацыя. Але ці мае гэта значэнне для нашага грамадства?

Хаця нельга выключаць, што некаторыя бацькі адпраўляюць дзяцей на сустрэчу з Недасекавым асэнсавана і выключна з мэтай вывучэння антрапагенезу. Усё ж такі спартовец удала яднае чалавека сучаснага з мінуўшчынай праз безумоўную прыхільнасць да жорсткасці і праз спрыт у скачках (гэты навык вельмі дапамагаў нашым продкам у часы, калі яны ратаваліся ад небяспекі на дрэвах). У такім ракурсе Максім – цікавы хлопец без аніякіх пытанняў.

Але часцей я думаю пра сапраўдных памерлых. Пра тых, каго з намі фізічна ўжо няма, але хто да гэтага часу быццам бы прысутнічае ў беларускім спорце. Як Анатоль Капскі, якога не стала тры гады таму і ўва славу якога БАТЭ працягвае гуляць па сёння. Што б ён рабіў зараз, у такі неспакойны для краіны час?

Не аднойчы чуў меркаванне, што Капскі быў бы з Лукашэнкам, бо падтрымліваў яго пры жыцці і быў яго даверанай асобай напярэдадні выбараў-2010, якія таксама нічым добрым не скончыліся, а хутчэй атрымаліся лайт-рэпетыцыяй выбараў-2020. Тады Капскі не саромеўся сваёй пазіцыі, як і не хаваў таго, што вельмі паважае Уладзіміра Пуціна – актыўнага сябра ўсіх дыктатараў.

Тым не менш, у мяне хапае падстаў верыць у лепшае. Капскі ведаў, як дорага каштуе здароўе. Ён сам доўга змагаўся з дзіцячай траўмай, праз якую не мог хадзіць, а яшчэ з анкалогіяй ды іншымі хваробамі. Ці мог бы Капскі спакойна глядзець на тое, як беларусаў збіваюць у мяса гумовымі дручкамі і нявечаць светлашумавымі гранатамі? Як для палітычных да гэтага часу ствараюць нечалавечыя ўмовы ў ізалятарах, каб яны ўдзесяцёх у камеры на дваіх заражалі адзін аднаго каранавірусам, каб бамжыхі дзяліліся з астатнімі вошамі ды іншай трасцай.

Барысаўскія футблаісты заўжды лячыліся ў найлепшых нямецкіх і італьянскіх клініках. Бос БАТЭ сур’ёзна ставіўся да чужога здароўя (не думаю, што тут справа выключна ў бізнесе), як сур’ёзна ён ставіўся і да сямейных стасункаў. Ён ведаў жонак гульцоў, ведаў пра побытавыя абставіны. Калі хтосьці перажываў жыццёвыя складанасці, Капскі гэта заўважаў і падтрымліваў. Тут можна адшукаць адносна свежую гісторыю ад Слабадана Сімавіча, які да гэтага часу помніць увагу кіраўніка. І што, Капскі спакойна глядзеў бы на разбурэнне сотняў сямей, калі адны сядзяць, другія чакаюць, або калі ўсе разам кідаюць краіну і з’язджаюць за мяжу? Штосць я ў гэтым не ўпэўнены.

А яшчэ адраджэнец барысаўскага футбола дакладна цаніў свабоду слова, бо гаварыў па тэлефоне, напэўна, не меней за 10 гадзін у суткі. «Трыбуна» для яго магла быць прадузятай, неаб’ектыўнай, некампетэнтнай, але дакладна не экстрэмісцкай. Да журналіста Сашы Івуліна, які сядзіць у СІЗА ўжо больш за 100 дзён, Капскі ставіўся як да сына, пра што сам не аднойчы казаў. Андрэй, зводны Сашын «брат», маўчыць па любых нагодах. Але няўжо б маўчаў яго бацька? Хаця футбол у гэтым сэнсе ўмее здзіўляць. З Бахарам Саша ладзіў чэлендж, з Жукоўскім вудзіў рыбу, з Філіпенкам аджыгаў. І што? А нічога. Хаця прыклад Альшэўскага, пляменніка Капскага, паказвае, што можа быць па-рознаму.

Цяперака ўсе інтэрв’ю Анатоля Анатольевіча «Трыбуне», як і ўсе яго інтэрв’ю TUT.BY, прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пасмяротна. У Беларусі і не такое бывае.

Яшчэ адзін несумненны аўтарытэт і для правых, і для левых, і для балотных цэнтрыстаў – Руслан Салей, яго мы таксама нядаўна ўзгадвалі на чарговую гадавіну гібелі яраслаўскага «Лакаматыва». А што б рабіў ён? Брат-бізнесовец гуляе ў начной лізе і мае доступ да цела, а многія сябры-таварышы па зборнай прысягнулі страўнікам рэжыму. Якія падставы лічыць, што Салей павёў бы сябе інакш?

Але Вольга Барабаншчыкава, якая сябравала з Расці, упэўненая, што павёў бы. Дакладна не стаў бы маўчаць. Але і Дзмітрый Баскаў, напрыклад, не маўчыць. Пры гэтым Салей шмат часу правёў у ЗША. Там па-ранейшаму жывуць яго жонка і дзеці. Цікава, як бы Руслан тлумачыў ім, што махляваць на выбарах – гэта добра, як і збіваць людзей? Вось жывеш ты ў ЗША, дзе ад паліцэйскіх звычайна не шарахаюцца і дзе да падліку галасоў ставяцца вельмі адказна, а пасля ўключаеш тэлевізар і бачыш жахі на Радзіме – і кажаш дзецям: «Ды норм, так і трэба. Цалкам падтрымліваю!»

Здаецца, такое немагчыма, але досвед жыцця за мяжой і жонка-замежніца не перашкаджае ігнараваць беззаконне ў Беларусі Міхаілу Грабоўскаму (яго бацька ўвогуле, здаецца, кайфуе), як і выказваць словы захаплення Баскаву, які адзін у адзін падобны да чалавека, які мае дачыненне да смерці Рамана Бандарэнкі.

Сяргей Рутэнка пажыў у Славеніі і Іспаніі, а Аляксандр Глеб – у Англіі і Нямеччыне. Немцы маглі яму і распавесці пра Ёзафа Гебельса і яго ролю ў фашысцкіх злачынствах, але для былога футбаліста прапагандысты Азаронак і Тур, якія апраўдваюць беларускі рэжым, – нармалёвая кампанія для баўлення часу і сумеснага фота.

Але ж лепей я даверуся Барабаншчыкавай. Бо заўжды хочацца, каб паважаныя табой людзі ў складаных сітуацыях былі з табой адной думкі. Але так хочацца не толькі мне, натуральна.

Навошта чапаць нябожчыкаў? Навошта іх прыплятаць да таго, што адбываецца зараз? Я і сам разумею, што гэта цалкам дурны занятак, прычым рызыковы, з вялікай верагоднасцю памыліцца, але скажыце шчыра – хто з вас гэтым не займаўся? Хто з вас не задаваўся пытаннем, а што б у цяперашніх абставінах рабіў бы Салей, маці якога нядаўна сказала, што ў 81 год марыць пра мір і спакой (што б гэта ні значыла)? А што Капскі? Няўжо па-ранейшаму падтрымліваў бы Лукашэнку і пайшоў бы на так званы УНС замест Андрэя?

Задавацца такімі пытаннямі – справа дурная, але і натуральная. Людзі пакінулі вялікі след у гісторыі беларускага спорту, яны – несумненныя аўтарытэты, і іх слова дорага каштавала. Яны мелі рэпутацыю, і рэпутацыя перажыла ўладальнікаў. Гэта таксама шмат аб чым сведчыць.

Наўрад ці праз колькі-колькі гадоў у нейкай складанай сітуацыі хоць хтосьці задасца пытаннем, а што б на яго месцы зрабіў Недасекаў.

Ну хіба што сам Максім.

+3
Популярные комментарии
Забулдыга
+21
"І што, Капскі спакойна глядзеў бы на разбурэнне сотняў сямей, калі адны сядзяць, другія чакаюць, або калі ўсе разам кідаюць краіну і з’язджаюць за мяжу? Штосць я ў гэтым не ўпэўнены."

Алех,закусывай!Тваи прэдпалажэния-эта спроба абялиць и апраудаць капскава младшава и эта тупарылая названия у вас на рэсурсе- "капски арэна".
Парассуждаю ствайво пазваления и я.Штука у том каа был добры и заботливы исключыцельна для сваёй каманды.Само сабой ,шо це хто палучыл якую нибудзь помашч ,должнасць,пакравицельства ,сразу пускаюць сопли.Скрываць ни буду ,мне эты чалавек непрыяцен.Па многим прычынам,пра каторыя няма смысла гаварыць.Так вот ,прэдпалажу и я.Думаю ,шо будзь жывым КАА,стопрацэнтна падзержывал бы луааша.Был бы у первых радах на инагурацыи и внс.А па целефону с дружками ржал бы с працестуюшчых и гаварыл бы,шо им мала дали писzды.Павидзения иво отпрыска -прамоя даказацельства маим славам.Як гаварыцца ,яблака ад яблыни...С пламенным прыветам!
Ulasen
+15
Салей разам з братам быў бы ў будаўнічым бызнесе, гуляў бы ў Калядных турнірах і маўчаў бы.
а Капскі звальняў бы рабацяг з завода, быў бы ў выбаркаме, удзельнічаў бы ў ВНС і адмахіваўся б ад падпісання ліста.
абодва былі б на таемнай інаўгурацыі.

Артыкул не пра што, Гаруновіч. Хапае героеў, не трэба іх рабіць з тых, каго ўжо няма.
ЧУДО ЮДО
+11
«О мёртвых либо хорошо, либо ничего, кроме правды», − изречение древнегреческого политика и поэта Хилона из Спарты (VI в. до н. э.), приведенное историком Диогеном Лаэртским (III в. н. э.) в его сочинении «Жизнь, учение и мнения прославленных философов».
Ответ на комментарий Boris Gi
De mortuis aut bene, aut nihil
О мёртвых либо хорошо, либо ничего .
Написать комментарий 24 комментария
Реклама 18+