«Літвін», хакеісты ў вышыванках і шмат беларускай мовы. На «Мінск-Арэне» сустрэлі Каляды

Выдатная атмасфера для заўзятараў на матчы «зуброў»!

7 студзеня на «Мінск-Арэне» адбыўся чарговы матч КХЛ. «Дынама» прымала кітайскі клуб «Куньлунь».

Гульня была прысвечана Калядам. Гэта старадаўняя традыцыя ўзыходзіць яшчэ да дахрысціянскіх часоў. Нашыя продкі апраналася ў жывёл ды дзіўных чароўных істот. Яны хадзілі па суседзях, спыняючыся ля кожнага двара. Кожны гаспадар павінен быў запрасіць калядоўшчыкаў сабе ў хату, інакш, верылі сяляне, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе. Калядоўнікі спявалі, танчылі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны.

Калядам ды іншым старадаўнім беларускім традыцыям і была прысвечана гульня у аўторак. Таксама на матчы было вельмі шмат роднай беларускай мовы.

Так, перад гульнёй легіянеры «Дынама» паспрабавалі павіншаваць заўзятараў з Раством і запрасіць на «Мінск-Арэну» менавіта па-беларуску.

Дарэчы, на беларускай мове было ўсё графічнае аздабленне «Мінск-Арэны». Незвычайна на відэакубе аб’яўлялі і гульцоў «Дынама» – яны з’яўляліся на анімацыях у нацыянальным строі.

Дзяўчыны з группы падтрымкі танчылі ў адзенні з валошкавым арнаментам.

Падчас перадматчавага шоў і ў перапынку паміж першым і другім перыядамі выступаў фолк-гурт «Стары Ольса». Музыкі выкарыстоўваюць традыцыйныя для Вялікага княства Літоўскага інструменты, намагаючыся адрадзіць музыкальныя традыцыі нашых продкаў.

Па «Мінск-Арэне» хадзілі калядоўшчыкі. Яны спявалі, танчылі і збіралі цукеркі ды іншыя падарункі. У адказ калядоўшчыкі зычылі заўзятарам здароўя, дабрабыту і станоўчых эмоцый.

У галоўным фае «Мінск-Арэны» адмысловую шоў-праграму зладзіў народны ансамбль «Шчодрыца». Дзівіцеся, якія танцы!

Да беларускіх традыцый далучылі і дзетак. У дзіцячай зоне, якая традыцыйна працуе на шостым паверсе трыбуны А, таксама былі калядоўшчыкі. Каза нават гарэзавала з дзецьмі ў батутнай зоне FLASH PARK!

Таксама дзеці мелі шанец атрымаць асобнік кнігі «Кошык вожыка» паэткі і мастачкі Лізы Шмідт. Трэба было толькі прачытаць верш на беларускай мове.

Для ўсіх жадаючых майстар Надзея Бука зладзіла майстар-клас «Калядная зорка».

Асобна трэба адзначыць нашых заўзятараў, якія падтрымлівалі каманду плакатамі на беларускай мове. На арэне іх былі дзясяткі!

Дарэчы, наступны раз падтрымаць каманду можна 10 студзеня на гульні супраць «Віцязя», а ў нядзелю 12 студзеня адбудзецца матч са «Спартаком». Квіткі набывайце ў спецыяльным разделе на сайце «Дынама».

 

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Цвет настроения бело-синий
+22
Популярные комментарии
Oleksa
+3
Трэба было Бiтву пад Воршай спець. Але i Лiцьвiн таксама добра.
Кирилл Герасимович
0
Прикольно- Гэй лалалэй, сюрпрызау́ нябудзе)))
Написать комментарий
Реклама 18+