Tribuna/Хоккей/Блоги/Хоккейная площадка/Захараў пакінуў па-за заяўкай амаль усіх замежнікаў і датэрмінова пазбавіўся шансаў на плэй-оф – Беларусь буйна прайграла Швейцарыі

Захараў пакінуў па-за заяўкай амаль усіх замежнікаў і датэрмінова пазбавіўся шансаў на плэй-оф – Беларусь буйна прайграла Швейцарыі

Автор — Алесь Коваль
31 мая 2021, 06:29
3
Захараў пакінуў па-за заяўкай амаль усіх замежнікаў і датэрмінова пазбавіўся шансаў на плэй-оф – Беларусь буйна прайграла Швейцарыі

Галоўны трэнер Міхаіл Захараў здзівіў выбарам складу на ключавы матч зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету, дзе неабходна было перамагаць швейцарцаў у асноўны час. Па-за заяўкі апынулася цэлая група натуралізаваных легіянераў – Нік Бэйлен, Шэйн Прынс, Франсіс Парэ, Дэні Тэйлар і Герман Несцераў. Вядома, што толькі апошні не змог выйсці на лёд з-за пашкоджання. Таму ў складзе быў толькі адзін іншаземец-беларус – Джэф Плэт.

Матч пачаўся не па плане Захарава. Яго каманда прапусціла ўжо на 36-й секундзе пасля кідка Крыстафа Берчы.

Пад заслону стартавай 20-хвілінкі Канстанцін Шостак капітуляваў ў другі раз. Першым на дабіванні апынуўся Ёэль Вермін.

Швейцарцы не сталі шкадаваць супернікаў і ў пачатку другога перыяду. На 69-й секундзе пасля выхаду з распранальні Свен Андрыгета классным кідком у далёкую дзявятку запаліў чырвонае святло за спіной Шостака. Захараў вырашыў, што праблемы ў гульні брамніка і замяніў яго на Аляксея Коласава.

4:0 на табло запаліў Грэгары Хофман, які разам з Энцо Корві раскатаў беларускую абарону. Ад бездапаможнасці Уладзіслаў Яроменка стукнуў клюшкай па варотах Коласава.

Швейцарцы працягнулі прыніжэньне і ў трэцім перыядзе. Дубль у матчы на пятачку аформіў Вермін.

Думаеце, на гэтым швейцарцы спыніліся? У канцы гульні «альпійцы» нават закінулі ў меншасці. Гол на рахунку Фабрыса Херцага – 6:0. На чарговую шайбу ў беларускія вароты афіцыйны акаўнт IIHF адрэагаваў вясёлай гіфкай.

Такім чынам, за адзін матч да фінішу групавога этапу беларусы пазбавіліся нават тэарэтычных шансаў на чвэрцьфінал і знаходзяцца на дне табліцы разам з Вялікабрытаніяй.

Другие посты блога

Все посты