«Дынама-Мінск»-«Северсталь». Прароцтвы

У мінулай серыі: ЦСКА нам прайгралі, але закінулі крыху больш; Шварны замяніў Крайчэка; Чычу (ось дзе шустры кры!) зарабіў ажно 2 ассісты, а Кулакоў - ніхалеры. Падсумоўваючы, прадказанні зноў спраўдзіліся адсоткаў на 40.

Трэба палепшыць... Але калі-небудзь другім разам. А сённяшні выпуск Кузьмічовых прароцтваў будзе эксперыментальным - паспрабуем паставіць на малаверагодныя падзеі ды паглядзім, што з таго атрымаецца. 

1. Шайбу закіне Павел Развадоўскі

У сённяшнім ростэры гэта адзін са слабейшых хакеістаў: 5 гульняў, столькі ж разоў кідаў па чужой браме, -1. Але пры гэтым яму раней ўжо шчасціла разочак забіць "Северсталі".

І больш за яго з дзейных гульцоў "Дынама" гасцям з поўначы закідвалі толькі Мялешка і Кулакоў, на якіх Кузьмічу  прарочыць не хочацца. Таму паставім сёння на андэрдога. 

2. "Дынама" закіне як мінімум 3 шайбы ў большасці

"Чаму толькі 3 шайбы, а не 11? Кузьміч, ты раптам з глузду не з'ехаў?"

Наша каманда добра грае ў большасці. Гэта дзіўна, нечакана (Леанідыч, ку-ку!) але гэта факт. А "Северсталь", наадварот, даволі паршыва ўмее трымацца - па гульні ў меншасці яны ажно на 15 ступені ў КХЛ (а нашае "Дынама", між іншым, 11-е). Вынік?

Можна з поўным правам чакаць феерычных камбінацый ад Лінгле-Весі/Веске-Эллісана-Бэйлена, Гаўруса-Калюжнага-Чычу-Шчэхуры. Больш за тое, калі нашы закінуць менш за тры шайбы, Кузьміч будзе шчыра і голасна абурацца. Мабыць, нават мацерна... 

3. "Дынама-Мінск" пераможа з буйным лікам

Кузьміч звыкся, што часам самае малаверагоднае здзяйсняецца. Таму сёння нашай камандзе, якая звычайна закідвае няшмат, павінна грацца лёгка і весела.

Хіба ж не "Северсталь", аб якой расейскія аналітыкі выказваюцца кшталту "няма гульні, няма парадку" - самы той супастат, каб выправіць новы клубны рэкорд па колькасці галоў? 

3 шайбы, 2 шайбы - што гэта за хакей? Вось лічба 8 у северсталевай сетцы будзе самае тое. Ці, можа, ўсё ж такі 10, бо двузначная? Кузьміч пакуль не вырашыў. Але ж пераможам, дакладна пераможам :) 

Фота у тэксце: афіцыйная група ДМн УКантакце, блог запісы Хлопца ў Шортах

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Сезон Охоты
+22
Популярные комментарии
dolbysystem
0
Бадай што атрымалася
ЧёрныйКузьмич
0
Ага, і зноў на 33% :) дарэчы, йшчэ Развадоўскі амаль спраўдзіў прагноз сёння - напару з Чычу па тры разы кідаў па браме, больш за усіх астатніх гульцоў Дынама.
Ответ на комментарий dolbysystem
Бадай што атрымалася
Написать комментарий