«Дынама-Мінск»-«Слован». Старыя ворагі - зубр ды арол

Кузьміч is back! У мінулых серыях амаль спраўдзіліся прадказанні на гульню з Ёкерытам: Каралахці сапраўды не выйшаў на лёд (1:0 на карысць Кузьміча), Ларс Хауген стаў на браму (але толькі ў другім перыядзе - 2:1), а Захараў быў не заяўлены (2:2). Вынік: 50%!

І хаця замест прароцтваў на Рыгу мы прыгадвалі перамогі ды паразы экс-кіраўніцы дынамаўскага маркетынгу Лідзіі Сямёнавай, абысці ўвагай сённяшняе беларуска-славацкае дэрбі было б натуральным блюзнерствам. Таму ўвечары мы пабачым...

 

1. Гол Аляксея Калюжнага

 

Гэты сезон пачаўся больш-менш так, як тое павінна для каманды, гульцы якой насамрэч здольныя навесці шораху. Але што-нішто Кузьмічу, якому нават у тым сезоне вельмі даспадобы была гульня трыа Калюжны-Стась-Мацярухін, гэтай восенню не падабалася.

І гэта "што-нішто" - рэзультатыўнасць нашага Кэпа. 0+6 - гэта, вядома, лепшы паказчык сярод беларусаў "Дынама" (калі лічыць Лінгле канадцам), але, шчыра кажучы, дзе-нідзе нават абаронцы ды паўабаронцы (прынамсі наш Бэйлен ці ёкерытавы Гандэрсан) забіваюць і аддаюць часцей.

Карацей, сёння чакаем ад Кэпа шайбы, не горшай за першы гол Яраслава Обшута за "Дынама" ў памятным пабоішчы з "Віцязем". Толькі пажадана усё ж без гэткага ж валідолу, як тады :)

 

2. Пас Кітарава

Так, Кузьміч ведае, што ставіць на якія карысныя дзеянні (апроч абарончых) Легенды №77 настолькі ж неразумна, як прарочыць Косьціка ў топ-снайперы КХЛ. Але хто не рызыкуе, той ня п'е (а Кузьміч п'е, вядома ж).  

Беручы ва ўвагу, што спадару Кітараву не так даўно літасціва выдалі першы асістэнцкі бал, пажадаем яму - за стараннасць і адданасць на пляцоўцы - сёння зарабіць яшчэ адзін. У прынцыповай зарубе за 6 (шэсць) балаў і шостае месца ў рэгулярцы гэта ня будзе лішнім.  

 

3. Ладзіслаў Надзь заб'е

 

Пазнаеце гэты твар? Калісьці Ігар Матушкін ускладваў на Надзя вялікія надзеі (прабачце за калямбур), але той праявіць сабе толкам у "Дынама" не здолеў, набіраючы па паў-балы за гульню ў рэгулярцы і праваліўшы плэй-оф. У "Словане" ж справы вугора-славака ідуць нашмат лепей - 10+5 за 13 гульняў.

І можна з поўнай упэўненасцю казаць, што Надзь - самая натуральная стрэмка ў задніцы дынамаўскай абароны. Толькі ў мінулай сустрэчы з "Дынама" Ладзіслаў 9 (дзевяць!) раз кідаў па браме. Між іншым, гэта ўдвая больш, чым у лепшага з нашых - Індзейца Джо. Штосьці падказвае, што сёння дынамаўцы зноў дадуць Надзю кідаць...

Іншая справа, што тыя жа рыжане нейтралізавалі лепшага снайпера браціслаўцаў - і гэта ім не асабліва дапамагло. А нашым перамагчы сёння не зможа перашкодзіць нішто.

 

Кузьміч кажа: 3:1 і упэўнены рэванш за Браціславу. Толькі так!

Дарэчы, падпісвайцеся - сезон йшчэ доўгі, будзе весела :) 

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Сезон Охоты
+8
Реклама 18+
Популярные комментарии
KuZminatoR
0
))) Чё спорить то, статистика на лицо, 33%
Ответ на комментарий ЧёрныйКузьмич
ты в этот раз хоть с женой не спорил? :)
ЧёрныйКузьмич
0
ты в этот раз хоть с женой не спорил? :)
Ответ на комментарий KuZminatoR
Ну что тебе сказать: Постоянство!!! Признак мастерства!!!
Я бы на твоем месте, задумался об участии в битве экстрасенсов)))
KuZminatoR
0
Ну что тебе сказать: Постоянство!!! Признак мастерства!!!
Я бы на твоем месте, задумался об участии в битве экстрасенсов)))
Написать комментарий 4 комментария
Реклама 18+