Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Гульня з Францыяй: мова, культура, народ, Беларусь ФОТА

Гульня з Францыяй: мова, культура, народ, Беларусь ФОТА

Дабрацца з Гомеля да Барысава каб паглядзець гульню нацыянальнай каманды тое яшчэ падарожжа, але прэзентацыя новай каманды і новай ідэі яе развіцця не пакідала мне выбару, каб прыкласці ўсе намаганні і ўпершыню ў жыцці патрапіць на Барысаў-Арэну.

Автор — Ігар Случак
10 сентября 2016, 14:16
2
Гульня з Францыяй: мова, культура, народ, Беларусь ФОТА

Дабрацца з Гомеля да Барысава каб паглядзець гульню нацыянальнай каманды тое яшчэ падарожжа, але прэзентацыя новай каманды і новай ідэі яе развіцця не пакідала мне выбару, каб прыкласці ўсе намаганні і ўпершыню ў жыцці патрапіць на Барысаў-Арэну.

Аб тым, што гэта быў за матч, ужо напісана і перапісана, але як заўзятар і як беларус магу сказаць толькі адно - на стадыёне быў сапраўды беларускі дух, гуляла сапраўды беларуская нацыянальная зборная, быў сапраўды беларускі народ. 

Нават беларускае войска, як яно і павінна быць заўжды, 6 верасня была з народам і пад беларускім сьцягам.

Наогул, нейкая ідэальная Беларусь была ў той дзень на стадыёне - хутчэй бы і ўся краіна такой стала.

Чаго толькі варта "Жыве Беларусь!", што скандаваў увесь стадыён напрыканцы гульні.

Калі Беларусь гуляла з Францыяй у Гомелі роўна 3 гады таму нацыянальная культура і мова яшчэ толькі пачынала свой шлях у беларускі футбол і не было ні белых крылаў, ні арнаменту на форме, ні ўсяго гэтага вось усяго, але дыктар на гэтым матчы быў беларускамоўным (і англамоўным, вядома), табло беларускамоўным і нават імёны гульцоў на табло акрамя кірыліцы дубляваліся беларускай лацінкай.

Беларусізацыя футболу пачалася гульнёй з Францыяй у 2013 годзе ў Гомелі і здабыла дасканаласць у 2016 на гульні з той жа Францыяй у Барысаве - усцешаны, што быў на абодвух гэтых гульнях.

Калі пералічыць пазітыўныя моманты, што прышлі ў беларусі футбол у апошні час і былі прадстаўлены на Барысаў-Арэне ў накірунку рэалізацыі ідэі сапраўды нацыянальнай каманды, то яны наступныя:

1. Беларускамоўны гімн нацыянальнай каманды ад гурта NAVI.

2. Беларускаарыентаваныя фанаты і заўзятары.

3. Вольнае выкарыстанне нацыянальнай сімволікі на стадыёне - бел-чырвона-белага сцягу і герба Пагоня

4. Беларуская транслітэрацыя прозвішчаў гульцоў.

5. Нацыянальны элемент на форме гульцоў.

6. Канцэпцыя "Белыя крылы".

7. Ужыванне беларускай мовы ў даволі вялікай частцы друкаванай і іншай афіцыйнай і неафіцыйнай прадукцыі.

Адзіная важная недапрацоўка - неабходна, каб і дыктар на стадыёне таксма быў беларускамоўным, як гэта было ў Гомелі ў 2013 годзе.

Яшчэ б было б нядрэнна спецыяльным машыны міліцыі ставіць не каля ўваходаў у стадыён, а каля стадыёна - на бяспеку гэта не будзе ўздзейнічаць, а праход на стадыён не будзе выглядаць як праход у канцлагер. А кіраўнікам міліцыі было б не дрэнна перачытаць сваім супрацоўнікам правілы па ветліваму абыходжанню з людзямі і наогул нормы этыкету - агульны ўзровень шэраговых міліцыянтаў застаецца на надзвычай нізкім узроўні.

Яшчэ, было б добра, каб хоць бы некаторыя матчы нацыянальнай каманды праходзілі ў іншых гарадах Беларусі - ў тых жа Гомелі і Берасці, што раней ужо прымалі гульні нацыянальных каманд, бо сапраўды трэба прыкласці шмат намаганняў жыхарам з рэгіёнаў, каб патрапіць у раённы цэнтр горада Мінскай вобласці каб паглядзець футбол.

 

Гэта б сапраўды дазволіла папулярызаваць футбол сярод яшчэ большай колькасці беларусаў. Ды і ніякіх высілкаў бы не прыйшлося рабіць, каб сапраць у Гомелі 15-ці тысячны стадыён на Люксембург - ён ужо збіраўся на гэту каманду ў 2007 годзе (дзе наша зборная сенсацыяна прайграла з лікам 0:1).

І вядома, неабходна хутчэйшае адкрыццё нацыянальнага футбольнага стадыёну (і без розных там бегавых дарожак) у Мінску.

Калі падсумоўваць, то можна казаць - наша футбольная зборная робіцца па-сапраўднаму народнай камандай і зборнай Беларусі. Калі так будзе працягвацца і далей, то любіць яе і хадзіць на яе фанаты і заўзятары будуць без залежнасці ад таго, як яна гуляе - галоўнае паважаць людзей, рабіць для іх свята і шанаваць нацыянальныя пачуцці, быць годнымі ва ўсім.

Напрыканцы хацеў бы выказаць падзяку Прэс-службе АБФФ, Клубу заўзятараў ФК Нёман і вядома ж Трыбуне - адзіным акрэдытаваным блогерам Беларусі быць прыемна. :)

Больш фота па спасылцы

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты