Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Гомельскі Лакаматыў прынцыпова не ўжывае беларускую мову ФОТА

Гомельскі Лакаматыў прынцыпова не ўжывае беларускую мову ФОТА

З сезону-2017 гомельскі клуб Першай лігі Гомельчыгункатранс гуляе пад новай назвай - Лакаматыў. Здавалася б, калі мяняецца назва, то самы час змяніць і моўную палітыку клуба, што яму неаднаразова і прапаноўвалася - больш ужываць беларускую мову і зрабіць эмблему па-беларуску. Але клуб не толькі зрабіў рускамоўную эмблему надзвычай непрафесійнай і дрэннай якасці, але і афішы да гульняў працягвае ўпарта рабіць на рускай мове.

Автор — Ігар Случак
29 апреля 2017, 16:29
56
Гомельскі Лакаматыў прынцыпова не ўжывае беларускую мову ФОТА

З сезону-2017 гомельскі клуб Першай лігі Гомельчыгункатранс гуляе пад новай назвай - Лакаматыў. Здавалася б, калі мяняецца назва, то самы час змяніць і моўную палітыку клуба, што яму неаднаразова і прапаноўвалася - больш ужываць беларускую мову і зрабіць эмблему па-беларуску. 

Але клуб не толькі зрабіў рускамоўную эмблему надзвычай непрафесійнай і дрэннай якасці, але і афішы да гульняў працягвае ўпарта рабіць на рускай мове. 

Уліваючы, што клуб Вышэйшай лігі ФК Гомель з'яўляецца адным з самых беларускамоўных клубаў Беларусі і свае афішы, натуральна, робіць па-беларуску, застаецца толькі канстатаваць, што Лакаматыў други клуб з Гомеля сябе з Беларуссю вырашыў не пазіцыянаваць і абраў вектарам свайго натхнення і арыентацыі Расію і расійскую мову. 

Асабліва выклікае занепакоенасць той факт, што клуб адносіцца да беларускага чыгуначнага манапаліста - Беларускай чыгункі, чыя афіцыйная эмблема беларускамоўная - БЧ. Гэтая ж абрэвіятура была і на старой эмблеме Лакамантыва. Зараз жа нічога беларускага ў клубе не засталося. 

Цікава, што клубу прапаноўваўся альтэрнатыўны, больш якасны і беларускамоўны лагатып.

Дарэчы, спецыялісты ў галіне дызайна прызналі дадзены варыянт якасным. 

Але кіраўніцтвам Лакаматыва перавага была аддадзена відавочнай расійскамоўнай халтуры

А вось і крыніца натхнення дызайнера з Лакаматыва.

Супадзенне? Не думаю! 

І яшчэ адна загадка - чаму на эмблеме клуба Беларускай Чыгункі знаходзіцца Interсity-Express (ICE) ад Deutsche Bahn?

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты