Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Славія, 5 месца

«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Славія, 5 месца

Паводле апытаньня, 82% беларусаў лічаць, што асноўнай мовай беларускага футбольнага чэмпіянату павінна быць беларуская. Але ня ўсе футбольныя клюбы згодныя зь гэтым. «Віцебск» займае 1-е месца сярод футбольных клюбаў беларускае Вышэйшае лігі, што ігнаруюць беларускую мову. Наогул, абодва клюбы, што прадстаўляюць Віцебскую вобласьць, зусім не выкарыстоўваюць беларускую мову — наваполацкі «Нафтан» заняў 2-е месца ў «Рэйтынгу небеларускамоўнасьці».

Автор — Ігар Случак
20 июня 2017, 16:10
«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову: Славія, 5 месца

Паводле апытаньня, 82% беларусаў лічаць, што асноўнай мовай беларускага футбольнага чэмпіянату павінна быць беларуская. Але ня ўсе футбольныя клюбы згодныя зь гэтым.

«Віцебск» займае 1-е месца сярод футбольных клюбаў беларускае Вышэйшае лігі, што ігнаруюць беларускую мову.

Наогул, абодва клюбы, што прадстаўляюць Віцебскую вобласьць, зусім не выкарыстоўваюць беларускую мову — наваполацкі «Нафтан» заняў 2-е месца ў «Рэйтынгу небеларускамоўнасьці». Як сталася, што ў той час, калі Беларуская фэдэрацыя футболу стала на шлях упэўненай беларусізацыі, «Віцебск», а таксама «Нафтан», «Шахцёр», «Менск» і «Славія» беларускую мову амаль не выкарыстоўваюць, альбо не выкарыстоўваюць зусім?

Агульным для ўсіх пералічаных клюбаў зьяўляецца тое, што толькі яны сярод 16 клюбаў Вышэйшае лігі пішуць прозьвішчы сваіх гульцоў на футболках па-расейску, у той час як астатнія 11 каманд робяць гэта на беларускай мове.

Парадаксальным зьяўляецца і той факт, што толькі ў 4 з 16 каманд клюбная эмблема беларускамоўная, але дзьве зь гэтых чатырох патрапілі ў Рэйтынг небеларускамоўных футбольных клюбаў — далей за выкананьне эмблемы па-беларуску выкарыстаньне беларускае мовы ў «Менску» й «Славіі» амаль не пайшло.

А зараз паглядзім на кожны з клюбаў больш падрабязна.

5 месца — ФК «Славія», Мазыр, Гомельская вобласьць

У мазырскага клюбу (у Сэзоне-2016 заняў 10 месца, зараз ідзе на 14-м) было найбольш шанцаў патрапіць у «Вышэйшую лігу беларускамоўнасьці» й быць на ўзроўні «Нёмана» ці «Крумкачоў» — аб гэтым кажа і ліст 2014 году, падпісаны тагачасным яго дырэктарам А.Р. Васільцом:

 

«ФК „Славія“ разумее важнасьць выкарыстаньня беларускае мовы на як мага шырэйшай прасторы сваіх дзеяньняў. Адной з галоўных мэтаў зьяўляецца фармаваньне патрыятызму, паколькі футбол зьяўляецца тым, што можа аб’ядноўваць людзей і даваць ім ня толькі магчымасьць добра бавіць час, але й нагоду ганарыцца сваёй Радзімай.

Відавочна, што на сёньняшні момант беларуская мова недастаткова шырока выкарыстоўваецца ў паўсядзённай дзейнасьці і мерапрыемствах беларускіх спартовых клюбаў. Мы вельмі спадзяемся, што ў недалёкай будучыні ўсе змогуць пачуць беларускую мову на стадыёне „Юнацтва“ ад нашага дыктара, а таксама больш цікавых беларускамоўных музычных кампазыцыяў перад гульнямі й падчас перапынкаў. У той жа час „Славія“ працуе над выданьнем друкаванай прадукцыі й клюбнай атрыбутыкі, у якой таксама будзе прысутнічаць беларуская мова.

Што датычыцца надпісаў на футболках, то варта адзначыць, што ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, у якой зараз выступае наш клюб, наяўнасьць прозьвішчаў гульцоў на футболках не зьяўляецца абавязковай. Калі нам спатрэбіцца надрукаваць прозьвішчы на футболках гульцоў, мы абавязкова разгледзім магчымасьць зрабіць гэта на беларускай мове.

Мы надаём вялікую важнасьць стварэньню беларускамоўнага кантэнту ў глябальным сеціве: як тэкставага, так і мультымэдыйнага. Мы абавязкова робім пераклад тэкстаў прэс-канфэрэнцый, перад- і пасьляматчавых інтэрвію на беларускую мову.»

На жаль, усе гэтыя цудоўныя пляны альбо былі рэалізаваны ня цалкам, альбо рэалізоўваліся толькі невялікі прамежак часу, альбо не рэалізоўваліся наогул.

На сёньняшні дзень эмблема клюбу стала сапраўды беларускамоўнай, але гэтым усё ў цэлым і абмяжоўваецца. Клюб вярнуўся ў Вышэйшую лігу яшчэ ў 2015 годзе, але прозьвішчы сваіх гульцоў пачаў пісаць і піша па сёньня па-расейску, хоць і было абяцаньне рабіць гэта па-беларуску.

Клюб мае яшчэ рэдкую для беларускага футболу беларускамоўную вэрсію сайту, але яна ўжо не абнаўляецца — вядзецца толькі расейскамоўная старонка. А ў чарговых адказах клюб як і колькі год таму абяцае, што «будзе спрабаваць у паўсядзённым жыцьці й працы больш выкарыстоўваць беларускую мову.»

Будзем спадзявацца, што «Славія» сапраўды, ужо ў наступным годзе, альбо нават у гэтым, далучыцца да кола клюбаў, што шырока ўжываюць беларускую мову — адчуваецца, што яго сёньняшняе знаходжаньне ў «Рэйтынгу небеларускамоўнасьці» — прыкрая недарэчнасьць, якую трэба хутчэй выпраўляць. Аб гэтым кажа й тое, што паводле апытанкі сярод заўзятараў «Які футбольны клюб Беларусі самы беларускамоўны ў 2014 годзе?» «Славія» атрымала 3-е месца сярод усіх камандаў краіны.

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты