Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Футбол — якраз тая сфера, дзе беларусізацыя ідзе поўным ходам

Футбол — якраз тая сфера, дзе беларусізацыя ідзе поўным ходам

У Тарту ёсць футбольны клуб «Таммека». На гульнях «Крумкачоў» атмасфера вельмі падобная на тую, што на тартускім стадыёне. Калі б яшчэ прыбраць кардоны і міліцыю, увогуле быў бы эстонскі чэмпіянат. Тарту — стотысячны горад, на гульні на стадыён прыходзіць звычайна 300—500 чалавек, як і на «Крумкачоў». Там усяго два ахоўнікі. Ніхто не правярае сумкі, не забараняе піць піва, паліць дымавыя шашкі. Усё душэўна, і нічога не адбываецца. А мы здзіўляемся, чаму ў нас малая наведвальнасць.

Автор — Ігар Случак
15 июля 2017, 11:52
7
Футбол — якраз тая сфера, дзе беларусізацыя ідзе поўным ходам

«НН»: Раскажыце пра сваё захапленне футболам.

ІС: Футбол — якраз тая сфера, дзе беларусізацыя ідзе поўным ходам. Раней у нашым футболе не выкарыстоўвалася мова, але Федэрацыя ўспрыняла беларускую ідэю.

За апошнія пару гадоў 11 з 16 клубаў сталі пісаць сваіх гульцоў па-беларуску. Да 2014 года наогул ніводнага такога клуба не было!

«НН»: За каго заўзееце?

ІС: Я спрабую заставацца нейтральным, але найбольш прыхільны да «Гомеля», бо я з Гомеля, і да «Крумкачоў», бо гэта фактычна адзіны прыватны клуб. Плюс у іх ўсё добра з беларускай мовай і наогул з працай з людзьмі.

У Тарту ёсць футбольны клуб «Таммека». На гульнях «Крумкачоў» атмасфера вельмі падобная на тую, што на тартускім стадыёне. Калі б яшчэ прыбраць кардоны і міліцыю, увогуле быў бы эстонскі чэмпіянат. Тарту — стотысячны горад, на гульні на стадыён прыходзіць звычайна 300—500 чалавек, як і на «Крумкачоў». Там усяго два ахоўнікі. Ніхто не правярае сумкі, не забараняе піць піва, паліць дымавыя шашкі. Усё душэўна, і нічога не адбываецца. А мы здзіўляемся, чаму ў нас малая наведвальнасць.

«Крумкачы» яшчэ імкнуцца неяк свайго гледача абараніць, зрабіць так, каб яму было камфортна. А на гульні некаторых клубаў прыходзіш як у канцлагер.

У мяне ёсць акрэдытацыя большасці клубаў, бо я вяду блог «Мова Спартова», пішу пра моўныя навінкі клубаў. Плюс сёлета вырашыў праверыць, як клубы ставяцца да блогераў. Амаль што ўсе акрэдытавалі, акрамя БАТЭ, «Тарпеды-БелАЗ», «Віцебска» і «Нафтана».

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты