Tribuna/Футбол/Блоги/New Generation/«Лакаматыў» не трапiў у ЛЧ, але Лісаковіч вельмi стараўся ў апошнiм матчы сезона: больш за ўсіх біў па браме і амаль забіў шыкоўны гол з мяжы штрафной

«Лакаматыў» не трапiў у ЛЧ, але Лісаковіч вельмi стараўся ў апошнiм матчы сезона: больш за ўсіх біў па браме і амаль забіў шыкоўны гол з мяжы штрафной

Форвард скончыў сезон бронзай чэмпіяната.

Блог — New Generation
Автор — Антон Рогач
16 мая 2021, 17:00
3
«Лакаматыў» не трапiў у ЛЧ, але Лісаковіч вельмi стараўся ў апошнiм матчы сезона: больш за ўсіх біў па браме і амаль забіў шыкоўны гол з мяжы штрафной

16 мая завяршыўся сезон РПЛ. «Зеніт» стаў чэмпіёнам датэрмінова, але барацьба за другое месца (і зону Лігі чэмпіёнаў) працягвалася. Перад турам «Спартак» быў другім, «Лакаматыў» − трэцім з трохачковым адставаннем ад другога месца. Шанс на зону Лігі чэмпіёнаў у «чыгуначнікаў» быў адзін: каманда Віталя Лісаковіча павінна была перамагаць «Урал», а «Спартак» мусіў прайграць «Ахмату» − дзясятай камандзе чэмпіянату.

«Спартак» быў у кроку ад таго, каб прайграць барацьбу за ЛЧ. «Ахмат» перамагаў 2:0, але чырвона-белыя ў выніку дабылі неабходную нічыю, каб пакiнуць «Лакаматыў» з бронзай. У яго гульнi з «Уралам» адзіны гол забіў Дзмітрый Рыбчынскі, але самым актыўным стаў Віталь Лісаковіч.

Апошнім часам беларус быў гульцом замены: у красавіцкіх ды майскіх матчах прэм’ер-лігі ён выходзіў на поле ў другім тайме. На матч з «Уралам» Лісаковіч таксама застаўся ў запасе, але з’явіўся на поле ўжо на восьмай хвіліне. Вымушана: з-за траўмы нападаючага Франсуа Камано.

На 27-й хвіліне, дзякуючы Лісаковічу, «Лакаматыў» апынуўся ў большасці: беларус уцякаў ў контратаку па флангу, прастрэльваў у цэнтр на Крыховяка − паўабаронца «Урала» Аўгустыняк парушыў правілы і атрымаў другую жоўтую картку.

Першы тайм быў не вельмі насычаны на моманты. Але Лісаковіч стварыў адзін з галоўных. На 39-й хвіліне моцна прабіў з-за межаў штрафной − мяч прайшоў над самай дзявяткай. У другім тайме Лісаковіч быў адным з самых актыўных гульцоў на поле. На 58-й хвіліне беларус з мяжы штрафной трапіў у папярэчыну – гэта быў бы шыкоўны гол.

Праз хвіліны Лісаковіч зноў мог адкрыць лік: Віталь галавой замыкаў навес Міранчука, але мяч паляцеў вышэй за браму.

І гэта далёка не ўсе моманты Лісаковіча. Два разы ён мог забіваць пасля прастрэлаў у штрафную. А напрыканцы гульні сам выдатна навесіў у штрафную на Фёдара Смолава. Агулам Лісаковіч біў па браме суперніка сем разоў − ён лідар па гэтаму паказчыку. У бліжэйшага канкурэнта − Фёдара Смолава − тры стрэлы ў бок брамы.

Другие посты блога

Черновик дно
13 марта 2021, 16:44
Все посты