70 год першаму матчу аршанскага клуба
У гэтыя дні адзначаецца важная дата для ўсіх аршанцаў, юбілей! 70-годзьдзе першага матчу на рэспубліканскім узроўні.
У гэтыя дні адзначаецца важная дата для ўсіх аршанцаў, юбілей! 70-годзьдзе першага матчу на рэспубліканскім узроўні.
Як піша orshafans3 11 траўня 1952 году наша каманда пад назвай «Праца» прадстаўляла яшчэ не Завод швейных машын, а «Чырвоны барацьбіт» дэбютавала на рэспубліканскім узроўні. У сустрэчы 1-га туру чэмпіянату БССР у клясе «Б», дзе каманда замяніла землякоў зь «Лякаматыву» па выніках пераможных пераходных матчаў зь ім, «Праца» сустрэлася ў гасьцях зь «Лякаматывам» віцебскім. Сустрэча скончылася ўнічыю 2:2, аўтары галоў, на жаль, дагэтуль невядомыя.
Артыкул у "Ленінскім прызыве" пра матчы ў Віцебску
У тым чэмпіянаце матчы праходзілі па сыстэме «2 гульні адразу», таму ўжо 13 траўня каманды правялі ў Віцебску і другі паядынак. На гэты раз перамогу сьвяткавалі аршанцы 4:2. Судзьдзі запоўнілі пратакол чырвонымі алоўкамі, аднак і тут, на расчараваньне футбольных гісторыкаў, не пазначылі аўтараў забітых мячоў. Не згадала іх і прэса.
Пратакол пераможнага матчу (4:2)
Склад «Працы» ў другім матчы: Амяляшка, Какора, Куксевіч, Вярбіцкі, Кляцкоў, Дадэркін, Гайдзецкі, Крывашэеў, Крэль, Румо, Даронін.
Фота: https://orshafans3.livejournal.com/142662.html