Tribuna/Футбол/Блоги/Пинта-Шминта/Гатовы (жартоўны?) рэцэпт ідэальнага ЧС для нашага хакея: зачысціць чырвоную лінію на белым лёдзе, правесці мітынг супраць санкцый і вярнуцца са шпротамі

Гатовы (жартоўны?) рэцэпт ідэальнага ЧС для нашага хакея: зачысціць чырвоную лінію на белым лёдзе, правесці мітынг супраць санкцый і вярнуцца са шпротамі

16 мая 2021, 15:00
2
Гатовы (жартоўны?) рэцэпт ідэальнага ЧС для нашага хакея: зачысціць чырвоную лінію на белым лёдзе, правесці мітынг супраць санкцый і вярнуцца са шпротамі

Ужо на наступным тыдні ў Рызе стартуе чэмпіянат свету па хакеі. Яшчэ ў студзені кіраўніцтва ІІХФ прыняло рашэнне перанесці частку турніру з Мінска з-за небяспечнай сітуацыі ў Беларусi.

З гэтай нагоды сатырычнае шоу «Хай так-TV» выпусціла новы скетч, дзе ўмоўны чыноўнiк (дарэчы, ролю выконвае вядомы па вобразе чыноўнiка з «ЧынЧынЧэнел» купалавец Змiцер Есеневiч) вызваў на нараду людзей быццам з хакейнай зборнай i iдэолага, каб абмеркаваць турнiр i тое, «як праявіць сябе, каб убачыў увесь свет».

Унутры шмат гумарыстычных адсылак: тут і пра перафарбоўванне ўсіх бел-чырвона-белых спалучэнняў, і пра вайскоўцаў на трыбунах, і пра антысанкцыённыя мітынгі, і нават пра паражэнне футбольнай зборнай ад бельгійцаў.

Як вам выпуск ад «Хай так-TV»?

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты