Tribuna/Футбол/Блоги/Пинта-Шминта/«Ты думаеш, ты футбаліст, бо на полі ў майцы? Загляні пад шорты – ты дзесьці згубіў яйцы». Жорсткі дыс на белфутбол праз Івуліна

«Ты думаеш, ты футбаліст, бо на полі ў майцы? Загляні пад шорты – ты дзесьці згубіў яйцы». Жорсткі дыс на белфутбол праз Івуліна

14 июля 2021, 15:06
3
«Ты думаеш, ты футбаліст, бо на полі ў майцы? Загляні пад шорты – ты дзесьці згубіў яйцы». Жорсткі дыс на белфутбол праз Івуліна

Ці згодныя вы з Піліпам Беспамылковым?

Былы футбаліст Юрый Юрчанка, які ў свой час разам з юнацкай зборнай Беларусі перамагаў на мемарыяле Гранаткіна, пасля завяршэння кар’еры шмат часу прысвячае творасці. І многія ўжо чулі пра яго сцэнічны вобраз пад псеўданімам Піліп Беспамылковы. Гэта беларускамоўны спявак, у тэкстах якога хапае гумару і вастрыні.

Пасля выбараў Юрчанка-Беспамылковы асудзіў беспадстаўную і бесчалавечную жорсткасць сілавікоў Лукашэнкі. А разам са Свабодным аб’яднаннем спартсменаў напрыканцы 2020-га запiсаў бязлiтасны да ўсiх маўчуноў трэк.

Цяпер жа Юрый адрэагаваў на зняволенне журналіста «Трыбуны» Аляксандра Івуліна, якога спачатку пакаралі па надуманых прычынах адміністратыўным арыштам, а пасля яшчэ і распачалі крымінальную справу. Спявак быў уражаны маўклівай рэакцыяй на падзеі вакол Івуліна з боку беларускага футбола, а таму вырашыў сам выказацца. Атрымаўся вось такі дыс.

Як вам работа Беспамылковага?

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты