Беларускі рэгбіст гуляючы ў Францыі: важна скарыстаць сацыяльны патэнцыял і магчымасці рэгбі (відэа)

Яшчэ пад канец 80-х рэгбі ў краіне быў адным з папулярных камандных відаў спорта: праходзілі чэмпіянаты БССР, функцыянавалі дзясяткі дзіцячых секцый. Цяпер рэгбі - гэта спорт энтузіястаў, якія ў вольны ад працы час не толькі трэнеруюцца і бяруць удзел у турнірах, але і надаюць увагу выхаванню падрастаючага пакалення.

-- Нам вельмі блізкая ідэалогія Самаахвотных Спартыўных Таварыстваў, якія былі пры большасці прадпрыемстваў у СССР. Гэта былі свайго роду "кропкі збору" людзей, якія не проста шукалі чым заняць свой вольны час, але і ўдзельнічалі ў сацыяльных праектах, папулярызавалі здаровы лад жыцця, -- кажа Аляксей Гайдукевіч, трэнер мінскай спартыўнай арганізацыі "Рэгбі-Юніян".

-- У нас займаюцца ў тым ліку хлопцы, якія прайшлі шлях ад непаўнагадовых злачынцаў і выпівох да спартсменаў сур'ёзнага ўзроўню. Некаторыя, апроч гульняў за мінскія каманды ў міжнародных турнірах, бяруць удзел у матчах клуба з Вільнюса ў чэмпіянаце Літвы. Не сакрэт, што рэгбі -- гульня хуліганская, таму яна ў большай ступені прыцягвае не зусім "добрых хлопцаў". Як толькі такі малады чалавек зацікавіўся рэгбі, яго важна захапіць гэтым спортам, скіраваць бурлівую энергію ў патрэбнае рэчышча. А далей сістэмныя заняткі па ўдасканаленні фізічнай сілы, хуткасці і тэхнікі абавязкова скіруюць юнака на дакладны шлях у жыцці. Рэгбі -- камандны спорт, у нас плячо таварыша па каманде не раз робіцца апорай у цяжкіх гульнявых момантах.

Асаблівасці гульні і трэнеровачнага працэсу, дзе ў тым ліку патрэбна ўжыванне элементаў псіхалагічных трэнінгаў, станоўча ўплываюць на моладзь, упэўнены Аляксей.

Пакуль гэты від спорта не такі раскручаны ў Беларусі, але за мяжой ў яго шмат прыхільнікаў.

-- У Францыі даўнія рэгбійныя традыцыі, можна сказаць, што па папулярнасці гульня супернічае з футболам. Але гэта вяршыня айсберга. Грунт складаюць дробныя аматарскія клубы ў невялікіх гарадах, у якіх і вырастаюць будучыя чэмпіёны, -- заўважае прафесійны рэгбіст беларускага паходжання Алег Ішчанка, які выступае ў Францыі, у клубе Provance, гуляў у юнацкай зборнай краіны.

Алег Ішчанка

 -- Большасць такіх арганізацый -- некамерцыйныя аб'яднанні, якім дапамагаюць мясцовыя органы ўлады. І неабавязкова фінансава -- гэта можа быць бясплатная арэнда палёў, зніжка на камунальныя паслугі і г. д. Важная крыніца фінансавання -- клубныя карты. Такога роду сістэма дазваляе гульцам самім не сплачваць пераезды па рэгіёне ці за арганізацыю хатніх матчаў. Безумоўна, менавіта на гэтыя клубы кладзецца асноўная сацыяльная нагрузка. Гульцы такіх камандаў -- простыя хлопцы, якія ў штодзённым жыцці працуюць на звычайных працах. Матчы рэгіянальных аматарскіх спаборніцтваў прыцягваюць немалы лік прыхільнікаў, бо клубы, фактычна, з'яўляюцца "агульнай справай" горада, ці раёна.

Юныя аматары рэгбі могуць не толькі ўбачыць рэгбістаў на палях падчас гульняў, але і ў горадзе. У некаторай ступені спартсмены робяцца прыкладам для моладзі, якая далучаецца да секцый. Праз матчы з аднагодкамі ў спаборніцтвах на розных узроўнях, маладыя людзі маюць шанцы трапіць у буйныя акадэміі і звязаць сваё жыццё з рэгбі.

Адменная ўвага надаецца не толькі папулярызацыі рэгбі і асобна ўзятай каманды, але і ўдзелу рэгбістаў у сацыяльных праектах. Гульцы ахвотна бяруцца за працу ў валанцёрскіх акцыях, у тым ліку па сацыялізацыі цяжкіх падлеткаў, папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Асабліва ў сельскай мясцовасці ці невялікіх мястэчках, імпрэзы для моладзі з удзелам гульцоў у рэгбі робяцца сапраўднымі святамі.У Францыі ўсведамляюць і карыстаюцца сацыяльным патэнцыялам рэгбі -- самага каманднага спорту. Таму я б раіў рэгбістам у Беларусі звярнуць пільную ўвагу на такога роду папулярызацыю нашага спорту.

Рэгбі для «дрэнных хлопцаў»

Аляксей Гайдукевіч у сваю чаргу расказвае, што мінскія рэгбісты імкнуцца не адставаць ад сваіх французскіх калег. У дадатак да трэнеровак і матчаў спартсмены наведваюць заняткі па фізкультуры ў школах, іншых навучальных установах у звычайных спальных мінскіх раёнах. Яны знаёмяць моладзь з рэгбі, запрашаюць на трэнероўкі. Асаблівая ўвага надаецца дзецям схільным да парушэнняў права. Рэгбісты супрацоўнічаюць з органамі адукацыі, што дазваляе ахапіць адразу некалькі школ, дапамагае аптымізаваць працу з моладдзю.

Минский энергетический колледж

-- Большасць кіраўнікоў навучальных устаноў ідуць на сустрэчу, але згаджаюцца толькі на беглае знаёмства ў фармаце 10-хвілінак. Нашы ідэі і планы знайшлі разуменне ў мінскім БРСМ. Пры спрыянні першага сакратара арганізацыі Сяргея Клішэвіча разам з раённымі Інспекцыямі па справах непаўналетніх знаёмім цяжкіх падлеткаў з рэгбі падчас больш змястоўных і сістэмных мерапрыемстваў, -- паведаміў Аляксей.

Пад канец снежня і ў красавіку ў Мінску прайшлі турніры па рэгбі, у якім ўдзельнічалі хлопцы, што ўжо мелі праблемы з законам. У тым ліку тыя, што пачалі трэнеравацца ў секцыях увосень 2017 года. Хлопцы прадэманстравалі выдатныя вынікі і, галоўнае, імкненне да развіцця сваіх навыкаў.

Ьурнир по регби-7

-- Нядаўна мы пазнаёміліся з досведам літоўскіх клубаў з Вільнюса, расказвае Аляксей.

-- Вядома, што ў гэтай краіне часцяком бацькі працуюць за мяжой, гэта можа негатыўна адбівацца на выхаванні падлеткаў. Каманды па рэгбі ў такіх умовах становяцца для моладзі другой сям'ёй. Маладыя людзі не толькі трэнеруюцца і гуляюць з аднагодкамі, але і бяруць удзел у жыцці каманд.Для нашых выхаванцаў у Мінску і дарослых гульцоў клуб робіцца "агульнай справай" адразу некалькіх спартыўных пакаленняў, фарміруецца тая культура, якой так бракуе ў краінах нашага рэгіёна.

Можна доўга наракаць на адсутнасць клубных традыцый у беларускім спорце, што "моладзь цяпер не тая", але лепш проста пачаць працаваць, лічыць Аляксей.Рэгбісты-аматары маюць намер развіваць супрацоўніцтва з органамі адукацыі, моладзевымі арганізацыямі, запрашаюць маладых людзей браць удзел не проста ў станаўленні рэгбі ў краіне, але і ў сацыяльным праекце.

Рэпартаж на Беларусь-5 пра спаборніцтвы па рэгбі ў Мінску:

 

 

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Рэгбi Беларусь
+12
Реклама 18+
Популярные комментарии
Владислав Носко
+1
Дзякуй за пост! Цiкава было пачытаць)
Владислав Носко
0
Зрабіў у статусы да сябе) А яшчэ. Дадайце аватар блогу, калі ласка. Памер пікчы 48 на 48)
Ответ на комментарий Alex1234
можа варта рэпосту?)
Alex1234
0
можа варта рэпосту?)
Ответ на комментарий Владислав Носко
Дзякуй за пост! Цiкава было пачытаць)
Написать комментарий
Реклама 18+