Вы не паверыце! Першыя матчы па рэгбі праходзілі ў Беларусі яшчэ ў 30-ыя

Што ведаюць пра рэгбі сучасныя аматары спорта з Беларусі? Траўманебяспечная, экзатычная гульня, баі без правіл з мячом.

А пра рэгбі ў Беларусі?

Вось і я задаўся такім жа пытаннем, паставіў сябе на месца шараговага спажыўца спартыўных навін.

Карыстаючыся прынцыпам "без гісторыі - няма будычыні", вырашыў пазнаёміць чытачоў з інфармацыяй пра першыя крокі рэгбі ў Беларусі і адраджэнне гульні.

Ад спартыўных архівістаў і з некалькіх публікацый у прэсе было вядома, што першы матч па рэгбі прайшоў у Мінску ў 1935 годзе.

Гулялі сборная Мінска і сборная Масквы. Адзін з аматараў спорта мне казаў, што ў нейкім даведніку нават бачыў афішу матча, дзе былі пазначана інфармацыя аб камандах, прадстаўнікі якіх увайшлі ў склад мінскай сборнай.

У публікацыі з 1968 года, якую знайшлі супрацоўнікі "Вячэрняга Мінска" афіша ёсць, але разабраць інфармацыю аб складе ўдзельнікаў цяжка.

Вядома, што мінскія рэгбісты, якіх з гульнёй пазнаёміў аргентынскі "спецыяліст", працаваўшы ў Акадэміі навук БССР, саступілі маскоўскім спарсменам, прапусціўшы два разы сапернікаў з мячом у сваю заліковую зону.

Пра першы матч узгадваецца і ў публікацыі ў газеце "Аўтазаводзец", 1962 год. У тым жа артыкуле можна прачытаць пра каманду МАЗ-а, якая праводзіла сустрэчы с прадстаўнікамі Грузінскай ССР і Беларускага палітэхнічнага інстытута.

Варта адзначыць, што ў 1949-ым годзе рэгбі было забаронена ў СССР і толькі праз 10 год гульню пачалі адраджаць.

Пра наступныя крокі рэгбі ў Беларусі вы даведаецеся ў наступных публікацыях.

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Рэгбi Беларусь
+13
Реклама 18+
Популярные комментарии
Владислав Носко
0
цікава, дзякуй за пост) толькі не стаўце прабелы між абзацамі)
Написать комментарий
Реклама 18+