Rock the Tsmok

Афіцыйны блог БК Цмокі-Мінск

Написать
+11

«Цмокі» паўдзельнічалі ў турніры па NBA 2k15

  1
23 кастрычніка ў сталічным бары Bristle прайшоў першы ў Беларусі турнір па NBA 2k15 на прыстаўках, у якім прынялі ўдзел гульцы каманды «Цмокі-Мінск» Бранка Міркавіч і Яўген Белянкоў. Вечар быў пасведчан не толькі гульням на PS4, але і тым, што клуб прадставіў свайго новага тэхнічнага спонсара - афіцыйнага прадстаўніка «Spalding» ў Беларусі кампанію «Мячыкі Про».
+7

З першых рук: «Цмокі» на Еўрабаскеце

Баскетбольны чэмпіянат Еўропы падыходзіць да свайго завяршэння, і «Цмокі», вядома, не маглі застацца ў баку. Маленькія і дарослыя баскетбалісты нашага клуба перажывалі за сваіх улюбёнцаў дома, ля экранаў камп’ютэраў, а некаторым шчаслісліўцам давялося асабіста прысутнічаць на некаторых матчах групавога раўнда.
+9

«Цмокi-Мiнск» запрашаюць у «Дрымлэнд» на дабрачынную акцыю «4 стыхіі Цмока»

  2
Баскетбольны клуб «Цмокi-Мiнск» рады запрасіць усіх сяброў і партнёраў клуба на чарговую акцыю ў рамках дабрачыннага праекта «Цмокi - дзецям». Свята пад назвай «4 стыхіі Цмока» пройдзе 15 жніўня ў парку «Дрымлэнд» (г.Мінск, вул. Арлоўская, 80) з 12.00 да 15.00.
+15

Апошняя частка. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з УНІКСам

  3
У нядзелю а 16.00 мінскія «Цмокі» матчам з УНІКСам вянчаюць цыкл хатніх сустрэч у гэтым сезоне лігі ВТБ. Паўфіналіст Еўракубка, часовая ўразлівасць апанента, адзін з самых таленавітых «данкераў» у гісторыі і даніна павагі мінскаму клубу - сярод прычын, па якіх варта наведаць Мінск-Арэну.
+15

Мінскія «Цмокі» перамаглі ў розыгрышы Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі

  1
У мінулыя выходныя моладзевая каманда «Цмокаў» узяла ўдзел у «фінале чатырох» розыгрыша Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі. Гульні вырашальнай стадыі праходзілі ў беларускай сталіцы - прычым калі пралог гуляўся ў хатнім зале «драконаў», то медальныя паядынкі адбыліся на «Мінск-Арэне».
+11

Сербскі падарунак

  1
За гадзіну да матча з ЦСКА баскетбольных заўзятараў Мінск-Арэны чакаў сюрпрыз: Бранка Міркавіч і Мілаш Тэадосіч зладзілі імправізаваную аўтограф-сэсію, на якой усе жадаючыя маглі не толькі атрымаць подпіс улюбёнцаў, а яшчэ і сфатаграфавацца з імі.
+11

Зорапад. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з ЦСКА

У суботу а 15.00 мінскія «Цмокі» прымуць гранда еўрапейскага баскетбола - маскоўскі ЦСКА. Пераможная серыя «драконаў», дуэль з дзеючымі чэмпіёнамі, прыезд былога ўдзельніка «Матчу зорак» НБА і лепшага еўрапейскага абаронцы - сярод прычын, па якіх варта наведацца на Мінск-Арэну.
Реклама 18+