Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/«Няптунас» - «Цмокі-Мінск». Пачаць год з перамогі.

«Няптунас» - «Цмокі-Мінск». Пачаць год з перамогі.

У нядзелю 12 студзеня, мужчынская каманда «Цмокі-Мінск» правядзе першую сустрэчу 2014 года. „Цмокаў“ чакае выезд у Клайпеду, дзе ў рамках групавой стадыі Адзінай лігі ВТБ беларускі клуб пазмагаецца з літоўскім «Няптунасам». Матч пройдзе на «Швітурыс Арэне» і стартуе а 19.00 па беларускім часе.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
12 января 2014, 14:29
1

З-за трагічных падзей у Валгаградзе і пераносу матчу з „Красным Акцябром“ сустрэча з „Няптунасам“ стане для падапечных Кайрыса першай у 2014-м годзе. Апошні раз мы бачылі беларускі калектыў у справе аж 17 снежня ў паядынку з „Сольнакам“ — дастатковы тэрмін для таго, каб засумаваць. Будзем спадзявацца, што гульня ў выкананні „Цмокаў“, нібы падарунак пад елкай, апраўдае кожную хвіліну чакання — і Міркавіч і сябры пачнуць гульнявую праграму Новага года за здароўе, падвысіўшы шанцы на трапленне Мінска ў плэй-оф.       Трэнер мінчукоў Данальдас Кайрыс падзяліўся думкамі наконт будучага матча: „Няптунас“ — гэта каманда з характарам. Дастаткова ўзгадаць матч у Мінску, па ходзе якога літоўцы саступалі каля 20 ачкоў, але не апусцілі рук, працягнулі змагацца да канца, вярнуліся ў гульню і ледзь не вырвалі перамогу. З тых часоў Клайпеда выключна набірала абароты, станавілася мацней — і цалкам лагічна, што на цяперашняй стадыі сезону прымушае з сабой лічыцца нават грандаў. Паўтары тыдні таму прыбалтам не хапіла зусім крыху, каб абыграць ЦСКА, праз пару дзён яны даставілі процьму клопатаў „Лятувас Рытас“. Так што ў нядзелю чакаем складаны паядынак, які тым не менш спадзяемся выйграць. Інакш цяжка будзе разлічваць на трапленне ў плэй-оф. Ад нас спатрэбіцца добрая агрэсіўная абарона. Толькі з яе дапамогай зможам выбіць снайпераў суперніка з кідковага рытму — і тым самым пазбавім „Няптунас“ галоўнага козыра. У матчы першага круга мы дазволілі літоўцам набраць занадта шмат ачкоў пасля ўзаемадзеянняў «праход-зкідка». Цяпер гэтага дапусціць нельга.   Падрабязны анонс можна прачытаць тут, а тэлеканал Беларусь-5 пакажа паядынак а 18.55 у прамым эфіры.

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты