Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/ВЭФ узяў рэванш

ВЭФ узяў рэванш

У першым для сябе хатнім матчы 2014 года мужчынская каманда «Цмокі», на жаль, пацярпела паразу на родным паркеце. Крыўдзіцелем беларускага калектыву выступіў ВЭФ, які з'яўляецца прамым канкурэнтам мінчукоў у барацьбе за месца ў плэй-оф Адзінай лігі ВТБ. Акрамя таго, дзякуючы вікторыі з перавагай у 7 ачкоў, латвійцы яшчэ і забяспечылі сабе перавагу і па суме вочных сустрэч.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
20 января 2014, 09:11

Ужо з першых хвілін паядынку стала зразумела: з тым ВЭФам, які мінчукі перамагалі па восені, цяперашні латвійскі калектыў практычна нічога не адрознівае. Першая чвэрць і зусім на безальтэрнатыўнай аснове дасталася падапечным Бутаўтаса, якія здзівілі у тым ліку і адладжанымі ўзаемадзеяннямі ў абароне. Напрыклад, спачатку гаспадарам практычна не ўдавалася актыўна задзейнічаць «вялікіх». Бо варта было Бэнсану атрымаць мяч, як яго тут жа атачалі як мінімум два суперніка, якія перакрывалі амерыканцу магчымасці што для кідка, што для перадачы партнёра, які адкрыўся на дузе. Як следства, „двойкі“ Міркавіч — Бэнсан у дэбюце дуэлі прайшлі толькі пару разоў.  Акрамя таго, у пачатку сустрэчы госці добра дзейнічалі і на чужой палове пляцоўкі. Адпраўляючы чатырох гульцоў на дугу (у тым ліку і намінальнага чацвёртага нумара Байрамавіча), ВЭФ вызваляў прастору пад кольцам. Чым у сваю чаргу карыстаўся Нікс, з фактурай якога гаспадары першы час не спраўляліся. Праўда, варта было амерыканцу адправіцца на лаўку, як атака латвійцаў тут жа збілася на індывідуальныя дзеянні снайпераў. У гэтым, вядома, варта аддаць належнае „Цмокам“. У другой 10-хвілінцы яны не толькі паспявалі прыкрываць „стралкоў“ рыжан, але і не дазвалялі гасцям вольнасцяў у трохсекунднай зоне. У нападзе ж зрушылі акцэнт на перыметр. Бо дзякуючы павышанай увазе суперніка да Хантэра і Бэнсона, тыя ж Ульянка або Міркавіч раз за разам атрымлівалі зручныя магчымасці для кідка з-за дугі.  Варта было ж латвійцам ушчыльніць абарону на дузе, як маментальна рушыла ўслед пакаранне за аўтарствам Хантэра і Лашкевіча. Менавіта гэтая пара арганізавала рывок 9:0 незадоўга да вялікага перапынку, які скараціў адставанне „драконаў“ да "-3". Больш за тое, на антракт каманды і зусім маглі сысці пры роўным ліку, аднак далёкая спроба Міркавіча незадоўга да сірэны мэты не дасягнула. Праўда, у статусе адстаючых беларускі калектыў прабыў нядоўга. Некалькі ўдалых пік-н-ролаў запар прывялі да таго, што праз шэсць хвілін пасля аднаўлення гульні Бэнсан упершыню за доўгі час выраўнаваў шалі. На жаль, ужо ў наступнай атацы далёкі кідок Куксікса з вугла зноў дараваў гасцям перавагу, якую да канца трэцяй чвэрці ВЭФ так і не страціў. Добра, што мінчукі не адпусцілі суперніка далёка. Пасля двух удалых дзеянняў пачаткоўца клуба Бразелтана (перахоп з наступнай перадачай на Ульянку, а таксама паспяховы праход пад канец перыяду), да заключнай 10-хвілінцы беларускі клуб падыходзіў з мінімальным дэфіцытам.  Пры гэтым усё той жа Бразелтан пасля чарговага перахопу вывеў мінчукоў наперад у самым пачатку чацвёртага перыяду. У пачатку апошняй чвэрці, дарэчы, Кайрыс выкарыстаў пяцёрку з двума намінальнымі разыгрываючымі. Варыянт гэты ў цэлым спрацаваў нядрэнна. Аднак за сем з паловай хвілін да сірэны літоўскі настаўнік зноў перайшоў да больш традыцыйнай абоймы, выпусціўшы Харпера замест Тайрана. Нажаль, дадзеная ракіроўка не прынесла „Цмокам“ нічога добрага. На працягу наступных чатырох хвілін Янічэнакс, Берзіньш і Байрамавіч па чарзе ўдала атакавалі з-за дугі. Як вынік, за тры абарачэння секунднай стрэлкі да сірэны перавага гасцей складала ўжо "8", бо ў гаспадароў у сваю чаргу кідок з дыстанцыі ў самы патрэбны момант не ішоў. Нажаль, у далейшым ні прэсінг па ўсёй пляцоўцы, ні шалёная, але трапная „трошка“ Харпера, ні прамашкі Браўна з лініі штрафных становішча спраў не змянілі. За 27 секунд да сірэны скараціць адставанне да "-4" спрабаваў было Ульянка, аднак яго праход поспехам не ўвянчаўся. Што, па сутнасці, і паставіла кропку ў дадзеным паядынку. На жаль, пройгрышным для беларускага боку.  Абаронца „Цмокі-Мінск“ Дэмонтэ ХАРПЕР:— Гэта была цяжкая гульня для дзвюх каманд. Латвійцы добра кідалі з-за дугі. Мы ж атакавалі не вельмі паспяхова. Акрамя таго, часта гублялі мяч, дазваляючы гасцям набіраць лёгкія ачкі. Галоўны трэнер „Цмокі-Мінск“ Данальдас КАЙРЫС:— Крыўдна прайграць такі важны матч. Асабліва камандзе, з якой можна канкураваць. Не скажу, што не стараліся. Барацьба ж была. Аднак з першых жа хвілін госці атрымлівалі магчымасці для лёгкіх нападаў. У другой палове нам удалося збіць іх з рытму. Але ўсё ж ужо занадта добра праявілі сябе Берзіньш і Янічэнакс, якія закідвалі ў тым ліку і з супрацівам. Што тычыцца Тайлера Бразелтана, то відавочна, што яму патрэбны час — бо на дадзены момант ён правёў усяго 2 трэніроўкі з камандай. Але па меншай меры ён даў адпачыць Міркавічу. Што ж да шанцаў на трапленне ў плэй-оф, то, зразумела, яны значна зменшыліся пасля паражэнняў ад «Няптунаса» і ВЭФа. Цяпер давядзецца перамагаць каманды, якія нават мацней гэтых двух супернікаў. Нічога не зробіш, на кожнай трэніроўцы і матчы прыйдзецца станавіцца хоць на трохі, але лепш. ЦМОКІ-МІНСК — ВЭФ - 68:75 (14:25, 20:12, 19:17, 15:21) Мінск. 19 студзеня ЦМОКІ-МІНСК: Міркавіч (6 + 10 пас), Харпер (9), Ульянка (10), Коршук (3), Бэнсан (16 + 9 пад); Хантэр (12 + 8 пад), Бразелтан(4), Лашкевіч (4), Трасцінецкі (4), Лютыч (0), Мешчаракоў (0), Рубінштэйн (н.в.). ВЭФ: Браўн (9), Янічэнакс (17), Робінсан (3), Байрамавіч (11 + 6 пад), Нікс (8 + 9 пад); Берзіньш (17 + 7 пад), Куксікс (8), Стрэлніекс (2), Якавічс (0), Пасечнікс (0).

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты