Арлінае вока

Матч з "Коткай" адкрые для беларусаў другі круг Топ-16 кантынентальнага выкліку. Але нават нягледзячы на тое, што пасля сустрэчы з фінамі нашу каманду чакаюць яшчэ два паядынкі, менавіта будучую дуэль можна ахрысціць момантам ісціны. Прычына - у турнірным становішчы. Як-ніяк, у выпадку няўдачы на "Мінск-Арэне" скандынавы пазбавяцца нават тэарэтычных шанцаў на тое, каб нагнаць падапечных Кайрыса. Калі ж у дадатак "Урал" вернецца са шчытом з ваяжу да "Бакен-Бэарс", "драконы" і зусім забраніруюць пуцёўку ў чвэрцьфінал ужо ў чацвёртым туры Топ-16!

Пагадзіцеся, перспектыва цудоўная. Дадае ж аптымізму і вынік першага паядынку. Тады, нагадаем, беларускі калектыў узяў верх з перавагай аж у 36 ачкоў. Тым самым устанавіў каманднае дасягненне - так буйна ў рамках Еўрачэленджа мінчукі яшчэ не перамагалі (папярэдні рэкорд - "+31" у паядынку з кіпрскім "Апалонам" у розыгрышы-2012/13). Акрамя таго, усяго другі раз за час выступленняў у дадзеным турніры нашы ўлюбёнцы набралі 100 ачкоў.

Здавалася б, да паўторнага спаборніцтва з "арламі" нашай камандзе варта было б падысці з карнавальным настроем і верай у паўтарэнне нядаўняга поспеху. Але ўсё ж недаацэнка суперніка непрымальная і на гэты раз. Па-першае, не варта забывацца пра тое, што першую палову фінскага паядынку скандынавы змагаліся з беларускім апанентам на роўных. Па-другое, у цяперашнім сезоне "Котцы" ўласцівая нестабільнасць. Уздымы дружыны, як правіла, доўжацца нядоўга - роўна як і спады. Па-трэцяе, у немалой ступені поспеху мінчукоў у першым матчы паспрыяла ўпэўненая гульня Пэры Пэці, які пасля паядынку ў Фінляндыі пакінуў склад "Цмокаў" і ўліўся ў шэрагі італьянскага "Пезаро". Нарэшце, як ужо адзначалася, бліжэйшы матч - па сутнасці, апошні шанец для "Коткі" захаваць шанцы на трапленне ў чвэрцьфінал. Таму няма сумневаў у тым, што да сустрэчы на "Мінск-Арэне" госці падыдуць з баявым настроем.

 

Зрэшты, баяцца апанента таксама не варта. Бо калі мінчукі, як і ў першай дуэлі, выканаюць галоўныя задачы на паядынак - перасягнуць візаві ў барацьбе за падбор, мінімізуюць колькасць памылак, нейтралізуюць "дальнабойную артылерыю", установяць кантроль за тэмпам і прымуцца караць апанента хуткімі адрывам за кожную асечку - то і паўтор удалага выніку не прымусіць сябе чакаць. Адпаведна, нашай камандзе толькі і застанецца, што назіраць за зыходам суперніцтва ў паралельнай пары - і спадзявацца, што ў той жа вечар яны даб'юцца гістарычнага дасягнення, забяспечыўшы месца ў чвэрцьфінале Еўрачэленджа.

Павел Ульянка, форвард БК "Цмокі-Мінск":

- Першую гульню з "Коткай" можна было падзяліць на дзве паловы. У першай палове фіны аказвалі супраціў, гулялі на роўных. У другой у нас атрымлівалася амаль усе задуманае, дзякуючы чаму адарваліся на 20 ачкоў. Пасля гэтага супернік перастаў змагацца, магчыма, захоўваючы сілы на наступныя сустрэчы. Зрэшты, як паказвае гульня з "Уралам", у якой прадстаўнікі "Коткі" годна змагаліся каля трох з паловай чвэрцяў і саступілі крыху, расслабляцца нельга ні ў якім разе. Але ў той жа час спадзяюся на станоўчы вынік, так як, думаю, клас нашай каманды ўсё-такі вышэй.

- Чаго варта асцерагацца ў першую чаргу?

- "Котка" валодае наборам нядрэнных снайпераў. Таму пастараемся не даць ім адчуць кідок.

- У апошні час вы ўжо, напэўна, прывыклі гуляць па 2 разы на тыдзень. Аднак сустрэчы з фінскім клубам папярэднічае паўтары тыдні перапынку. Ён неяк адаб'ецца на гатоўнасці?

- Спадзяюся, што не. Бо мы ўвесь час трэніруемся - і трымаем сябе ў форме.

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Rock the Tsmok
+7
Реклама 18+
Написать комментарий
Реклама 18+