Tribuna/Футбол/Блоги/Rock the Tsmok/Зорапад. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з ЦСКА

Зорапад. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з ЦСКА

У суботу а 15.00 мінскія «Цмокі» прымуць гранда еўрапейскага баскетбола - маскоўскі ЦСКА. Пераможная серыя «драконаў», дуэль з дзеючымі чэмпіёнамі, прыезд былога ўдзельніка «Матчу зорак» НБА і лепшага еўрапейскага абаронцы - сярод прычын, па якіх варта наведацца на Мінск-Арэну.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
10 апреля 2015, 14:48
Зорапад. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з ЦСКА

У суботу а 15.00 мінскія «Цмокі» прымуць гранда еўрапейскага баскетбола – маскоўскі ЦСКА. Пераможная серыя «драконаў», дуэль з дзеючымі чэмпіёнамі, прыезд былога ўдзельніка «Матчу зорак» НБА і лепшага еўрапейскага абаронцы – сярод прычын, па якіх варта наведацца на Мінск-Арэну.

ХОД «ЦМОКАЎ»

Да паядынку з ЦСКА беларускія чэмпіёны падыходзяць з чатырохматчавай хатняй пераможнай серыяй. Па яе ходзе мінчукі, само сабой, дэманстравалі найбольш якасны баскетбол у сезоне. Апагеем жа ланцужка стала ўчорашняя вікторыя над «Калевам». На ўсялякі выпадак: больш чым верагодным удзельнікам плэй-оф лігі. У гэтым матчы гаспадары аддалі 22 перадачы, мужна змагаліся з абставінамі (накшталт траўмы Міркавіча) і, як у старыя добрыя часы, паднялі на ногі Мінск-Арэну бліжэй да сірэны.

УСПАМІНЫ ПРА МІНУЛЫ ГОД

Памятаецца, мінскія заўзятары стоячы назіралі за фіналам і іншай сустрэчы – дуэллю з ЦСКА ў мінулым сезоне. Тады «драконы» спыніліся за крок ад адной з галоўных сенсацый розыгрышу, дзя вялі ў ліку за тры хвіліны да сірэны. У далейшым, праўда, «армейцы», якія гулялі ў аптымальным складзе, усё ж ўзялі сваё. Але ўсё ж тая сустрэча служыць выдатным напамінам пра вядомы тэзіс: гуляць можна з любой камандай.

ДЗЕЮЧЫ ЧЭМПІЁН

У мінулым жа сезоне ЦСКА стаў пераможцам Лігі ВТБ. Як і пазамінулым. Як і за год да гэтага. У цэлым жа маскоўская дружына святкавала трыумф практычна ва ўсіх «банкаўскіх» розыгрышах, толькі аднойчы спатыкнуўшыся на «Хімках». Здарылася гэта ў сезоне-2010/11. У мінулым жа першынстве спыніць ход калектыву спрабавалі і «Лакаматыў-Кубань», і УНІКС. Але, нягледзячы на незвычайныя старанні, так і не змаглі гэтага зрабіць.

УДЗЕЛЬНІК «ФІНАЛУ ЧАТЫРОХ» ЕЎРАЛІГІ

Акрамя таго, «армейцы» традыцыйна паспяховыя і на міжнароднай арэне. У апошнія тры гады расійская дружына і зусім дабіралася да «Фіналу чатырох» Еўралігі, часам спыняючыся ў кроку ад запаветнага трафея. Так, напрыклад, здарылася ў сезоне-2011/12, калі ў фінале «Алімпіякас» за лічаныя хвіліны здзейсніў грандыёзны «камбэк» і ўзяў верх дзякуючы кідку на апошняй секундзе. Так адбылося і двума гадамі пазней, калі «чырвона-сінія» ў паўфінале саступілі «Макабі» ў канцоўцы, зноў выпусціўшы ніткі лідарства. У цяперашнім жа сезоне падапечныя Ітудзіса ўпэўнена прайшлі ў чвэрцьфінал. Прычым з першага месца. Што ў чарговы раз даказала, што ЦСКА з’яўляецца адным з лепшых клубаў Старога Свету. Па сумяшчальніцтве: самым грозным грандам, які ступіць на паркет Мінск-Арэны ў гэтым сезоне.

РОССЫП ЗОРАК

І ўжо дакладна галоўны спарткомплекс краіны не бачыў такога россыпу баскетбольных зорак еўрапейскага і сусветнага маштабу. Пакуль дакладна невядома, які склад грэчаскі спецыяліст выставіць на матч. Аднак выдатным арыенцірам служыць выязны паядынак з «Міланам», пасля якога «армейцы» без заезду на радзіму адправіліся ў Мінск. У той жа сустрэчы ўдзельнічалі практычна ўсе лідары: і Кірыленка, і Тэадосіч, і дэ Кола, і Уімз, і Каун, і Хайнс, і Храпа.

ЭКС-ЗОРКА НБА

Калі ж вы не занадта пільна сачылі за баскетбольнымі падзеямі апошніх месяцаў, не здзіўляйцеся: у прозвішчы Кірыленка памылак няма. Сапраўды, гулец, які пачынаў сезон у НБА, пасля ланцужка заблытаных і нетрывіяльных падзей (непатрэбнасць у «Брукліне», абмен у «Філадэльфію», нежаданне гуляць да родаў жонка) вярнуўся-такі ў Расію – і ў цэлым дзейнічае звыкла эфектыўна. У матчы з «Міланам», напрыклад, форвард набраў 14 ачкоў і 7 падбораў за 24 хвіліны, пасля чаго адправіўся ў каманду беларускай сталіцы. Апошняя ж, будзем шчырыя, рэдка сустракае былых удзельнікаў «Матчу зорак» НБА.

ЛЕПШЫ ЕЎРАПЕЙСКІ АБАРОНЦА

У аднаклубніка ж Андрэя – Мілаша Тэадосіча – ёсць адна цікавая традыцыя. Ён увесь час выкручваецца, каб пазбегнуць траплення крытычнай стрэлы або цабэркі народнай незадаволенасці. Але раз на чатыры гады серб нагадвае, хто на самой справе з’яўляецца лепшым еўрапейскім абаронцам (разам, можа быць, толькі са Спанулісам). Адбываецца гэта на чэмпіянатах свету, у якіх у балканца нібы ўсяляецца чароўная сутнасць. Так здарылася ў 2010-м, калі Тэадосіч прымушаў сумленны люд разяўляць рот ад захаплення. Так адбылося і мінулай восенню, калі Мілаш вывеў неапераную сербскую зборную ў фінал – і зноў увайшоў у сімвалічную зборную турніру.

БОНУС

Напярэдадні матчу з маскоўскім ЦСКА баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» рады прапанаваць заўзятарам магчымасць стаць бліжэй да каманды. У суботу, 11 красавіка, з 14.00 да 14.40 у фае Трыбуны «А» на Мінск-Арэне пройдзе аўтограф-сесія з удзелам лідара нашай каманды Бранка Міркавіча. Заўзятары «драконаў» змогуць атрымаць не толькі памятны роспіс ад абаронцы на адмысловай праграме з фота спартсмена, але і сфатаграфавацца з ім. Акрамя таго, усіх, хто наведае мерапрыемства, чакае прыемны сюрпрыз: кампанію нашаму баскетбалісту складзе зорны калега з маскоўскага ЦСКА, які таксама будзе даступны для зносінаў, фота і аўтографаў. Імя гульца армейцаў пакуль трымаецца ў сакрэце, аднак ужо сёння вечарам мы адкрыем гэтую таямніцу дадатковым паведамленнем у сацыяльных сетках.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты