Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/Мінскія «Цмокі» перамаглі ў розыгрышы Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі

Мінскія «Цмокі» перамаглі ў розыгрышы Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі

У мінулыя выходныя моладзевая каманда «Цмокаў» узяла ўдзел у «фінале чатырох» розыгрыша Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі. Гульні вырашальнай стадыі праходзілі ў беларускай сталіцы - прычым калі пралог гуляўся ў хатнім зале «драконаў», то медальныя паядынкі адбыліся на «Мінск-Арэне».

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
13 апреля 2015, 22:34
1

У мінулыя выходныя моладзевая каманда "Цмокаў" узяла ўдзел у "фінале чатырох" розыгрыша Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі. 

Гульні вырашальнай стадыі праходзілі ў беларускай сталіцы - прычым калі пралог гуляўся ў хатняй зале "драконаў", то медальныя паядынкі адбыліся на "Мінск-Арэне".

У паўфінале нашы хлопцы сустракаліся з літоўскім клубам "Спортманія". Пасля ўпэўнена праведзенай першай паловы, пакінутай за беларусамі 53:31, гаспадары крыху збавілі абароты - і дазволілі супернікам з Каўнаса трохі падцягнуцца ў ліку. 

Аднак да нервовай канцоўкі справа не дайшла: Яўген Белянкоў, які набраў 33 ачкі, і Сяргей Казлоў, што адваяваў 16 падбораў, вывелі "агнядышных" у фінал.

Там нашу каманду чакаў фінскі калектыў пад назвай "Марскі", які днём раней спыніў рыжскі ВЭФ (91:88). З паўночнікамі беларусы разабраліся яшчэ больш пераканаўча, чым з літоўцамі, задоўга да сірэны забяспечыўшы сабе перавагу. 

Перамогу 98:74 мінчукам забяспечылі 24 ачкі Яўгена Белянкова, 11 адваяваных Кірылам Чумаковым падбораў і шэсць дзейсных перадач Рамана Рубінштэйна.

Дадамо, што тройку прызёраў замкнула "Спортманія", якая абыграла ВЭФ 96:77.

Баскетбольны клуб "Цмокi-Мiнск" віншуе хлопцаў і трэнераў моладзевага складу з трыумфам у розыгрышы ЕЮБЛ і жадае далейшых поспехаў на айчынных і міжнародных баскетбольных пляцоўках!

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты