Апошняя частка. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з УНІКСам

У нядзелю а 16.00 мінскія "Цмокі" матчам з УНІКСам вянчаюць цыкл хатніх сустрэч у гэтым сезоне лігі ВТБ. Паўфіналіст Еўракубка, часовая ўразлівасць апанента, адзін з самых таленавітых "данкераў" у гісторыі і даніна павагі мінскаму клубу - сярод прычын, па якіх варта наведаць Мінск-Арэну.

АПОШНІ ХАТНІ МАТЧ

Дуэль з УНІКСам стане апошняй хатняй сустрэчай для "Цмокаў" у бягучым розыгрышы лігі ВТБ. Чарговы сезон серыяла (які ўключыў у сябе і камедыю, і драму, і заблытаныя сюжэтныя хады) падыдзе да канца. За ім - толькі чорны экран з нязменным надпісам "Працяг хутка...". Толькі працягу трэба чакаць аж да кастрычніка. Таму не варта выпускаць магчымасці наведаць Мінск-Арэну апошні раз у баскетбольным годзе, а заадно і падзякаваць камандзе. Так, у яе не заўсёды ўсё атрымлівалася. Але ў адсутнасці старання і самаахвярнасці падапечных Ігара Грышчука сапраўды нельга папракнуць.

ВЕТЭРАНЫ

Дальнабачнасць - безумоўна, якасць не лішняя. Заўзятары жа "драконаў" павінны разумець, што, магчыма, у апошні раз змогуць паназіраць за гульнёй Лашкевіча і Ульянкі на Мінск-Арэне. З аднаго боку, пакуль пра гэта рана казаць. Ды і самі гульцы яшчэ не вызначыліся з будучыняй - яно і лагічна, улічваючы, што сезон яшчэ не скончыўся. Тым не менш, падобны сцэнар выключаць не варта. Роўна як і шанец паназіраць за дзеяннямі дасведчаных гульцоў, у многіх кампанентах здольных даць 100 ачкоў форы больш маладым выканаўцам.

ПАЎФІНАЛІСТ ЕЎРАКУБКА

На закуску жа каляндар падкінуў "драконам" спатканне з мацёрым УНІКСам - не толькі адным з наймацнейшых клубаў Расіі, але і паўфіналістам Еўракубка, які, праўда, спатыкнуўся на дадзенай стадыі, прапусціўшы наперад "Гран Канарыю". Між тым трапленне ў квартэт наймацнейшых прэстыжнага турніру - чарговы доказ узроўню казанскага клуба. І чарговая прычына для таго, каб паглядзець на яго на свае вочы.

ЛАЗАРЭТ

У сталіцу Беларусі, праўда, дружына са сталіцы Татарстана прыедзе далёка не ў наймацнейшым складзе. Да канца "рэгуляркі" спіс траўмаваных выканаўцаў па колькасці не саступае лазарэту рэгулярнай арміі. У нядаўнім паядынку з "Калевам", напрыклад, не ўзялі ўдзел Лэнгфард, Каймакаглу, Быкаў і Панкрашоў. Адсутнасць лідараў, зразумела, балюча б'е па камандзе - і дорыць мінчукам шанец на стварэнне сенсацыі.

СЛАБЫЯ МЕСЦЫ

Да таго ж за УНІКСам у гэтым сезоне замацавалася непрыемная для тамтэйшых заўзятараў традыцыя - спатыкацца ў нечаканых месцах. І гаворка не толькі пра Еўралігу, дзе "бела-зялёныя" паднеслі сюрпрыз са знакам "мінус", не прабіўшыся ў Топ-16, але і розыгрыш лігі ВТБ. Так, па ходзе "рэгуляркі" яны саступалі "Красным Крыллям" і "Енісею", а таксама цярпелі разгромныя паразы ад "Аўтадора" і "Астаны". Таму надзея на мінскую асечку казанцаў - не такая ўжо і наіўнасць.

СТОЙКАСЦЬ

Асабліва калі ўлічыць, што "Цмокі" прадэманстравалі: яны могуць змагацца з фаварытам нават ва ўмовах кадравага дэфіцыту і велізарнай матывацыі візаві. Як прыклад - нядаўні выязны матч з "Зенітам", у якім Мараш і кампанія ўшчыльную падабраліся да вікторыі, спатыкнуўшыся толькі ў эндшпілі. І гэта нягледзячы на адсутнасць Бранка Міркавіча, а таксама на тое, што піцерцы мелі патрэбу ў поспеху дзеля гарантаванага месца ў чацвёрцы наймацнейшых па выніках "рэгуляркі".

АДЗІН З САМЫХ ТАЛЕНАВІТЫХ "ДАНКЕРАЎ" У ГІСТОРЫІ

Джэймс Уайт - вядома, не Вінс Картэр, не Дамінік Уілкінс і нават не Джэйсан Рычардсан. Ён ніколі не выйграваў конкурс слэм-данкаў НБА (хоць і ўдзельнічаў у адным). Тым не менш, кідкі зверху ў выкананні цяперашняга форварда УНІКСа не адзін год (дакладней, яшчэ са школьнай лавы Уайта) бударажаць розумы аматараў баскетбола. У пацверджанне чаго дастаткова знайсці любую нарэзку слэм-данкаў Джэймса на "ютубе" - і спадзявацца, што ён хоць раз, але прадэманструе выдатнае майстэрства і ў Мінску.

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Rock the Tsmok
+15
Популярные комментарии
Uu
0
Харбинский кожно-венерологический диспансер китайской медицины Сянчэнь напоминает вам , что вопросы, связанные с ножными заболеваниями, направить по электронному адресу: bdf@curevitiligo.com, мы в кратчайший срок ответим на ваш вопрос
zara
0
Специализированная клиника по кожным заболеваниям Сяньчэнь – это клиника специализировается в области лечения кожной заболеваний, которой содержает лейкодерма, псориаз и крапивница и так далее. На первой международнойнаучно-практической конференции в Гонконге профессор Ван, единственный, кто получил награду за доклад, посвященный проблеме витилиго, его доклад назывался «3000 примеров из клинической практики лечения лейкодермы древними китайскими рецептами».

Email:bdf@curevitiligo.com
fang
0
У вас есть ли кожные заболевания или у вас друга есть? Когда заболеть кожные заболевания, как вылечить ? Исходил ли много клиник и часто сделал ли укол и принял лекарства? И не могли лечить много методами. Ну, куда ислечить кожные заболевания? Не потерять надежду! Рекомендую Вам клинику по кожным заболеваниям, которая Занимается лечением разных сложных форм кожных заболеваний, как лейкодермы и псориаза и.т.д. В клиники применяются метод использования секретных рецептов древней китайской медицины эффективен, он основан исключительно на лекарственных средствах традиционной китайской медицины, не содержит гормонов, не вызывает побочных проявлений и рецидивов.

Email:curevitiligo@aliyun.com
Написать комментарий
Реклама 18+