ГІСТАРЫЧНЫ МАТЧ

Сетка варот гасцей ускалыхнулася толькі адзін раз…бакавым арбітрам перад пачаткам гульні, які замацоўваў яе да правых варот. Аб чым не паклапаціліся супрацоунікі стадыёна, тое зрабіу суддзя. Увесь астатні час – 90 хвілін гульні ніякіх хваляванняў сеткі за спіной выдатна згуляўшага галкіпера «Вераса» Віктара Карніцкага заўважана не было. 0:2 – з такім лікам закончыўся чарговы паядынак нашай каманды. Але аб усім па парадку.

Гледачы, что прыйшлі на стадыён да пачатку гульні ў 15:00, былі моцна здзіўленыя фактам адсутнасці на полі футбалістаў. Госці, аўтобус якіх паказаўся на гарызонце літаральна перад пачаткам матча, наспех пераапрануліся, правялі устаноўку і выйшлі на футбольнае поле, не паспеўшы як след размяцца і разагрэцца…Гульня пачалася з паўгадзіннай затрымкай моцным штурмам калінкавічан. Хвалі атак гаспадароў адна за другой накатваліся нв вароты вясковых футбалістаў. Ужо за першыя пяць хвілін сустрэчы «Вертыкаль» двойчы магла дабіцца поспеху, але аднойчы мяч паляцеў вышэй варот, а ў другі раз гасцей выратавала перакладзіна. За гэты час на вароты «Вераса» былі пададзены два вуглавыя. Прызнацца такога бурнага пачатку гульні сваёй каманды калінкавіцкія аматары футболу не памяталі даўно.

Госці, якія займалі да гульні з «Вертыкаллю» месца ў верхняй частцы турнірнай табліцы, прыехалі ў Калінкавічы за перамогай, бо гулялі яны далёка не з мацнейшай камандай лігі. Нечаканы пачатак сустрэчы з’явіўся як бы вынікам позняга прыезду нясвіжскіх майстроў скураного мяча. Стомленыя пасля дарогі ігракі «Вераса» прыціснуліся да ўласных варот, дапускаючы промахі ў абароне. Менавіта цяпер і трэба было іх дажаць, забіўшы гол. Аднак гэтага не адбылося і, прыйшоўшы ў сябе, госці перавялі гульню бліжэй да нашых варот.

20-я хвіліна – 0:1. Атака «Вераса» завяршылася моцным ударам з 18-ці аднаго з ігракоў паўбароны. Мяч ад перакладзіны адляцеў за лінію варот Дзмітрыя Клышпача.

42-я хвіліна – 0:2. Праход па цэнтру за дакладным ударам у вугал варот замацаваў перавагу гасцей.

Другі тайм пачаўся моцнымі атакамі калінкавічан. Мог забіць і не раз паўбаронца Аляксандр Лужкоў. Заўважаны балельшчыкамі і спецыялістамі засталіся дзеянні Ігара Макушынскага. Але няздольнасць выкарыстоўваць выгадныя моманты не дазволіла калінкавічанам пазнаць смак гола ў сустрэчы.

Фота: Аляксандр КУЛЬКІН.

На фота: Пад нумарам 6 капітан каманды Аляксандр Лужкоў.

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Вторая лига
+5
Реклама 18+
Популярные комментарии
razum1983
+1
что в нём такого исторического?
razum1983
0
спасибо за пояснение...
Ответ на комментарий orion75
Исторический для "Вертикали". Первый матч, где доминировали над командой из лидирующей группы. Ещё "Верас" играл с автобуса.
orion75
0
Исторический для "Вертикали". Первый матч, где доминировали над командой из лидирующей группы. Ещё "Верас" играл с автобуса.
Ответ на комментарий razum1983
что в нём такого исторического?
Написать комментарий 5 комментариев
Реклама 18+