Дзяніс Сашчэка. Быць капітанам

Прапануем вашай увазе невялікі тэкставы ўрывак-анонс з відэаінтэрв’ю ад прэс-службы клуба, у якім лідар мінскага Тарпеда, Дзяніс Сашчэка распавёў аб тым, што значыць для яго быць капітанам каманды:

“Для мяне быць капітанам – гэта хутчэй дадатковая адказнасць. Ты не маеш права ў гульні апускаць рукі, ты не маеш права раскісаць, які б не быў лік, бо калі не ты, тады хто тады ?! Ты павінен уздымаць эмоцыі каманды, намагацца, каб яна ізноў ішла наперад, каб ніхто не апускаў рукі.

kapitan-int-web2

У прынцыпе капітан гэта яшчэ, на мой погляд, злучнае звяно паміж футбалістамі і трэнерамі, калі напрыклад у футбалістаў ёсць якія-небудзь пытанні і яны могуць не напрамую падысці, бо многія могуць саромецца, баяцца трэнера, – але задаць гэтыя пытанні капітану, які павінен іх ужо данесці да трэнерскага штабу. Тобок усё нейкія бытавыя і ўнутрыкамандыя моманты кладуцца ў прынцыпе, я думаю, што на капітана ў першую чаргу.”

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Weekend on Working Streets
+3
Написать комментарий
Реклама 18+