Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда – Смаргонь. Гісторыя супрацьстаяння, якое пачалося ў 1978 годзе

Тарпеда – Смаргонь. Гісторыя супрацьстаяння, якое пачалося ў 1978 годзе

Сустрэча паміж мінскім Тарпеда і камандай з г. Смаргонь мае дастаткова цікавы характар і вялікае значэнне хаця б з той прычыны, што футбольная гісторыя Беларусі памятае ўсяго некалькі даволі рэдкіх матчаў паміж нашымі клубамі. А пачалося супрацьстаянне аўтазаводцаў і смаргоньскай каманды ў 1978 годзе.

Автор — Аўтазаводзец
25 августа 2016, 15:54

Сустрэча паміж мінскім Тарпеда і камандай з г. Смаргонь мае дастаткова цікавы характар і вялікае значэнне хаця б з той прычыны, што футбольная гісторыя Беларусі памятае ўсяго некалькі даволі рэдкіх матчаў паміж нашымі клубамі.

А пачалося супрацьстаянне аўтазаводцаў і смаргоньскай каманды ў 1978 годзе.

Менавіта тады ўпершыню на рэспубліканскай арэне з’явілася “Вілія” Смаргонь, якая і сустрэлася з мінскім Тарпеда ў Другой зоне чэмпіянату БССР па футболе. У абедзвюх сустрэчах тарпедаўцы апынуліся мацнейшымі за нашых супернікаў: 1:0 і 1:4. Наступны матч паміж Тарпеда і “Віліяй” адбыўся ў сезоне 1979 г. Гэта гульня завяршылася з лікам 3:1 на карысць сталічных Чорна-Белых.

Пазней, пасля праведзеных у першым дывізіёне 2-х сезонаў, смаргоньская каманда “Вілія”, на вялікі жаль, спыніла сваё існаванне.

Адноўлена каманда з г. Смаргонь была ўжо 1987 годзе.

Фота: 2016 г. выданне “Светлы шлях”

Першая сустрэча мінскага Тарпеда і футбольнага клуба “Смаргонь” адбылася 15-ць год таму, у 1/16 фіналу Кубка Беларусі 2001/2. Матч прайшоў 26 жніўня 2001 г. на гарадскім стадыёне г. Смаргонь і скончыўся перамогай аўтазаводцаў з лікам 0:3 (0:1). З футбалістаў Тарпеда, які тады выступаў ў Вышэйшай лізе, галы забілі: 3′ (0:1) Швыдакоў, 66′ (0:2) Рагавік і 78′ (0:3) Дзянісюк.

У сезоне 2016 г. каманды атрымалі магчымасць сустрэцца ўжо ў Першай лізе Беларусі.

Нагадаем, што матч 3 тура, якія адбыўся 30.04., скончыўся перамогаў мінскага Тарпеда з лікам 1:2. Галы ў браму нашых супернікаў забілі: 10′ (0:1 п) Віталь Шапятоўскі і 61′ (0:2) Раман Дурко.

28.08.2016 на мінскім стадыёне “Тарпеда” адбудзецца другі матч паміж ПФК “Тарпеда” Мінск і ФК “Смаргонь”.

Запрашаем усіх заўзятараў на гульню 16-га тура чэмпіянату!

Пачатак у 18:00.

Другие посты блога

Все посты