Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/ФК Клецк - Тарпеда Мінск

ФК Клецк - Тарпеда Мінск

У 13 туры мінскае Тарпеда сустракалася з ФК Клецк

Автор — guzik
17 августа 2015, 14:45

15.08. у 13 туры мінскае Тарпеда сустракалася з ФК Клецк. Гульня скончылася мінімальнай перамогай мінскай каманды з лікам 0-1. Зусім нядаўна да 2-га месца на якім знаходзіцца Клецк, быў здавалася б недасяжны разрыў у 11 ачкоў. І вось пасля вельмі важнай перамогі, гэты разрыў ўжо скараціўся да 5 ачкоў. Як і матч з Лучом, гэтая гульня была вырашальная для чорна-белых. Гэтак жа яшчэ ніхто не забыўся пра недарэчную тэхнічную паразу ў першым коле.Тарпеда паказала добры футбол у першай палове гульні перайграўшы цалкам гаспадароў, на жаль рэалізацыя момантаў падвяла і вызначыцца голам атрымалася толькі аднойчы, гол забіў Аляксей Петрусевіч. У перапынку было відавочна, што будзе цяжэй, але зламіць абарону чорна-белых так і не атрымалася. Мінчане працягвалі гуляць у сваю гульню асвяжае яе заменамі, былі моманты павялічыць лік , але зноў падвяла рэалізацыя.Паміж 5 камандамі у групе Б вядзецца зараз сур'ёзная барацьба за выхад у плэй оф, хтосьці абыгрывае канкурэнтаў, хтосьці губляе ачкі, а хтосьці ўжо лічыць залатыя ачкі і бачыць сябе ў 4 лепшых. Але не ўсё так проста, наперадзе яшчэ 5 матчаў і толькі пасля 18 тураў можна будзе глядзець у табліцу.

13 тур. ФК Клецк – ФК Тарпеда Мінск 0:1

15.08.2015 / Стадыён Гарадскі (Клецк)

Судзя: Сяргей Сцяцурін (Брэст)

Тарпеда Мінск: Нікіцін А. , Станкевіч А. (Дурко Р.), Станкевіч Д., Маз М. (Каленік М.), Дарагакупец В., Тагіль В., Казлоўскі І., Петрусевіч А. (Бажко А.), Захарэнь Г. (Янкоўскі А.), Тапчыеў Б., Мазанік А. (Швайбовіч А.).Галы : 21’ Петрусевіч А.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты