Тарпеда Мінск - Слонім. Як слонімская каманда трэніравалася без мяча і іншыя гістарычныя байкі + статыстыка

Ужо заўтра Тарпеда згуляе ў матчы 12-га тура чэмпіянату з ФК “Слонім”. Мы традыцыйна зрабілі для Вас невялікі аналіз гульняў паміж нашымі камандамі і паспрабавалі крыху ўзгадаць цікавыя гістарычныя факты, каб не было так сумна чытаць сухія статыстычныя дадзеныя.

У гісторыя чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь мінскія тарпедаўцы сустракаліся са слонімскай камандай 6 разоў і правялі адзін кубкавы матч.

Першая сустрэча адбылася 7 ліпеня 1993 г. у 1/8 фіналу Кубка Беларусі на мінскім стадыёне “Трактар” і скончылася з лікам 3:1 на карысць Чорна-Белых. Слонімская каманда тады мела назву “Альбэрцін”.

Аб тым матчы цікава пісала выданне “Прэсбол”, якое адзначыла даволі арыгінальны стыль перадматчавай трэніроўкі сланімчукоў.

slonim01

Наступны раз каманды сустрэліся ўжо ў сезоне 1997 г. 12 мая тарпедаўцы перамаглі ў гасцявой сустрэчы з лікам 1:2. У тым матчы дарэчы ўпершыню ў складзе аўтазаводцаў выйшаў на поле будучы бамбардзір каманды Сяргей Яромка.

Найвялікшую ж паразу пацярпелі слонімскія футбалісты ад Тарпеда 31 кастрычніка 1998 г. Аўтазаводцы не шкадавалі супернікаў, забіўшы ў тым матчы 6-ць галоў у браму “Камунальніка”, становішча якога ў турнірнай табліцы было па-шчырасці катастрафічным.

slonim02

Першую сустрэчу ў сезоне 2000 г. тарпедаўцы са слонімскай камандай завяршылі з нічыйным лікам 0:0. Менавіта гэты матч дарэчы з крыўдай аб згубленых ачках узгадваў былы румынскі легіянер Тарпеда Лаўрэнціў Ліка ў нядаўнім інтэрв’ю нашай прэс-службе.

slonim03

Апошні раз мінскае Тарпеда і каманда з г.Слонім сустракаліся 13 жніўня 2000 г. Гульня скончылася з лікам 3:0 на карысць Чорна-Белых. Забілі тады: Ліка, Сяднёў, Навіцкі.

Такім чынам з усіх 7-мі матчаў тарпедаўцы 5-ць разоў атрымоўвалі перамогу і 2 разы згулялі ў нічыю са слонімскай камандай, забіўшы ў браму супернікаў 19-ць галоў.

Спадзяемся гэта добрая статыстыка Чорна-Белых працягнецца і ў заўтрашнім матчы 12-га тура.

Нагадаем, што сустрэча пачнецца ў 17:00 на слонімскім стадыёне “Юнацтва”.

Статыстыка сустрэчаў камандаў:

13.08.2000 “Тарпеда-МАЗ” Мінск – “Камунальнік” Слонім 3:0

21.04.2000 “Камунальнік” Слонім – “Тарпеда-МАЗ” Минск 0:0

31.10.1998 “Тарпеда” Мінск – “Камунальнік” Слонім 6:0

08.07.1998 “Камунальнік” Слонім – “Тарпеда” Мінск 0:0

24.09.1997 “Тарпеда” Мінск – “Камунальнік” Слонім 5:2

12.05.1997 “Камунальнік” Слонім – “Тарпеда” Мінск 1:2

07.07.1993 “Тарпеда” Мінск – “Альбэрцін” Слонім 3:1 / Кубак Беларусі 1/8

Этот пост опубликован в блоге на Tribuna.com. Присоединяйтесь к крупнейшему сообществу спортивных болельщиков!
Другие посты блога
Weekend on Working Streets
+6
Реклама 18+
Популярные комментарии
Аўтазаводзец
+1
Дзякуй Вам за камэнт і погляд. Гэта насамрэч вельмі значна. Крыху пішам на сайце аб сытуацыі, у суполках, спрабуем высьветліць прычыны сёньняшняга становішча ў табліцы. На трыбуну толькі некаторыя матэрыялы патрапляюць, больш грунтоўныя. Але будзе больш. Вельмі рады водгуку, цікавіць кожны погляд на Тарпеда.
Ответ на комментарий Fishman ya
Добра, але можа лепш колька слоу пра дыспазiцыю турнiрную? Хто у камандах рухавiкi? ... Но гэта мой асабiсты погляд. Рады абедзвюм суполкам! Жыве!
Fishman ya
0
Добра, але можа лепш колька слоу пра дыспазiцыю турнiрную? Хто у камандах рухавiкi? ... Но гэта мой асабiсты погляд. Рады абедзвюм суполкам! Жыве!
Написать комментарий
Реклама 18+