Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда Мінск - Слонім. Як слонімская каманда трэніравалася без мяча і іншыя гістарычныя байкі + статыстыка

Тарпеда Мінск - Слонім. Як слонімская каманда трэніравалася без мяча і іншыя гістарычныя байкі + статыстыка

Напярэдадні матчу 12-га тура мы традыцыйна рады пацешыць Вас статыстыкай супрацьстаяння Тарпеда і ФК «Слонім» ды распавесці чарговыя гістарычныя байкі. Аб тым, як перад першым матчам з Тарпеда слонімскія футбалісты трэніраваліся без мяча, колькі забівалі тарпедаўцы ў браму нашых заўтрашніх супернікаў, і хто з вядомых Чорна-Белых дэбютаваў на гульні са сланімчукамі.

Автор — Аўтазаводзец
15 июля 2016, 17:23
3

Ужо заўтра Тарпеда згуляе ў матчы 12-га тура чэмпіянату з ФК “Слонім”. Мы традыцыйна зрабілі для Вас невялікі аналіз гульняў паміж нашымі камандамі і паспрабавалі крыху ўзгадаць цікавыя гістарычныя факты, каб не было так сумна чытаць сухія статыстычныя дадзеныя.

У гісторыя чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь мінскія тарпедаўцы сустракаліся са слонімскай камандай 6 разоў і правялі адзін кубкавы матч.

Першая сустрэча адбылася 7 ліпеня 1993 г. у 1/8 фіналу Кубка Беларусі на мінскім стадыёне “Трактар” і скончылася з лікам 3:1 на карысць Чорна-Белых. Слонімская каманда тады мела назву “Альбэрцін”.

Аб тым матчы цікава пісала выданне “Прэсбол”, якое адзначыла даволі арыгінальны стыль перадматчавай трэніроўкі сланімчукоў.

Наступны раз каманды сустрэліся ўжо ў сезоне 1997 г. 12 мая тарпедаўцы перамаглі ў гасцявой сустрэчы з лікам 1:2. У тым матчы дарэчы ўпершыню ў складзе аўтазаводцаў выйшаў на поле будучы бамбардзір каманды Сяргей Яромка.

Найвялікшую ж паразу пацярпелі слонімскія футбалісты ад Тарпеда 31 кастрычніка 1998 г. Аўтазаводцы не шкадавалі супернікаў, забіўшы ў тым матчы 6-ць галоў у браму “Камунальніка”, становішча якога ў турнірнай табліцы было па-шчырасці катастрафічным.

Першую сустрэчу ў сезоне 2000 г. тарпедаўцы са слонімскай камандай завяршылі з нічыйным лікам 0:0. Менавіта гэты матч дарэчы з крыўдай аб згубленых ачках узгадваў былы румынскі легіянер Тарпеда Лаўрэнціў Ліка ў нядаўнім інтэрв’ю нашай прэс-службе.

Апошні раз мінскае Тарпеда і каманда з г.Слонім сустракаліся 13 жніўня 2000 г. Гульня скончылася з лікам 3:0 на карысць Чорна-Белых. Забілі тады: Ліка, Сяднёў, Навіцкі.

Такім чынам з усіх 7-мі матчаў тарпедаўцы 5-ць разоў атрымоўвалі перамогу і 2 разы згулялі ў нічыю са слонімскай камандай, забіўшы ў браму супернікаў 19-ць галоў.

Спадзяемся гэта добрая статыстыка Чорна-Белых працягнецца і ў заўтрашнім матчы 12-га тура.

Нагадаем, што сустрэча пачнецца ў 17:00 на слонімскім стадыёне “Юнацтва”.

Статыстыка сустрэчаў камандаў:

13.08.2000 “Тарпеда-МАЗ” Мінск – “Камунальнік” Слонім 3:0

21.04.2000 “Камунальнік” Слонім – “Тарпеда-МАЗ” Минск 0:0

31.10.1998 “Тарпеда” Мінск – “Камунальнік” Слонім 6:0

08.07.1998 “Камунальнік” Слонім – “Тарпеда” Мінск 0:0

24.09.1997 “Тарпеда” Мінск – “Камунальнік” Слонім 5:2

12.05.1997 “Камунальнік” Слонім – “Тарпеда” Мінск 1:2

07.07.1993 “Тарпеда” Мінск – “Альбэрцін” Слонім 3:1 / Кубак Беларусі 1/8

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты