«Казлы, кажаш. Дык нават з тымі жывёламі вас на адну прыступку ніхто не ставіць». Представитель фанатского движения обратился к защитнику сборной

Сборная Беларуси по футболу бесславно закончила свою сентябрьскую серию квалификации к ЧМ — 3 поражения и потеря даже математических шансов на проход дальше. Защитник «националки» Николай Золотов рассказал о матче против Бельгии, который был сыгран в Казани 8 сентября, и посетовал на слабую поддержку со стороны болельщиков.

Николай Золотов: «В Беларуси сейчас мы такие козлы отпущения. Никто за нас не болеет»

Ему ответил один из представителей фанатского движения сборной Беларуси (Б-12):

«Казлы, кажаш… Дык нават з тымі жывёламі вас на адну прыступку ніхто не ставіць: казлы на сябе прымалі грахі, ачышчалі людзей. А вы? Што вы на сябе ўзялі? 

Не заўзеюць за вас… Ну, так, ёсць такая справа. Я табе нават сакрэтны сакрэт раскажу: заўзеюць супраць вас. Грошы букмекерам заносяць на стаўкі супраць вас. Жадаюць, каб як мага гучней вы абас****ся ў чарговым матчы.

Ведаеш, я (і шмат яшчэ добрых людзей) за зборнай каталіся па ўсёй Еўропе. Падтрымлівалі вас заўжды. Нават калі вы атрымлівалі па 4 «банкі» ад гішпанцаў ці па 5 ад галандцаў. Мы былі на сектары. Мы дабіраліся да стадыёнаў праз тысячы кіламетраў. Мы зрывалі галасы. Мы адбівалі сабе далоні.

Мы вывучалі расклад адборачных матчаў і падганялі свае адпускі пад вашыя матчы. Мы гналі ў Нідэрланды на выправу – а пасля матча спяшаліся дадому, каб патрапіць на Барысаў-Арэну на наступны матч. Мы не прасілі вас сэлфіцца з намі. Нам ня трэба было, каб вы пасля матчаў аддавалі нам свае футболкі. Мы проста хацелі, каб імя нашай Радзімы гучала на ўсіх стадыёнах. Мы проста хацелі, каб вы ведалі, што вы – не адныя, што мы – поруч. А цяпер ты кажаш, што калісьці будзе 5 заўзятараў у вас.

Дык у мяне да цябе, Коля, пытанне: а куды ж зніклі тыя сотні, якія былі кожны матч на «Дынама»? А тыя тысячы, якія ў верасні 2015-га былі на трыбунах у Львове? А нікуды яны не знікалі: тут яны ўсе. Некаторыя зараз – за мяжой, у выгнанні. Некаторыя – суткі матаюць на Акрэсціна. Некаторыя – гады на зонах. 

Дык скажы мне, Коля, а што зрабілі вы, каб гэтыя людзі заўзелі за вас? Дзе быў ты, персанальна ты, у жніўні 2020-га, калі тваіх суайчыннікаў збівалі і забівалі? Дзе быў персанальна ты, калі Мікіту Крыўцова і Лёшу Дзямідава знайшлі забітымі ў Менску? Дзе быў персанальна ты, калі на зону адправілі Тамаза і Цімура Піпія? Што зрабіў персанальна ты, калі ў Беларусі заблакавалі «Трыбуну», а іх каналы прызналі экстрэміcцкімі? 

Веру, што розуму ў цябе хопіць, каб зразумець, чаму ад вас адвярнуліся тыя, хто не адварочваўся ніколі».

+33
Популярные комментарии
Антон Лавренёнок
+25
Выдатны адказ тугадумам ды кiвалам футбольным ! Падпicваюсь пад кожнай лiтарай...
Юрий Деменчук
+2
Моцныя словы!
Ответ на комментарий Антон Лавренёнок
Выдатны адказ тугадумам ды кiвалам футбольным ! Падпicваюсь пад кожнай лiтарай...
Написать комментарий
Реклама 18+