Tribuna/Бильярд/снукер/Блоги/Virus Spartovy/Дачка беларускага журналіста ў 12 гадоў стала чэмпіёнкай Беларусі па більярдзе, ў 14 узяла бронзу ЧЕ, але згубіла матывацыю з-за «кароны» і сышла са спорту

Дачка беларускага журналіста ў 12 гадоў стала чэмпіёнкай Беларусі па більярдзе, ў 14 узяла бронзу ЧЕ, але згубіла матывацыю з-за «кароны» і сышла са спорту

Журналіст Радыё Свабода Ігар Карней на сваёй старонцы ў Facebook падзяліўся інтэрв’ю сваей дачкі Аляксандры, якая дабілася шмат у більярдзе, але сышла са спорту праз страту зацікаўленнасці і пачатак вучобы ў Польшчы:

Блог — Virus Spartovy
Автор — Бэзавы Кіт
25 сентября 2022, 11:22
Дачка беларускага журналіста ў 12 гадоў стала чэмпіёнкай Беларусі па більярдзе, ў 14 узяла бронзу ЧЕ, але згубіла матывацыю з-за «кароны» і сышла са спорту

Журналіст Радыё Свабода Ігар Карней на сваёй старонцы ў Facebook падзяліўся інтэрв’ю сваей дачкі Аляксандры, якая дабілася шмат у більярдзе, але сышла са спорту праз страту зацікаўленасці і пачатак вучобы ў Польшчы:

«Сашка добра стартанула ў амерыканскім більярдзе, стаўшы майстрам спорту ў 12 гадоў – нечакана заскокнула на п’едэстал у дарослым чэмпіянаце Беларусі. Далей былі прызавыя месцы на разнастайных турнірах і нарэшце бронзавая ўзнагарода ЧЕ ў Нідэрландах. На піку формы, на жаль, здарылася пандэмія і амбітныя планы давялося адкласці. Хоць тады якраз узначальвала нацыянальны жаночы рэйтынг, неяк заадно «здзьмулася матывацыя».

Таксама ў не самых папулярных, але паспяховых відах спорта не хапае фінансавання:

«Умеюць у нас запароць любую ініцыятыву знізу – больш-менш фінансуюцца толькі алімпійскія віды, усе астатнія існуюць паводле рэшткавага прынцыпу. Інвестыцыі ў першынствы, паездкі, трэнераў і г.д. – гэта ўжо праблема сям’і. Не, спартовае ведамства для справаздачы на сайце гатова «па-чэснаму» падзяліць радасьць перамогі і нават зрабіць сумесны фотаздымак, але на гэтым усё».

Зараз Аляксандра вучыцца ў Польшчы. Вось што яна кажа пра новы этап свайго жыцця:

«Набрала самую лепшую сваю форму ў 2019 годзе, нават узначальвала нацыянальны жаночы рэйтынг, а ў выніку турнір адмянілі з-за пандэміі. Проста перанеслі на нявызначаны тэрмін. І ўся матывацыя разам кудысьці знікла.

Тым больш, мяне чакаў выпускны клас. І більярд заканамерна пайшоў на задні план. А потым я разумела, што паеду вучыцца ў Польшчу. І гэтая ментальная змена адразу ж адбілася на гульні — я ўжо не адчувала сябе так упэўнена, як раней. Але ў любым выпадку, як бы ні склалася потым маё жыццё, більярд будзе ў ім заўсёды. Ён занадта шмат даў, каб можна было проста здаць яго ў архіў».

Вось і ў Польшчы здараюцца більярдныя гісторыі:

«Год адвучылася ў Польшчы на падрыхтоўчых курсах і, вядома, па старой памяці заходзіла ў більярдавыя клубы. Каля нашага стала тут жа пачынаў збірацца народ. Чамусьці ўсіх здзіўляла, калі юная дзяўчына абгульвала мужчын, якія ледзь не з мінулага стагоддзя лічацца непераможнымі чэмпіёнамі гэтых клубаў.

Я разумею, што наш народ вырас на «Месца сустрэчы змяніць нельга» і да гэтага часу лічыць, што катаць шары ў більярдавую ходзяць у асноўным марнатраўцы жыцця, але свет з тых часоў дакладна змяніўся. Абыграць прафесійную більярдыстку нават у добрага аматара-мужчыны атрымаецца далёка не заўсёды. Калі наогул атрымаецца».

А можа кар’ера і працягнецца?

«Зрэшты, не ўпэўненая, што змагу займацца пулам прафесійна — усё ж такі арэнда сталоў каштуе нямала. Нават калі будзеш трэніравацца ў адзіночку, гэта ўсё роўна ўстане ў круглую суму, якую, праўда, можна будзе адбіць удзелам у турнірах. Добра, што ў Польшчы іх нямала, усё ж такі краіна мае добрыя традыцыі більярднага спорту».

Фота: https://news.pm.by/bilyardistka-aleksandra-karnej-v-proekte-ya-tak-lyublyu

 

Другие посты блога

Все посты