Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Гандбольны клуб «Віцязь» шукае партнёраў на сезон 2017/2018!

Гандбольны клуб «Віцязь» шукае партнёраў на сезон 2017/2018!

Падтрымаць сапраўдны беларускі клуб - годная справа!

Автор — Ivan Sapeha
27 июля 2017, 13:40
2
Гандбольны клуб «Віцязь» шукае партнёраў на сезон 2017/2018!

Шаноўнае спадарства, мінскі гандбольны клуб "Віцязь" шукае партнёраў на сезон 2017/2018!

Хто мы такія?

ГК Віцязь - недзяржаўны клуб, які пяць год існуе за кошт прыватных сродкаў.

ГК Віцязь - клуб, які сёлета паспяхова прабіўся ў вышэйшы дывізіён чэмпіяната Беларусі.

ГК Віцязь - гэта інтэлектуальны і адэкватны мэнеджмент эўрапейскага ўзроўня.

ГК Віцязь - клуб, які актыўна выкарыстоўвае і папулярызуе беларускую мову.

ГК Віцязь - згуртаванне аднадумцаў, для якіх гандбол больш, чым проста гульня.

ГК Віцязь - крутая і аўтэнтычная форма.

Што мы прапануем?

- Размяшчэнне лагатыпа спонсара на гульнявой форме.

- Размяшчэнне лагатыпа спонсара на рэкламных шчытах на ўсіх дамашніх гульнях сезона.

- Размяшчэнне лагатыпа спонсара пад час інтэрнет-трансляцый дамашніх матчаў.

- Аўдыёрэклама на дамашніх матчах.

- Спонсарскае брэндзіраванне клубнага сайта.

- Актыўнае прасоўванне спонсара ў межах клубных сацсетак.

- Гандбольныя майстар-класы для супрацоўнікаў кампаніі-спонсара.

 

Падтрымаць сапраўдны беларускі клуб - годная справа! Калі мы разам, нас не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Званіце і пішыце: +375296571506, handballvityaz@gmail.com

Другие посты блога

Все посты