Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Справа прынцыпу. Прэв'ю да гульні з «Машэкам»

Справа прынцыпу. Прэв'ю да гульні з «Машэкам»

Праграму трэцяга круга «Віцязь» пачынае 11 лістапада ў Магілёве гульнёй супраць «Машэкі». Гульня пачнецца ў 16:30.

Автор — Ivan Sapeha
10 ноября 2017, 23:44
Справа прынцыпу. Прэв'ю да гульні з «Машэкам»

Праграму трэцяга круга "Віцязь" пачынае 11 лістапада ў Магілёве гульнёй супраць "Машэкі". Падрабязна пра гэты клуб мы пісалі ў папярэдніх прэв'ю.

У гэтым сезоне з магілёўцамі мы сустракаліся двойчы. У Мінску перамога засталася за "Віцязем", у Магілёве - за "Машэкам".

18.10. Мінск

Віцязь (Мінск) - Машэка (Магілёў) 33 - 31 

Віцязь (Мінск): Ланін, Котаў; Красуцкі (10), Бабічаў (8), Жолудзеў (4), І.Юркевіч (4), Ваявода (3), Ладуцька (2), Бабкевіч (1), Кавальчук (1), Васілевіч, Мандрык, В.Юркевіч, Касмовіч, Лях, Дударонак.

Машэка (Магілёў): Ясюкевіч, Самсонаў, Юрчык; Гайса (11), Міхальчук (8), Цімошын (4), Драздоў (4), Цыганкоў (2), Барылаў (2), Палёны, Доўгі, Жарыкаў, Цітоў, Парфеявец. 

28.10. Магілёў 

Машэка (Магілёў) - Віцязь (Мінск) 34 - 22 

Машэка (Магілёў): Ясюкевіч, Самсонаў, Юрчык; Цімошын (7), Барылаў (7), Цітоў (6), Драздоў (6), Цыганкоў (3), Гайса (2), Міхальчук (2), Царык (1), Палёны, Доўгі, Жарыкаў, Парфеявец. 

Віцязь (Мінск): Ланін; І.Юркевіч (6), Ваявода (4), Ладуцька (4), Жолудзеў (3), Бабічаў (2), Казлоў (2), В.Юркевіч (1), Мандрык, Бабкевіч.

З моманту апошняй сустрэчы наш супернік правёў у чэмпіянаце дзве гульні: дома прайграў БГК (25-43), а ў Мінску быў слабейшы за СКА (32-38). У апошнім матчы за магілёўскі клуб гуляў былы галкіпер "Віцязя" Вадзім Котаў. З гісторыяй трансфера можна азнаёміцца па спасылцы.

У чэмпіянаце "Машэка" правёў 10 сустрэч, у якіх атрымаў 3 перамогі і 7 параз: 

У ростары Сяргея Багатырова 19 гандбалістаў:

Амаль палову галоў «Машэкі» забросілі Сяргей Міхальчук і Аляксей Гайса.

Прадматчавы каментар 

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч перад матчам з магілеўскім «Машэкам» паразмаўляў з клубнай прэс-службай:

- Гуляем апошнюю гульню каляндарнага года па-за межамі Мінска. Хлопцы ў добрым настроі. Кожны жадае перамагчы і паказаць, што лік мінулай гульні (22-34) не адпавядае рэальным суадносінам сіл.

Мы зноў маем невялікія кадравыя праблемы. У Гомелі Дзмітрый Бабічаў атрымаў перашкоджанне, але заўтра ён гатовы гуляць. Па сямейных абставінах прапускае матч Дзмітрый Бабкевіч (у яго нарадзіўся сын), але мы маем іншыя варыянты ў лініі. Не аднавіліся ад траўм Чыкун і Красуцкі, Арцёма чакае аперацыя і яго на пляцоўцы у бліжэйшы час мы не ўбачым. Усе астатнія абсалютна здаровыя і павінны заўтра паказаць сваю лепшую гульню.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 5.

Лепшы вынік у чэмпіянаце Беларусі: 3 месца (2008, 2010).

Прыйшлі ў каманду: Алег Доўгі (СКА-РДВАР), Канстанцін Парфеявец (БГК-2), Ігар Царык (БГК-2), Вадзім Котаў (Віцязь), Яраслаў Ясюкевіч, Уладзіслаў Навуменка, Уладзімір Касцючык (трэнер).

Сышлі з каманды: Арцём Скрыба, Казімір Катлінскі (трэнер).

Трэнер: Сяргей Багатыроў.

Другие посты блога

Все посты